[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
Страница 1 из 11
Форум - Ивенец и Ивенецкое графство » Ивенецкий регион: прошлое, настоящее, будущее » История » Салдат Другой сусветнай - Зянон Трацэўскі
Салдат Другой сусветнай - Зянон Трацэўскі
ivenec_euДата: Чацвер, 12.03.2015, 20:05 | Сообщение # 1
Полковник
Группа: Администраторы
Сообщений: 172
Репутация: 1
Статус: Афлайн
Крыніца - кніга "Млын жыцця", 264-273 стр. Аўтар артыкула: Генадзь Равінскі, 1989 г.

Салдат Другой сусветнай

Аднойчы суботнім жнівеньскім днём я наведаў вёску Пакуці, што размясцілася за пяць кіламетраў ад Івянца на беразе хуткаплыннага крынічнага ручая Івенчык.

На абочыне шашы, што каля старасвецкіх могілак, вяскоўцы прадавалі яблыкі і группы. Тут спыняліся легкавыя аўтамабілі і грузавікі, якія трымалі шлях у бок Мінска, і гараджане ахвотна куплялі дары пакуцёўскіх садоў. Мне дарагая гэта вёска. З ёй звязаны два гады маёй маладосці, праца ў пачатковай школе. Я добра памятаю старэйшых вяскоўцаў, яны - мяне. І зразумела, што людзі сталі пытацца, да каго я прыехаў. А калі назваў імя пажылога чалавека, то пачуў: "Ах, да салдата. Дык вунь ён з поля вязе салому".

Гэта Зянон Іосіфавіч Трацэўскі, чалавек у шаноўным узросце, высокі, хударявы і, нягледзячы на свае 72 гады, даволі рухавы. Дамовіліся пагаварыць з ім вечарам, пасля работы. Я па сваёй наіўнасці падумаў, што ў суботу ў яго будзе больш часу на ўспаміны аб перажытым.

Да вечара заставалася некалькі гадзін, і я папрасіў у яго дзве кніжкі на польскай мове, каб сёе-тое ў іх пачытаць і больш грунтоўна падрыхтавацца да размовы з салдатам Другой сусветнай. Ён заняўся разгрузкай саломы, а я глядзеў на яго руплівую працу (дзень год корміць) і думаў. Усё жыццё гэтага чалавека, як і яго продкаў, звязана з зямлёй, вырошчваннем хлеба. А прышлося ж яму браць у спрацаваныя рукі зброю і страляць, удзельнічаць у трох войнах. І таму ўжо многія яго завуць салдатам.

...Лета 1939 года было трывожным. На палітычным небасхіле згушчаліся жахлівыя ваенныя хмары. 23 ліпеня ў рэйхсканцылярыі перад камандуючымі войскамі і вышэйшымі афіцэрамі фашысцкага вермахта выступіў Гітлер з праграмай новай знішчальнай вайны. Асаблівую ўвагу фюрэр удзяліў намечанай і ўжо падрыхтаванай вайны супраць Польшчы.

Відаць, няма патрэбы падрабязна спыняцца на тагачаснай міжнароднай і палітычнай абстаноўцы ў свеце. У сувязі з паўвекавой гадавінай пакта Молатава - Рыбентропа нашы сродкі масавай інфармацыі паведамляюць аб гэтым многа. Скажу толькі, што пасля разрыву германа-польскага пагаднення ў красавіку 1939 года, якое был заключана за пяць гадоў да гэтага, вайна паміж Германіяй і Польшчай стала непазбежнай. Напружнасць на граніцы дасягнула небывалых маштабаў. Правакацыі з боку фашыстаў былі бясконцымі.

