Івянец і Івянецкае графства

Субота, 26.09.2020, 04:05

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 03

У Івянцы. Фота з сайта www.interfax.by
Пазнавальна-забаўляльная праграма “Таямніцы старасвецкага мястэчка Івянец” на тры і больш гадзін верне гасцей пасёлка ў мінулае, дасць магчымасць дакрануцца да гісторыі.

Дарэчы, старасвецкім мястэчкам Івянец назваў вядомы пісьменнік-белетрыст Ядвігін Ш., жыццё якога звязана з валожынскімі мясцінамі.

Як расказала дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Адамовіч, праграма ўжо падрыхтавана і чакае апрабацыі. Ёсць заяўкі ад адной з мінскіх турыстычных фірм на 1 і 2 лютага.

Калектыў музея працуе ў творчым тандэме з работнікамі мясцовага Дома культуры і прыватнага кафэ.

Субяседніца адзначыла, што праграма азнаёміць гасцей з жыццём і побытам мястэчка. Пачнецца яна з вандроўкі па вуліцах мястэчка, са знаёмства з трыма храмамі: касцёлам святога Міхаіла Архангела, касцёлам святога Аляксея і царквой святой Еўфрасінні Полацкай.

Затым экскурсанты завітаюць у музей, дзе на сённяшні дзень дзейнічаюць тры пастаянныя экспазіцыі: “Мінулае і сучаснасць Івянца”, “Кераміка. Традыцыі і сучаснасць” і “Творчасць разьбяр ... Чытаць далей »

Категория: Культура | Просмотров: 1246 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 03.02.2014 | Комментарии (0)

З гісторыі антысавецкага ўзбоенага супраціву. Фота з сайта http://mbnf.info/
ПАПЛАЎСКІ Фэлікс
Жыхар в.Кульшычы Івянецкага п/с, Валожынскага раёну, 1927 г.н.:

— Створаных на патрыятычнай аснове партызанскіх атрадаў тут не было. Не хацелі хлопцы ісьці ў савецкую армію і скрываліся. Іх вылаўлівалі. Яны ня мелі мэты будаваць ці Польшчу, ці Беларусь. Іх судзілі, вывозілі... Тады якраз выйшла пастанова браць у армію беларусаў, яўрэяў, цыганоў, усіх недзе да 60 гадоў, а палякаў — толькі да 35 гадоў. Так што палякаў выратавала нацыянальнасьць. Калі скончылася вайна, хлопцаў 1927 году нараджэньня бралі ў войска, а насамрэч везьлі ў Баранавічы і там афармлялі ў шахты — на працу. Як распусьцілі яны моладзь! А з шахтаў сталі ўцякаць. Іх ловяць і судзяць. Дык хто падкупіцца, падладзіцца, дык па нашым кодэксе яму 2 гады турмы, а па ўкраінскім, калі адвязуць на Ўкраіну, адкуль уцёк — 4 гады.

Вось хлопцы і хаваліся. Пра палітычныя мэты няма што і гаварыць. Нянавісьць была да саветаў. Ля вёскі Баравікі забілі жыхара Буцькавічаў (цяпер у Стаўбцоўскім раёне), і паехалі тыя ў Польшчу, уцяклі. А тут івянецкае НКВД і салдаты ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 1411 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 03.02.2014 | Комментарии (0)

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 11 (VI.2019)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0