Івянец і Івянецкае графства

Аўторак, 12.12.2017, 11:32

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2016 » Красавік » 5 » 10-класніца Івянецкай СШ на рэспубліканскай алімпіядзе па белмове і літаратуры атрымала дыплом 3-й ступені
13:32
10-класніца Івянецкай СШ на рэспубліканскай алімпіядзе па белмове і літаратуры атрымала дыплом 3-й ступені
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта 10-класніца Івянецкай сярэдняй школы Ірына Багдановіч на рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры атрымала дыплом 3-й ступені. Аб гэтым паведамляе газета "Працоўная слава" за 5 красавіка 2016 г.

Рыхтавала яе настаўніца Аліна Генадзьеўна Ярмак. У агульным заліку Ірына набрала 85 балаў, а гэта лепшы вынік у камандзе Міншчыны і трэці – у рэспубліцы.

Летась Ірына таксама прымала ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе па гэтым жа прадмеце і была адзначана Пахвальным водгукам. Па словах пераможцы, падчас узнагароджання яна адчувала хвіліны шчасця і радасці, бо напружаная вучоба прынесла плён – за гэта яна ўдзячна любімай настаўніцы. З прафесіяй дзяўчына пакуль не вызначылася, але адзначыла, што і далей будзе ўдасканальваць атрыманыя веды, бо наступны год для яе – вырашальны.

А вось што датычыцца настаўніцы А. Г. Ярмак, то І. Багдановіч – другая вучаніца, якая прыносіць заслужаны поспех. Нагадаем: у 2014 годзе дыплом 2-й ступені з рэспубліканскай алімпіяды прывезла Кацярына Скурат, якая цяпер вучыцца ва ўніверсітэце ў Польшчы.

Ірына Багдановіч і Аліна Генадзьеўна Ярмак будуць узнагароджаны прэміямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
Категория: Грамадства | Просмотров: 423 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Аліна Ярмак, Івянецкая сярэдняя школа, Ірына Багдановіч | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0