Зянон Іосіфавіч Трацэўскі сустрэў вайну на паўвостраве Вэстэрплятэ. Гэта невялічкі кавалак лясістай зямлі на ўзбярэжжы Балтыкі, непадалёку ад Гданьска. Па Версальскім трактаце, зацверджаным Лігай Нацый, Гданьску быў нададзены статус вольнага горада з 14 красавіка 1924 года. А ў выніку пагаднення Польшчы з Гданьскам Другой Рэчы Паспалітай быў дадзены доступ да Балтыйскага моа пры ўваходзе ў Гданьскі порт - паўвостраў Вэстэрплятэ. Ён быў аддадзены на вечнае карыстанне без права ўзводзіць там палявыя і фартыфікацыйныя ваенныя збудаванні. На самым паўвостраве быў невялічкі заліў, аддзелены ад мора вельмі вузкай палоскай зямлі. Сюды і заходзілі польскія судны з ваеннымі грузамі, імпартаванымі транзітамі з-за мяжы, больш за ўсё з Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША.

Ад самай прыстані праз увесь паўвостраў у сваю краіну палякі праклалі чыгунку, пабудавалі склады. Уздоўж гданьскага партовага канала ўзвялі цагляны мур двухметровай вышыні, а ўпоперак чыгункі да мора - высокі плот з калючым дротам. Ўсё гэта служыла агароджай складоў і практычна не насіла характару ваенных умацаванняў.

У цэнтры паўвострава было пабудавана пяць мураваных вартоўняў для аховы складоў і чыгункі, казармы, памяшканне для афіцэраў і іншыя патрэбныя для гарнізона збудаанні.

Перад самай вайной тайна былі зроблены два палявыя ўмацаванні - каля прыстані і ўваходнай брамы з мацерыка. У падвале вартоўні № 1 таксама тайна ўстанавілі на стацыянарнай аснове тры станковыя кулямёты, а ў гаражы - адзіную 75-міліметровую гармату. Колькасць салдат гарнізону была абмежавана дамоўленасцю з кіраўніцтвам г. Гданьска, якое падтрымлівала сувязі з фашысцкай Германіяй. Напярэдадні вайны на Вэстэрплятэ служылі 207 ваенных і вольнанаёмных.

Я наўмысна падрабязна пішу аб усім гэтым не толькі таму, што там служыў наш зямляк. Пра абарону Вэстэрплятэ ведаюць амаль ва ўсім свеце, як маленькі гарнізон праявіў велічны гераізм у абарончай вайне. Хочацца падкрэсліць, што менавіта тут успыхнула іскра Другой сусветнай вайны.

Апошнімі днямі жніўня 1939 года ў Гданьскі заліў увайшоў браняносец "Шлезвіг-Гальштэйн". Яго прыход быў сустрэты мясцовымі ўладамі вельмі ўрачыста. Гэтая падзея ўстрывожыла гарнізон Вэстэрпятэ, які з сакавіка знаходзіўся ў стане павышанай баявой гатоўнасці. Праўда, і раней у порт заходзілі германскія караблі. Але на гэты раз знаходжанне браняносца зацягнулася.

...Наступіла апошняя жнівеньская ноч. З мора ледзь адчуваўся павеў вільготнага паветра. Было 4 гадзіны 45 мінут (па варшаўскім часе). Пачаўся першы день верасня. І вось гэту ранішнюю цішыню разарвалі залпы ўсіх гармат фашысцкага браняносца, які абрушыў свой агонь на жменьку абаронцаў Вэстэрплятэ. Уздрыгнула зямля. Сталі рушыцца будынкі і збудаванні. Удар быў раптоўны, жахлівы і смяротны. Частка гарнізонных будынкаў адразу ператварылася ў друз. Абаронцы перайшлі ў падвалы вартоўняў і казармы, занялі абарону. Калі развіднела, пачаўся штурм Вэстэрплятэ. Фашысцкае камандаванне задзейнічала на яго захоп тры з паловай тысячы салдат пад камандаваннем Фрыдрыха Эбэргарда. Штурмуючых падтрымлімалі агнём браняносец і батарэі з вусця Віслы. Атака ажыцяўлялася праз вялікі пралом узарванага мура і з боку мацерыка. Дэсантнікі наступалі з лесу на самым паўвостраве.

