Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 18.01.2018, 07:01

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Архіў навін
Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Аўтар фота невядомыУ гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна прайшоў адчынены турнір па валейболе, у якім прынялі ўдзел пяць каманд. Спаборніцтвы праходзілі 16 сакавіка ў спартовай зале мясцовай сярэдняй школы.

Дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Надзея» у Валожыне Ганна Хількевіч распавяла, што ў турніры прынялі ўдзел тры мужчынскія і дзве жаночыя валейбольныя каманды.

Так, першае месца сярод мужчын заняла зборная каманда Валожына (капітан Аляксей Міхнавец). Другое месца – у арганізатараў турніру ивенецкой каманды «СКІВ», на трэцім месцы – зборная вёскі Міхалова Ракаўскага сельсавета.

У дзяўчын выйграла спаборніцтвы каманда студэнтак з Івянца, якая апынулася мацней зборнай Івянецкай сярэдняй школы.

Суразмоўніца адзначыла, што каманды ўзнагароджаныя граматамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама і грашовымі прызамі.

Крыніца - http://kraj.by/ ... Чытаць далей »
Категория: Грамадства | Просмотров: 591 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 20.03.2014 | Комментарии (0)

Касцёл Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Камень. Фота: Кацярына Сідарук, www.lupa.byАдрас: Мінская вобласць, Валожынскі раён, вёска Камень, вул. 1-га Мая

GPS-каардынаты: 53.865038, 26.651972

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Камень быў пабудаваны ў 1991 годзе на тым самым месцы, дзе быў папярэдні драўляны касцёл. Будавалі яго самі жыхары, на свае сродкі.

Існуючы касцёл носіць імя Святых Пятра і Паўла. Чаму ж менавіта такая назва? Магчыма, яе далі ад назвы самой вёскі, вядома, што Хрыстос назваў Сымона Пятром, што значыць “камень”.

Папярэдні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1679 годзе. Ініцыятарам адбудавання гэтага храма была новая ўладарка вёскі Камень з роду Далматаў-Ісайкоўскіх. Пры касцёле была нават пабудавана хата для парафіяльнай школы з навучаннем на польскай мове. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень адышоў да Расійскай імперыі.

Гэты драўляны касцёл быў адзіны, які не зачыняўся ў акрузе на працягу стагоддзя. Напрыклад, у Івянцы ў 1868 году касцёлы былі перададзен ... Чытаць далей »
Категория: Турызм | Просмотров: 826 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 19.03.2014 | Комментарии (0)

Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Падневічах. Фота: Міхаіл Суднік, www.globus.tut.byАдрас: Мінская вобласць, Валожынскі раён, вёска Падневічы

Каардынаты: 53.973862, 26.856642

Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча знаходзіцца за 2 км ад вёскі Падневічы, на могілках Тупальшчына, што знаходзяцца каля аўтамабільнай дарогі Мінск - Івянец.

Беларускі паэт, драматург і тэатральны дзеяч, стваральнік беларускага нацыянальнага тэатра Вінцэнт (Вінцук, Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч (літаратурны псеўданім Навум Прыгаворка) нарадзіўся 4 лютага 1808 г. (паводле іншых звестак у 1807г.) у былым фальварку Панюшкавічы (цяпер вёска ў Бабруйскім раёне) у сям'і арандатара. У 1824 годзе скончыў павятовую школу ў Бабруйску, потым вучыўся на медыцынскім факультэце Пецярбургскага (па іншых звестках Віленскага) універсітэта. З 1827 г. працаваў чыноўнікам у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, крымінальнай палаце (1831 - 1840 гг.), перакладаў дакументы з польскай мовы на рускую. Напісаў лібрэта аперэт "Рэкруцкі яўрэ ... Чытаць далей »
Категория: Турызм | Просмотров: 749 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 17.03.2014 | Комментарии (0)

Капліца ў Падневічах. Фота: Міхаіл Суднік, www.globus.tut.byАдрас: в. Падневічы, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь

GPS-каардынаты: 53.973905, 26.856863

Капліца ў Падневічах - прыклад неагатычнай архітэктуры. Знаходзіцца на могілках Тупальшчына, на 9-м км аўтамабільнай дарогі Ракаў - Івянец. Пабудавана ў 1852 г. з бутавага каменю як фамільная пахавальня мясцовых памешчыкаў Жаброўскіх.

