Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 23.10.2017, 21:46

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Кастрычнік » 3 » 6 кастрычніка ў Івянецкім музеі адкрыецца выстава "Героі выходзяць з ценю"
19:40
6 кастрычніка ў Івянецкім музеі адкрыецца выстава "Героі выходзяць з ценю"

Адна з 29 графічных прац, якую можна будзе ўбачыць на выставе, reyten.blogspot.com.byУ пятніцу, 6 кастрычніка, а 15 гадзіне, у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы "Героі выходзяць з ценю". Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі XVIII ст., сярод якіх і ураджэнец Івянецкай зямлі Станіслаў Багушэвіч-Мінкоўскі (1751-1817).

Выстава складаецца з 29 графічных прац, якія ілюструюць адзін з найбольш трагічных момантаў гісторыі Беларусі, – варшаўскі сойм 1773 года, на якім карумпаваныя паслы, сенатары і міністры ўзаконілі Першы падзел Беларусі і Польшчы. Цэнтральнымі асобамі тых падзей сталі паслы-беларусы – наваградцы Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак, а таксама пасол з Міншчыны Станіслаў Багушэвіч-Мінкоўскі, якія мужна выступілі ў абарону незалежнасці Бацькаўшчыны. Іх непахістная пазіцыя, непадкупнасць і бясстрашнасць сарвалі покрыва легітымнасці з Падзела краіны і… прынеслі ім сусветную славу. А імя Тадэвуша Рэйтана, які стаяў на чале беларускіх паслоў, з цягам часу стала сінонімам слова "патрыёт".

Станіслаў Багушэвіч-Мінкоўскі з маладых гадоў захаваў шчырае сэрдца, любоў і адданасць роднай зямлі. Доўгі час выконваў функцыі урадніка Мінскага ваяводсва, а ў 1812 годзе быў прызначаны камісарам у 20 уланскі полк новаствораннага войска Вялікага княства Літоўскага, які змагаўся за аднаўленне незалежнасці дзяржавы нашых продкаў. Быў ганаровым грамадзянінам Мінска, але пахаваны разам з братам у Івянцы, у сутарэннях францішканскага касцёла.

Шмат якія выбітныя дзеячы беларускай гісторыі пакуль не дачакаліся ўшанавання на радзіме. Сярод іх і героі сойму 1773 года. Гэта выстава, а таксама іншыя, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі – Мінску, Наваградку, Пружанах, Баранавічах, Ляхавічах і г.д., мае асветніцкі характар і прыспешвае працэс вяртання з небыцця іх імёнаў.

Падчас адкрыцця гледача чакае невялікая лекцыя аб падзеях 1773 года, жыццёвым шляху Станіслава Багушэвіча-Мінкоўскага, дэманстрацыя дакументальнага фільма "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (рэж. Ул. Бакун, "АНТ").

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыей сваёй краіны, наведаць выставу!

Выстава будзе працаваць з 6 кастрычніка да 6 лістапада 2017 года.

Категория: Анонс падзей | Просмотров: 188 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Станіслаў Багушэвіч-Мінкоўскі, Івянецкі музей, Тадэвуш Рэйтан | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов