Ян Лялей (1917, в. Вуглы, Валожынскі раён - 2011, Аструда, Польшча) - стралок, афіцэр Войска Польскага, удзельнік гераічнай абароны паўвострава Вэстэрплятэ.
Нарадзіўся 10 мая 1917 г. у Вуглах Валожынскага павета. Сын Казіміра і Генавефы. Выхоўваўся ў сялянскай сям'і. Скончыў агульнаадукацыйную школу і два гады слесарна-механічнай школы. Да прыходу ў армію ён дапамагаў бацькам у гаспадарцы.
У 1938-1939 гадах праходзіў абавязковую ваенную службу ў 86-м стралковым палку ў Маладзечне. Адкуль ён прыбыў на Вэстэрплятэ 13 жніўня 1939 г. Ён нёс начную варту з 31 жніўня на 1 верасня 1939 года. Падчас абароны ён змагаўся ў вартоўні № 5, а пасля, як яе разбамбілі, - у атрадзе "Чыгуначная каляіна". Падчас абароны ён атрымаў кантузію. Пасля капітуляцыі яго адвезлі ў шталаг I А. Там ён працаваў у полі, рамантаваў машыны, капаў траншэі і быў мулярам. У студзені 1945 г., калі фронт наблізіўся, пачалася эвакуацыя нямецкіх мірных жыхароў і ваеннапалонных. Яны адступалі праз зямлю Ольштын у напрамку Моранга да Вісленскага Заліву. У сярэдзіне лютага 1945 г., ён на ледзяной крызе перабраўся на другі бераг в Віслы,
... Чытаць далей »