Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 20.11.2017, 18:12

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Жнівень » 12 » 80-гадовая жанчына з вёскі Камень напісала свой першы верш. Па-беларуску, такі мілы!
14:37
80-гадовая жанчына з вёскі Камень напісала свой першы верш. Па-беларуску, такі мілы!
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта 088.odg.uaГертруда Антонаўна Раман нарадзiлася i ўсё жыццё пражыла ў вёсцы Камень Валожынскага раёна Мiнскай вобласцi. Цяпер яна iнвалiд 1-й групы, вельмi пажылы чалавек — яснага розуму i вялiкай жыццёвай мудрасцi.

Сёлета ей споўнiлася 80 гадоў. Усё свае жыццё Гертруда Антонаўна адпрацавала у мясцовым калгасе.

Выгадавалi разам з мужам дваiх дзяцей. На зiму яе забiрае у Мiнск дачка, а лета яна бавiць у роднай вёсцы.

З акна яе хаты на ўскрайку вёскi якраз i вiдаць тыя самыя бярозкi, канава, дзе вясной бяжыць ручай, зусiм побач шумiць лес i раскiнулася поле. Родныя мясцiны, краявiды, якiх ёй так бракуе ў горадзе… Мабыць, усё гэта i натхнiла яе на гэты верш.

На пытанне, чаму не пiсала вершы раней, адказвае проста — не было калі.

Мой родны куток, цябе так люблю я,
Ля хлева грудок мне сэрца мiлуе.
Тут птушкi спяваюць званчэй,
Тут кветкi красуюць ярчэй.

Бярозкi-красунi шапочуць лiстамi,
Вунь тыя, ля хаты, што выраслi самi.
За рэчкай-канавай ручай б'е з крынiцы.
Там, у барках, ужо спеюць сунiцы.

Вось птушка запела, салоўка завецца,
А песнi спявае, аж шчымiць за сэрца.
Паветра якое, не перадаць вам,
I верасам пахне, i сенажаццю.

Дзе так бывае, вы мне раскажыце:
Вунь чмыхае вожык, схаваўшыся ў жыце.
А скора паспеюць ажыны, бруснiцы,
Адпачыць прыязджайце, нi трэба i Нiццы!

У лес не хаджу я — не маю ўжо сiлы,
Але сцежкi усе помню, я вам не схлусiла.


* * *

Крыніца - http://nn.by/?c=ar&i=132780.
Категория: Культура | Просмотров: 881 | Добавил: ivenec_eu | Теги: вёска Камень, Гертруда Антонаўна Раман | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов