Івянец і Івянецкае графства

Субота, 18.11.2017, 17:00

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2015 » Ліпень » 17 » 20 ліпеня 2015 года ў Івянцы пачнецца «Музычная майстэрня»
13:56
20 ліпеня 2015 года ў Івянцы пачнецца «Музычная майстэрня»
Гурт 4В. Фота з сайта catholic.byЯк і ў мінулыя гады, Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы папярэднічае «Музычная майстэрня» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі. Майстэрню будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя імі музыканты з Польшчы.

Сустрэча адначасова мае рэкалекцыйны характар.

Спецыяльным госцем як майстэрні, так і сустрэчы моладзі ў гэтым годзе будзе гурт 4В, які расшыфроўваецца як «Божая банда былых бандытаў».

Гурт з такой незвычайнай назвай складаюць людзі, якія калісьці мелі не вельмі светлае мінулае. Гэта былыя вязні і наркаманы, якім атрымалася вырвацца з «цемры свайго жыцця» і якія сёння даюць сведчанне свайго вызвалення праз музыку.

«Майстэрня» пачнецца 20 ліпеня 2015 года святой Імшой у 18.00 (рэгістрацыя — з 16.00), а скончыцца сустрэчай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой прадугледжаны выступ удзельнікаў «майстэрні».

Асаблівасці:

- удзел у «майстэрні» з’яўляецца бясплатным;

- пражыванне прадугледжана пры кляштары францішканаў і ў дамах парафіян. Трэба мець з сабою карымат і спальны мяшок;

- для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня;

лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову;

- просьба ад арганізатараў узяць з сабою спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты.

Увага: «майстэрня» прадугледжвае інтэнсіўную працу і лекцыі, таму просьба дэлегаваць выключна тых людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў касцёльным спеве і якія ўжо маюць пэўны вопыт супольнага спеву ў хоры ці іншых групах (у мінулыя гады быў недахоп у мужчынскіх галасах).

Просьба як найхутчэй паведаміць аб удзеле па тэлефонах:

+375 29 551 66 42, +375 29 551 66 42
+375 17 72 490 42, +375 17 72 490 42 (а. Лех Баханэк OFMConv)

Крыніца - www.catholic.by.
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 585 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов