Івянец і Івянецкае графства

Субота, 26.09.2020, 05:51

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Верасень » 30
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта mosobltatar.ruШТО: Мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю заслужанага дзеяча культуры БССР Іосіфа Ляшчынскага. Іосіф Валяр'янавіч Ляшчынскі – харэограф, заснавальнік народнага калектыва “Журавінка” Івянецкага дома культуры.

ДЗЕ: Гарадскі пасёлак Івянец. Дом Польскі, вул. 1 Мая, 7.

КАЛІ: 1 кастрычніка 2014 года. 12.00
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 784 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 30.09.2014 | Комментарии (0)

Івянец з вышыні птушынага палёту. Фота з сайта esphoto.ruКрыніца - Была вайна... З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву. Менск, выдавецтва "Беларускі Рэзыстанс", 2003, 36 б.

Размова з Вярбіцкім Янам, жыхаром в. Камень Івянецкага п/с Валожынскага райну, 1927 г.н:

- Ці былі ў пасьляваенны час каля Івянца партызаны, якія дзейнічалі супраць савецкай улады?

- Былі браты Рэвуты, свае хлопцы. Іх мне шкада, я за іх маліўся... Забілі хлопцаў у кастрычніку, у 1950-я годы. Яны хаваліся. Анцік Рэвут быў добрым шаўцом, а Янэк Рэвут - краўцом. Зь якога году быў Анцік, ня ведаю, а Янэк - з 1920-га. Яшчэ адзін брат, Пётрык, быў з 1926-га году. Я зь імі ў школу разам хадзіў.

Анцік самагонку гнаў і яго злавілі міліцыянты. А нейкі яго далёкі сваяк служыў у міліцыі, і ён яго "ўпусьціў". Так Анцік пачаў хавацца. Тады міліцыя пачала чапляцца дв Янэка, каб здаў брата. Наш участковы Чарашко прыходзіў да іх маткі, як амністыя была абвешчана, і казаў: "Скажы Антону, хай ідзе дамоў, яму ўжо нічога ня будзе". Але ён усё роўна баяўся і не выходзіў з ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 1074 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 30.09.2014 | Комментарии (0)

Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі. Фота з сайта psl.by

Аўтар артыкула: Алег РАМАНОЎСКІ.

Да 90-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Валяр’янавіча Ляшчынскага

У другой палове ХХ стагоддзя вакальна-харэаграфічны ансамбль “Журавінка” з Івянца набыў вялікую папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі былога Савецкага Саюза. У 1971 годзе калектыву было прысвоена званне “Народны”. Цяжка пералічыць узнагароды: сярэбраны медаль ВДНГ СССР, граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры рэспублікі і больш за сотню іншых прэстыжных прэмій і дыпломаў у скарбонцы калектыву.

У чым жа феномен такога поспеху і папулярнасці ансамбля? А ўсё ў адмысловым таленце яго арганізатара і нязменнага кіраўніка Ляшчынскага Іосіфа Валяр’янавіча.

…Іосіф нарадзіўся 29 верасня 1924 года. Яму пашчасціла быць вучнем былога саліста Варшаўскага тэатра оперы і балета Уладзіслава Аскеркі, які быў настаўнікам Івянецкай школы за польскім часам.

Ад свайго куміра Іосіф Валяр’янавіч пераняў любоў да народных традыцый танцавальнага мастацтва і заўсёды выкарыстоўваў у сваіх х ... Чытаць далей »

Категория: Культура | Просмотров: 1002 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 30.09.2014 | Комментарии (0)

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 11 (VI.2019)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0