Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 24.04.2017, 08:22

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Івянец запрашае гасцей | Рэгістрацыя | Уваход

Павялічыць малюнак

Івянец - старажытнае мястэчка XIV ст. Гісторыя яго ўзнікнення звязана з імем вялікага князя літоўскага Вітаўта - ён падараваў Івянец свайму пляменніку Андрэю Уладзіміравічу. У далейшым мястэчка было ўладаннем Давойнаў, Салагубаў, Плявакаў.

Цяпер Івянец - пасёлак гарадскога тыпу, які налічвае каля 5000 жыхароў. Знаходзіцца на адлегласці 35 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, 40 км ад чыгуначнай станцыі Кайданава (па лініі Мінск-Баранавічы), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Мінскам (57 км ад кальцавой), Дзяржынскам, Валожынам, Навагрудкам, Стоўбцамі.

Старажытны цэнтр Івянца фарміраваўся на правым беразе ракі Волмы, дзе і сёння размешчаны яго гістарычныя рэліквіі.

На ўсходняй ускраіне мястэчка па вуліцы 17-га верасня знаходзіцца касцёл св. Аляксея (1), пабудаваны ў 1907 г. на сродкі сям'і генерала-лейтэнанта Эдварда Кавэрскага. Храм узведзены ў стылі неаготыкі з чырвонага цэглы. У кампазіцыі дамінуе магутная двух'ярусная вежа-званіца, завершаная шатром.

Жамчужынай Івянца з'яўляецца касцёл св. Міхаіла Архангела (2), вежы якога прыгожа адлюстроўваюцца ў серабрыстых водах ракі Волмы. Велічны барочны храм разам з манастыром францішканцаў пабудаваны ў пач. XVIII ст., дзякуючы мінскаму стольніку Тэадору Ваньковічу.

Праваслаўныя вернікі маюць сваю святыню-царкву св. Ефрасінні Полацкай (3), пабудаваную ў 2007 г., якая ўпрыгожвае цэнтральную плошчу.

Па вуліцы Школьнай знаходзіцца будынак былой сінагогі (4), узведзены ў 1917 г., які з'яўляецца адным з трох уцалелых у Беларусі драўляных юдэйскіх храмаў. На сценах сінагогі некалікі год таму назад выяўлены фрагменты аўтэнтычных роспісаў пач. XXст.

Па вуліцы Камсамольскай, 87 ёсць унікальны помнік местачковай архітэктуры - будынак з роспісамі, карыятыдамі - дом народнага разьбяра па дрэву Апалінара Пупко (5), дзе ў 1916 г. часова пражываў М.В.Фрунзе.

У мястэчку захаваўся стары яўрэйскі могільнік пачатку XIX ст. з амаль 300 захаваннямі.

На паўночна-заходняй ускраіне мястэчка знаходзіцца магіла ахвяр фашызму. Тут было захавана 800 жыхароў, якіх 5 чэрвеня 1942 г. расстралялі нямецка-фашысцкія акупанты (6).

З Івянцом звязана жыццё шляхетнага роду Дзяржынскіх. У гарадскім скверы ў 1953 г. быў устаноўлены помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму (7), створаны Заірам Азгурам.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з восені 1942 г. да ліпеня 1943 г. у мястэчку жылі Казімір і Люцыя Дзяржынскія. У гонар іх актыўнай антыфашысцкай дзейнасці на фасадзе іх дома па вуліцы Дзяржынскага, 17 (8) у 1984 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.

Івянец - адзін з буйнейшых рамесных цэнтраў. Вырабы івянецкіх ганчароў славяцца па сённяшні дзень. Напрыканцы XIX ст. тут працавала 17 майстэрань па вырабу керамікі. Сярод усяго асартыменту вырабаў найбольш цікавым з'яўляецца посуд, упрыгожаны "фляндроўкай" - своеасаблівым узорам, які характэрны толькі для івянецкай керамікі, а таксама цацкі-свістулькі.

Вялікім майстэрствам валодалі мясцовыя кавалі, разьбяры па дрэве. У кан. XIX - пач. XX ст. у мястэчку дзейнічала каля 20 кузняў, вырабы якіх карысталіся вялікім попытам ва ўсім Івянецкім рэгіёне.

З мэтай адраджэння і захавання традыцыйных народных рамёстваў пры Івянецкім музеі традыцыйнай культуры (9) быў створаны Цэнтр рамёстваў (10), які складаецца з 4-х майстэрань. Майстэрні "Ткацтва" і "Ганчарства" знаходзяцца на вуліцы Надрэчнай. 1. Майстэрні "Кузня" і "Мастацкая апрацоўка дрэва" размешчаны ў гаспадарчых будынках былой сядзібы П.Дарагунцава па вуліцы Прамысловай, 31. Там можна не толькі ўбачыць цікавую экспазіцыю, але і паназіраць за працай майстроў. У 2010 г. на той жа вуліцы была адноўлена і асвечана капліца Божай Міласэрнасці (11), якая ўваходзіць у склад сядзібна-паркавага комплексу П.Дарагунцава.

Івянец - цудоўны край з адметнымі мясцінамі, гасціннымі жыхарамі, маляўнічымі пейзажамі, які радуе вока ў розную пару года. Нездарма пасёлак часта сустракае гасцей з розных куткоў Беларусі, а таксама з-за мяжы.

Сардэчна запрашаем і Вас наведаць Івянецкі край!

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" (бел. Спадчына Крэсаў) № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевака
Таварыства Роду Плевака

Краўдфандынг

Падтрымaйце выданне кнігі "Сакатала бочачка"!

Падтрымaць выданне
Падтрымaць выданне

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 8
Гасцей: 8
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов