Івянец і Івянецкае графства

Аўторак, 19.06.2018, 17:06

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Красавік » 01
Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Івянцы. Фота з сайта catholic.byУ аўторак, 28 сакавіка 2017 года, у парафіі Святога Аляксея ў Івянцы, што на Валожыншчыне, віталі фігуру Маці Божай Фацімскай, якая прыбыла сюды з Ракава ў межах святкавання Юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў.

Святую Імшу ў Івянцы ўзначаліў арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

На Імшы было шмат вернікаў. Сярод прысутных былі таксама партугальскія журналісты «Радыё Рэнесанс», якія рыхтуюць спецыяльную праграму, прысвечаную 100-годдзю фацімскіх аб’яўленняў і візіту папы Францішка ў Фаціму 13 мая 2017 года.

Вернікаў івянецкай парафіі каталіцкі іерарх Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў, каб усе дні прабывання фігуры ў іх супольнасці былі напоўнены глыбокай малітвай і навяртаннем.

Нагадаем, што перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па Беларусі распачалася 16 кастрычніка мінулага года. Па Валожынскаму дэканату яна будзе вандраваць да 22 красавіка 2017 года.

Фотарэпартаж

Крыніца: ... Чытаць далей »
Просмотров: 412 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 01.04.2017 | Комментарии (0)

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0