В среду, 3 апреля 2019 года, в д.Родники Ивенецкого сельсовета на одном из приусадебных участков сгорел сарай. Прибывшие на место происшествия пожарники смогли остановить возгорание и не допустили распространения огня на близлежащие хозпостройки и жилой дом. По предварительной информации, причиной пожара стало сжигание сухой травы при сильном ветре. В результате пламя перекинулось на сарай.
"ААТ “МінскСортНасенГародніна” другі год запар перадало Валожынскаму раённаму таварыству інвалідаў насенне гародніны і кветак. Гэта вельмі актуальная дабрачынная дапамога."
"Напярэдадні каталіцкага Вялікадня настаўніца польскай мовы Бажэна Гаворская-Александровіч, якая доўгі час працавала ў Івянцы, прывезла ў Дом Польскі шмат падарункаў.
Тамтэйшая бібліятэка папоўнілася новымі творамі мастацкай літаратуры, а фільматэка – дыскамі з кінафільмамі, куды ўваходзіць як класіка польскага кінематографа, так і фільмы апошніх гадоў. Члены Івянецкага аддзела афіцыйнага “Саюза палякаў на Беларусі” маюць магчымасць браць кнігі і фільмы на дом."
"Па-ранейшаму для турыстаў, якія трапляюць у Івянец, прыцягальным застаецца музей традыцыйнай культуры. За першы квартал года яго наведалі 3787 чалавек, сярод якіх было 2199 школьнікаў. За тры месяцы праведзены 114 экскурсій, 12 лекцый, 17 розных мерапрыемстваў, 6 выстаў. Пазабюджэтныя паступленні склалі 2120 рублёў.
Невялікі калектыў музея творча падыходзіць да народных свят і гулянняў, аднаўляе забытыя традыцыі. Добры тандэм атрымаўся з фондам “Краіна замкаў” падчас правядзення калядных свят і народнай гульні “Ката пячы”. Наведвальнікі, што станавіліся адначасова ўдзельнікамі гульні, былі проста ў захапленні ад атрыманых ведаў і эмоцый. “Ката пяклі” 23 групы турыстаў. Таксама за квартал у фонды музея паступілі 93 экспанаты. Гэта пераважна дакументы па стварэнні музея Ф. Э. Дзяржынскага, дакументы з асабістага архіва былога старшыні Івянецкага сельвыканкама Ф. К. Паплаўскага, дамавая кніга 1944 года."
Депутаты Ивенецкого поселкового Совета 23 апреля лишили Владимира Рудого статуса народного избранника — после протеста прокуратуры. Об этом сообщает издание Край.by.