Міхал Клеафас Агінскі - дыпламат, кампазітар, аўтар знакамітага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай».
Агінскі прыязджаў у Івянец у 1794 годзе, калі удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Падчас паўстання Агінскі быў шэфам егерскага корпуса і камандуючым вальнымі войскамі.
15 чэрвеня 1794 года ў Івянцы Міхал Клеафас Агінскі звярнуўся з універсалам да жыхароў Мінскага ваяводства з наступнымі словамі:
Жыхары, якія нарадзіліся ў адной айчыне, але якія вымагальніцкім чынам суседніх дзяржаваў з чэрава маці сваёй вырваны, скіньце з сябе ганебнае гэтае ярмо, якое вас з непадуладных палякаў робіць няшчаснымі нявольнікамі тырана, вазьміце ў рукі вашыя зброю, якою продкі вашыя так умела маглі ўтаймоўваць ворагаў айчыны, далучайцеся з вашымі сіламі да сілаў вашых братоў, як і добрыя сэрцы вашыя сапраўды з імі злучаныя. Хай засаромеецца ад адзінай і згоднай сілы подлы тыран, штоперад вамі фанабэрыцца, які лічыць, што, прыгн
... Чытаць далей »