Навакольная тэрыторыя раней была добра прыстраляна абаронцамі. Да таго ж, было шмат "воўчых ям", на дне якіх былі завостраныя стрыжні, "павуцінне" з калючага дроту, якое зарасло травой. Гэтыя перашкоды стрымлівалі наступленне. Але так было толькі на першым часе. 2 верасня ў другой палове дня наляцела фашысцкая авіяцыя. На абаронцаў градам пасыпаліся бомбы. Цяжка ўздрыгвала, стагнала гэта маленькая пядзя спрадвечна польскай зямлі, якой гістарычны лёс наканаваў прыняць на сябе ў першыя секунды Другой сусветнай удар фашысцкай агрэсіі.
 
ivenec_euДата: Чацвер, 12.03.2015, 20:06 | Сообщение # 2
Полковник
Группа: Администраторы
Сообщений: 172
Репутация: 1
Статус: Афлайн
...

Кіраваў абаронай Вэстэрплятэ маёр Генрык Сухарскі, чалавек гадоў пад сорак, маўклівы, строгі, патрабавальны, адначасова чулы, спагадлівы і чалавечны. Яго навеснікам быў капітан Францішак Дамброўскі. Сярод афіцэраў былі ваенны ўрач капітан Мечыслаў Слабы, паручнік Лявон Паенк, падпаручнік Здзіслаў Крэнгельскі, паручнік Стэфан Грудзінскі.

У састаў гарнізона падбіраліся з розных часцей дысцыплінаваныя, здольныя салдаты, трапныя стралкі, фізічна моцныя хлопцы пераважна з сельскай мясцовасці, з небагатых сем'яў. Усе яны трымаліся ў гэтым страшным пекле мужна, стойка, нязломна, увесь час чакалі падмогі, спадзяваліся на падмогу ўзброеных сіл Вялікабрытаніі і Францыі. Але дарэмна.

У першы дзень маёр Сухарскі загадаў камандзіру адзінай на Вэстэрплятэ гарматы выкаціць яе з гаража і знішчаць кулямётныя гнёзды. Некалькімі трапнымі стрэламі артылерысты прымусілі замаўчаць некалькі кулямётаў. Але вопытны карэкціроўшчык з браняносца перадаў каардынаты гарматы, і неўзабаве яна была знішчана.

Абарона працягвалася амаль 7 дзён. Войскі 10-й нямецкай арміі ўжо падыходзілі да Варшавы, а польскае радыё паведамляла" Вастэрплятэ яшчэ абараняецца... (галоўныя сілы польскай арміі ўжо былі практычна разбіты).

Адзін з абаронцаў Пётр Будэр пасля ўспамінаў пра шосты дзень баёў: "...падрыхтаваныя гранаты ляжалі на сталах, валяліся на подлозе так, што ў любы момант маглі здэтанаваць. Салдаты ўжо не рэагавалі на небяспеку, былі знясілены недахопамі вады і сну. Аб ядзе не хацелася думаць. Ад знясілення былі мы ледзь жывыя...".

Наступіў сёмы дзень абароны. З вялікай цяжкасцю адбілі апошнюю атаку. У выніку пакутлівага роздуму і страты ўсялякай надзеі на дапамогу маёр Сухарскі вырашыў пайсці на капітуляцыю і загадаў вывесіць на ўцалелых рэштках вартоўняў белыя сцягі. Прыняць капітуляцыю рэшткаў гераічнага гарнізона прыбыў камандзір браняносца "Шлезвіг-Гальштэйн" Густаў Клеінкаміг. Апошні тут жа выказаў захапленне мужнасцю, небывалай стойкасцю і гераізмам польскіх салдат.

Аб усім гэтым я даведаўся з пазычаных у Зянона Іосіфавіча кніжак польскай пісьменніцы і журналісткі Станіславы Гурнікевіч "Авеяная легендай" (Гданьск, 1984) і "Львы Вэстэрплятэ" (другое выданне. Гданьск, 1988). Знаў сёе-тое з іншых крыніц.

Прашу прабачэння ў чытача за такое вялікае адступленне. Зноў вяртаюся да сустрэчы з маім героем.

