Нядзеля, 22.04.2018, 05:35
Івянецкі сельсавет
Івянецкі сельскі Савет — сельскі Савет на тэрыторыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. З 28 мая 2013 года змененыя межы Івянецкага сельсавета, уключаная ў яго склад тэрыторыя скасаванага Пральніцкага сельсавета з размешчанымі на ёй 19 населенымі пунктамі з насельніцтвам 1071 чалавек. Займае плошчу каля 24 тыс. га. Цэнтр сельсавета г.п.Івянец. Дэмаграфічныя звесткі: на тэрыторыі савета пражывае 3461 чалавек, 1427 гаспадарак. Прадпрыемствы: няма. Сельская гаспадарка: КУП "Сівіца" і ААТ "Суднікаўскі". Гандаль і бытавое абслугоўванне: 9 крам раённага спажывецкага таварыства (аг. Сівіца, аг. Суднікі, в. Камень, в. Дудка, в. Раднікі, в. Праўжалы, в. Галімцы, в. Падневічы, в. Пральнікі); 2 комплексна – прыёмныя пункты (аг. Сівіца, аг. Суднікі); 1 крама прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Алсеці», 2 аўтакрамы. Сувязь: 4 аддзяленні паштовай сувязі (аг. Суднікі, аг. Сівіца, в. Камень, в. Пральнікі). Ахова здароўя: 4 фельчарска–акушэрскіх пункта (в. Камень, аг. Сівіца, в. Пральнікі, аг. Суднікі). Адукацыя: "Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа"; "Каменскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа": "Суднікаўская сярэдняя школа"; "Суднікаўская дзіцячы сад "Крынічка"". Культура: Сівіцкі Дом Культуры, Пральніцкі культурна-спартовы цэнтр, Суднікаўскі сельскі клуб; 4 сельскія бібліятэкі (аг. Сівіца, аг. Суднікі, в.Камень, в. Пральнікі). Рэлігійныя арганізацыі: касцёл Пятра і Паўла ў в. Камень, капліца Хрыста Збавіцеля ў в. Старынкі, прыход храма Раства Іяана Хрысціцеля ў в. Галімцы, царква Хрысціян веры Евангельскай у аг. Суднікі, Царква св. Мікалая ў в. Пральнікі, капліца на могілках у в. Падневічы. Івянецкі сельсавет уключае 79 населеных пунктаў: Абрамаўшчына — вёска. Адамкі — вёска. Асінаўка — вёска. Бярозавец — вёска. Баброўнікі — вёска. Баравікі — вёска. Баравікоўшчына — вёска. Баяршчына — вёска. Войткаўшчына — вёска. Врублёўшчына — вёска. Вуглы — вёска. Вялік — хутар. Галімцы — вёска. Гілікі — вёска. Галабурды — вёска. Гуды — вёска. Дайнава — вёска. Далідавічы — вёска. Дубкі — вёска. Дудка — вёска. Забалаць — вёска. Забор’е — вёска. Загорцы — вёска. Замасцяны — вёска. Камень — вёска. Козлікі — вёска. Канаплічы — вёска. Каралеўшчына — вёска. Кульшычы — вёска. Курдуны — вёска. Мазулеўшчына — вёска. Макасічы — вёска. Мяйшты — вёска. Мельцінова — вёска. Мешкуці — вёска. Міхалова — вёска. Млынкі — вёска. Навікоўшчына — вёска. Навінкі — вёска. Ойцінава — вёска. Падневічы — вёска. Пятрова — вёска. Петрусоўшчына — вёска. Пілюжына — вёска. Пліскоўшчына — вёска. Пагарэлка — вёска. Падсады — вёска. Пакуці — вёска. Праўжалы — вёска. Пральнікі — вёска. Раднікі — вёска. Рубеж — хутар. Рудня — вёска. Серкулі — вёска. Сівіца — аграгарадок. Сіманы — вёска. Станюшкі — вёска. Старынкі — вёска. Суднікі — вёска. Таўканы — вёска. Ткачы — вёска. Хамічы — вёска. Часнакі — вёска. Чышэвічы — вёска. Шэлеўшчына — вёска. Шыкуці — вёска. Юзафіна — вёска. Яўневічы — вёска. Янаўшчына — вёска. Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Бакунова — вёска. Найбольш буйныя населеныя пункты – в. Камень, аг. Сівіца, аг. Суднікі, в. Раднікі. Івянецкі сельскі выканаўчы камітэт Юрыдычны адрас: 222370, Мінская вобласць, Валожынскі раён, г.п. Івянец, пл. Свабоды, д.2. Структура сельвыканкама: Старшыня сельвыканкама – Янавіч Іна Раманаўна, тэл. 8 (01772)53374. Кіраўнік справамі сельисполкома - Шыманская Ала Мікалаеўна, тэл. 8(01772)53388. |
Меню сайтаКатэгорыі
ПадзяліццаСпадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!СпампавацьЧасопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017) ПошукСтатыстыкаСтатыстыка сайта ivenec.eu
Анлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстачоў: 0 |