Івянец і Івянецкае графства

Серада, 23.09.2020, 13:14

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Сакавік » 06
Газета Минский голос. Фота з сайта starosti.ru23 (10) жніўня 1911 года, 22 селяніна - жыхары вёскі Падневічы, івянецкай воласці, менскага павета, былі адданыя суду па абвінавачванні ў адмове выканаць законнае патрабаванне ўлад. Справа была так.

Сяляне сяла Падневічы купілі пры садзейнічанні сялянскага банка невялікі маёнтак уладальніка Сапоцька, прычым для куплі ўтварылі сельскае таварыства. Пасля таго, як таварыства ўступіла ў валоданне маёмасцю, да яго было прад'яўлена паліцыяй патрабаванне аб пабудове маста праз раку Іслач па прасёлкавай дарозе паміж Івянцом і Ракавам. Кошт гэтага маста сяляне вызначылі ў 1800 рублёў і ад будавання яго адмовіліся, спасылаючыся на адсутнасць сродкаў. Паміж тым, пабудова гэтага маста ўваходзіла ў натуральную павіннасць жыхароў Падневічэй. Усе яны былі адданыя суду за невыкананне патрабаванняў улады. З 22 абвінавачваных на суд з'явілася толькі 20. Усё апраўданыя.

Артыкул з газеты "Минский голос".

Крыніца - http://starosti.ru/
Категория: Івянецкі архіў | Просмотров: 975 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 06.03.2014 | Комментарии (0)

Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта nibler.ru

З кнігі "Млын жыцця”, краязнаўца Генадзя РАВІНСКАГА

Памяці сям’і Ждановічаў з вёскі Пілюжына Івянецкага сельсавета.

Карнікі ішлі ланцугом. З закасанымі рукавамі, з аўтаматамі напагатове, з лютасцю ў вачах яны прачэсвалі густы хмызняк на ўскраіне векавой пушчы. Пасярод вялікай паляны палала сялянская хата. Чорны дым падымаўся клубамі ўверх. У ахопленым полымем хляве ў роспачы ржаў конь, надрыўна рыкала карова… Свяціла ліпеньскае сонца, цвілі лугавыя кветкі, руплівыя пчолы неслі ў вуллі сваю неацэнную ношу… ды падалі мёртвымі ў полымі пажару.

Не бачылі карнікі прыгажосці, пачварамі ўварваліся яны ў ціхі пушчанскі куток. Яны прагнулі забіваць. Прырода ж прагнула жыць. Вельмі хацела жыць і русавалосая, сінявокая жанчына, маці чатырох дзяцей. Трое старэйшых хаваліся разам з мужам. Яна ж з дзесяцімесячным Ясікам, які сваім плачам мог выдаць усю сям’ю, затаілася асобна, пад густой нізкарослай ялінай, сярод папараці, прыкрыўшыся травой і лапкамі.

Марудна цягнуцца хвілі ... Чытаць далей »

Категория: Гісторыя | Просмотров: 1351 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 06.03.2014 | Комментарии (0)

Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.stihi.ruШТО: Тэматычная дыскатэка “8 Сакавіка”.

ДЗЕ: Гарадскі пасёлак Івянец. Івянецкі дом культуры.

КАЛІ: 8 сакавіка 2014 года. 21.00
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 898 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 06.03.2014 | Комментарии (0)

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 11 (VI.2019)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0