...Наступіў жнівеньскі вечар. Далягляд зацяглулі дажджлівыя хмары. Грымела. Зянон Іосіфавіч прывёз крыху згрэбленай з жытнёвага поля саломы, скінуў яе ў хлеўчык. Якраз паспеў, бо хлынуў густы дождж. Хоць вечар быў і суботні, на доўгую размову разлічваць не прыходзілася. Прыехала з Валожына дачка Антаніна з малымі дзецьмі. Адчуваў, што я тут лішні, завітаў не ў час. Але ж адважыўся і папрасіў Трацэўскага адказаць на некалькі пытанняў:

- Скажыце, калі ласка, як вы трапілі на Вэстэрплятэ?

- Быў прызваны ў польскую армію вясной 1939 года. Спачатку служыў у Маладзечне. У жніўні перавялі на той паўвостраў.

- Як вы сустрэлі першыя мінуты вайны?

- Нас папярэджвалі афіцэры, што вайна з фашысцкай Германіяй можа пачацца ў любы час. Таму мы былі ў стане павышанай баявой гатоўнасці. У тую жахлівую ноч я быў на варце. Вярнуўся у вартоўню, паставіў карабін у піраміду і прылёг на тапчан. І ў гэты час здрыганулася зямля, затрэсліся сцены, раздаліся аглушальныя выбухі. Прагучала каманда - да зброі. Я схапіў свой карабін, патранташ, гранаты... Адзін са снарадаў трапіў у вартоўню. Зверху пасыпаўся друз. Спусціўся ў падвал. Выбраўся адтуль і па траншэі пабег да землянога ўмацавання, дзе я быў замацаваны адным з нумароў кулямётнага разліку.

- Значыцца, вы змагаліся пад адкрытым небам, а не ў падвалах будынкаў?

- Так, у адкрытым акопе. Над галавой увесь час свісталі, блізка рваліся снарады. Памятаю, аднойчы выставіў на палцы над акопам кацялок. І тут жа ён быў прадзіраўлены некалькімі кулямі.

- А як ішлі ў атаку немцы?

- Яны, звычайна, падпаўзалі па-пластунску і, наблізіўшыся на пэўную адлегласць да акопаў, раптам падымаліся і беглі на нас. А мы іх касілі з эркэмаў (ручных кулямётаў - Г.Р.), закідвалі гранатамі, пакуль не адбівалі атаку.

- Ці многа перабілі ворагаў?

- Многа (па некаторых звестках 300-400 чалавек - Г.Р.). Мясцовасць была добра прыстрэлена. Патронаў і гранат хапала - побач жа былі ваенныя склады.

- А як дастаўлялі вам ваду, ежу?

- Ноччу. Нуччу ж адносілі раненых у падвал адной з вартоўняў.

- Чаму здаліся ў палон і што было потым?

- Мы пра палон не думалі. Ніхто не ўцёк і не здрадзіў. Змагаліся з усіх сіл і маглі б яшчэ трымацца. Але маёр Сухарскі перадаў, што здаёмся ў палон і што трэба вывесіць над акопамі шматок белай матэрыі.

- Што гаварылі гітлераўцы пасля ўзяцця вас у палон?

- Яны былі поўныя нянавісці. Гаварылі, што калі б яны перамаглі нас у час атакі, то ўсіх да аднаго перастралялі б.

- Як вы перажылі палон?

- Было вельмі цяжка. У лагеры для ваеннапалонных давалі ў дзень літар вады, 200 грамаў нейкага чорнага горкага хлеба, міску баланды з кавалачкам конскага мяса. Каля года трымалі нас у лагеры ў Прусіі, пасля прымусілі працаваць на тамашняга гаспадара. Быў злосны, прагны немец. Я з ім паспрачаўся і за гэта трапіў у канцлагер. Адтуль вывозілі на розныя работы. І я ўцяк. Злавілі, пасадзілі ў турму. Зноў адправілі да гаспадара. Пры падыходзе Чырвонай Арміі той уцёк, а мы з ахмістрыняй засталіся. Калі прыйшлі савецкія салдаты, на збройным пункце пачалося высвятленне, хто мы і адкуль. Я ўсё праўдзіва расказаў. Тады афіцэр і пытае: "Хочаш адпомсціць за здзекі?" Я даў згоду, і мяне залічылі ў Чырвоную Армію. Быў на Трэцім Беларускім фронце стралком-аўтаматчыкам. Да Берліна наша часць не дашла.

Адсвяткавалі Перамогу, а неўзабаве нас пагрузілі ў эшалоны і адправілі на Далёкі Усход. З японцамі ваяваў на Забайкальскім фронце. Памятаю, тры гадзіны біла артылерыя. З пралятаючых самалётаў прарэзалі шэрань світальнага неба чырвоныя ракеты. Гэта быў сігнал да атакі. Японцы сталі адступаць. Наша часць, на шчасце, не натыкнулася на зацятае супраціўленне самураяў. Потым вартавалі палонных.
 
ivenec_euДата: Чацвер, 12.03.2015, 20:07 | Сообщение # 3
Полковник
Группа: Администраторы
Сообщений: 172
Репутация: 1
Статус: Афлайн
...

Пасля заканчэння вайны зіму і вясну служыў у Манголіі. Вельмі хацелася дадому. Сем гадоў не бачыў сваіх родных. Вярнуўся ў родныя Пакуці толькі летам 1946 года.

- Пабачылі свет?

- І свет, і гора. Выжыў, унукаў дачакаўся. Не нацешуся імі.

- Калі ласка, некалькі слоў пра пісьменніцу Станіславу Гурнікевіч і як яна вас адшукала.

- Была яна ў мяне летам 1985 года, а з ёй - Гайковіч. Усё запісалі. Гаварыла, што прыклала шмат намаганняў, каб на Вэстэрплятэ стварыць музей, аднавіць вартоўню № 1. Некалькі гадоў аддала пошуку яшчэ жывых абаронцаў. Сама пісьменніца паходзіць з Беларусі. Нарадзілася яна ў Стоўбцах у сям'і чыгуначніка. Удзельнічала ў вайне ў Войску Польскім. Стала афіцэрам.

А знайсці мяне дапамог выпадак. Гадоў трыццаць назад на Вэстэрплятэ была вывешана табліца з імёнаі абаронцаў. Там значыўся і я, толькі пад прозвішчам Трацэвіч. Пабываў там мой аднавясковец Абрамовіч (Адольф - П.А.). Ён і паведаміў пісьменніцы пра мяне. Дарэчы, супрацоўнікі музея лічылі мяне загінуўшым. Так лічыў і той таварыш па службе Гайковіч (цяпер жыве ў Беларусі). Станіслава Гурнікевіч напісала мне пісьмо. Так завязалася перапіска.

...Хутка прабег час за гаворкай з гэтым мужным, працавітым чалавекам, які з першага і да апошняга дня Другой сусветнай вайны быў яе салдатам. Змагаўся як мог. І ў фашысцкім палоне не скарыўся перад ворагам. Яго ратныя подзвігі адзначаны многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі ПНР і СССР.

Гэта зусім кароткі ўспамін ветэрана пра вайну, якая доўжылася 6 гадоў, у якую была ўцягнута 61 дзяржава з насельніцтвам 1 мільярд 700 мільёнаў чалавек, якая вялася на тэрыторыі 40 дзяржаў. Вайну, у якой удзельнічала (толькі ў арміі) 110 мільёнаў чалавек, загублена 50-55 мільёнаў жыццяў, у тым ліку 20 мільёнаў грамадзян СССР, 6 мільёнаў палякаў.

Шчыра дзякую Зянону Іосіфавічу за ўспаміны, жадаю яму добрага здароўя, светлай старасці і пакідаю яго гасцінную хату, над якой шэпчуцца лістотай клён і каштан.

