Пра унікальнасць касцёла Святога Міхаіла Архангела ў мястэчку Івянец Валожынскага раёна распавядаюць вядомыя гісторыкі архітэктуры. "Архітэктура Беларусі" - тэлеперадача, якая знаёміць гледачоў з архітэктурнымі помнікамі Беларусі, у разнастайных стылях якіх адлюстраваны ўплыў як усходняй, так і заходняй культуры.
Кім у дзяцінстве хацеў быць Фелікс Дзяржынскі, ці, як яго яшчэ называлі, Жалезны Фелікс? Як зрабіўся рэвалюцыянерам? Чаму яго прызначылі кіраваць першаю савецкаю дзяржаўнаю спецслужбаю? Чаму яго сэрца разарвалася? Пра ўсё гэта распавядуць аўтар і вядоўца праграмы "Шыльды", вядомы беларускі музыкант Лявон Вольскі разам з гісторыкам Уладзімірам Плавінскім падчас нязмушанага шпацыру па маляўнічым мястэчку Івянец Валожынскага раёна.