Іду па ціхай вясковай вуліцы і думаю, як жа расказаць як мага большай колькасці людзей аб гэтым мужным і працавітым чалавеку, хоць крышку дапамагчы маім маладым землякам глыбей задумацца над тым, якой дарагой цаной заваяваны мір. Ён заваяваны сумленнымі і самаахвярнымі людзьмі, абаронцамі дарагой Айчыныны, у тым ліку і Зянонам Іосіфавічам Трацэўскім. Салдатам.
 
ivenec_euДата: Субота, 14.03.2015, 13:24 | Сообщение # 4
Полковник
Группа: Администраторы
Сообщений: 172
Репутация: 1
Статус: Афлайн
В польской газете "Nowy dziennik" за 14 ноября 2014 года, в статье "W Wołożynie na Białorusi", размещено небольшое интервью с дочкой Зенона Трацевского Антониной Станкевич-Трацевской.

Цитата
Następną moją rozmówczynią jest Antonina Stankiewicz z domu Tracewska, pochodząca z okolic Iwieńca, z samej Puszczy Nalibockiej. Pani Antonina chce się podzielić wiadomościami o swoim ojcu i widać, że przekazując je jest wzruszona i bardzo przejęta.

- Chciałabym powiedzieć, że mój ojciec był w czasie II wojny światowej polskim żołnierzem i walczył na Westerplatte. Był jednym z bohaterskich obrońców tej placówki. Potem dostał się do niewoli niemieckiej, z tego obozu uciekł, ale końcu końców pracował u "hadziaja" niemieckiego... Niestety to nie był koniec jego wojennej tułaczki, po wkroczeniu armii sowieckiej ojca znów włączyli do armii, tyle że sowieckiej, i powieźli na japoński front. Wrócił do nas dopiero w 1947 roku.

- Ojciec pani, ten westerplaczyk, był Polakiem

- Tak, nazywał się Zenon Tracewski, był Polakiem i mama moja także była Polką. Oboje oczywiście mówili po polsku. Ojciec powołany został do armii polskiej w Mołodecznie. No a potem już bronił Westerplatte i odznaczony został Krzyżem Virtuti Militari.

Ze wzruszeniem oglądam po białorusku wydaną książezkę o panu Zenonie, ilustrowaną jego zdjęciami jako młodego chłopca, polskiego żołnierzyka, a także starszego pana w wojskowym mundurze z Krzyżem Virtuti Militari na piersi. Pani Antonina przyniosła na spotkanie ankietę, dane o służbie pana Tracewskiego. Dowiaduję się z niej, że nasz westerplatczyk urodził się w 1917 roku we wsi Pokuty w powiecie wołożyńskim. Wykształcenie: cztery klasy, narodowość Polak, wyznanie: katolickie, adres: w tej wsi Pokuty, jednostka wojskowa do czasu wybuchu wojny od marca 1939 roku: 86. pułk piechoty w mieście Mołodeczno, następnie skierowany do odbywania służby wojskowej do miasta Gdańsk, do twierdzy granicznej Westerplatte, gdzie od 1 września 1939 roku walczył z Niemcami aż do ostatniego możliwego stawiania oporu. W walcem, po odbiciu ataku niemieckiego, przed wzięciem go do niewoli, został ciężko ranny pociskiem artyleryjskim, dlatego też w raporcie o stratach i zaginionych został wymieniony jako zaginiony. Wśród wielu innych notatek i dokumentów, które przyniosła na spotkanie córka pana Zenona, jest też dyplom mianowania go honorowym obywatelem Gdańska. (...)

- Pani Antonino, a pani była na Westerplatte?

- A jakże, byłam na wielkiej "ekskursin", dużo miast zwiedziliśmy, pięknych miast. Byliśmy w Warszawie, ale najważniejsze, że byliśmy w Gdańsku i na Westerplatte, a tam widzieliśmy te bunkry, w których oni, ci żołnierze się bronili.

Прикрепления: 5614903.jpg(105Kb)
 
Форум - Ивенец и Ивенецкое графство » Ивенецкий регион: прошлое, настоящее, будущее » История » Салдат Другой сусветнай - Зянон Трацэўскі
Страница 1 из 11
Поиск:

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu


Рейтинг сайтов