Кампактны прамавугольны ў плане адназальны будынак з яруснай чацверыковай шатровай званіцай на галоўным фасадзе. Двухсхільны дах з невялікімі вальмамі над алтарнай часткай завершаны чатырохслуповай вежачкай з увагнутым шатром. Алтарная сцяна вызначана невялікімі скосамі вуглоў будынка. Уваход размешчаны ў глыбокай нішы першага яруса званіцы і вырашаны, як і вокны капліцы, стральчатым праёмам. На паліхромнай бутавай муроўцы сцен вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: лапаткі, ліштвы аконных праёмаў, прафіляваны карніз з сухарыкамі.

... Чытаць далей »
Категория: Турызм | Просмотров: 1001 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 16.03.2014 | Комментарии (0)

Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Аўтар фота невядомыШТО: Тэматычная дыскатэка "Чыстае паветра".

ДЗЕ: Гарадскі пасёлак Івянец. Івянецкі дом культуры.

КАЛІ: 15 сакавіка 2014 года. 21.00
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 601 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 14.03.2014 | Комментарии (0)

Деревня Покути на польской карте 1938 годаПочти в каждой деревне Воложинского района остались кровавые следы Второй мировой войны. Были убиты и замучены сотни жителей района. К сожалению, не обошла стороной это беда и семью Трацевских из деревни Покути.

Семья Адама и Виктории Трацевских была большая, у них родилось как минимум 10 детей из них 6 сыновей: Антон, Бронислав, Вацлав, Винцент, Оттон, Франтишек. Местные жители эту семью называли "хуторяне", так как дом, в котором они жили, находился не в самой деревне, а немного в стороне, возле леса. Когда началась война, уже взрослые сыновья пошли в партизаны. В 1943 году фашисты проводили крупномасштабную антипартизанскую карательную операцию "Герман", которая продолжалась с июля по октябрь. Кто-то сообщил нацистам, что семья Трацевских связана с партизанами. Тут же в Покути была направлена группа из четырех карателей (два немца и два белорусских полицая). Фашисты, окружив дом Трацевских, ворвались в него, схватили находящихся там Антона и Вацлава. Вывел ... Чытаць далей »

Категория: Гісторыя | Просмотров: 1043 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 13.03.2014 | Комментарии (0)

Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта volleykem.ruШТО: Турнір па валейболе.

ДЗЕ: Гарадскі пасёлак Івянец. Івянецкая СШ.

КАЛІ: 16 сакавіка 2014 года. 10.00
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 608 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 12.03.2014 | Комментарии (0)

Дом-музей А.Ф.Пупко у г.п. ІвянецАдрас: г.п. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць, вул. Камсамольская 87, Рэспубліка Беларусь

Адчыненая для наведвання і экскурсій аграсядзіба «Дом-музей А.Ф. Пупко»

Творчая дзейнасць Апалінарыя Пупко (1893-1984) уяўляе сабою неацэнны нацыянальны пласт духоўнай культуры нацыі. Быўшы народным разьбяром па дрэве і мастаком, Апалінар Пупко пакінуў пасля сябе сотні скульптур, карцін, малюнкаў. Ператварыў сваё жыллё, упрыгожанае па фасадзе фігурамі старажытных атлантаў, у сапраўдна народны музей, дзверы якога заўсёды адчыненыя для госцяў.

У траўні 1916 года ў доме пражываў прафесійны рэвалюцыянер, пасля вядомы савецкі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, Міхаіл Васілевіч Фрунзе.

Наведаўшы "Дом-музей А.Ф.Пупко" аднойчы, у Вас застануцца прыемныя ўспаміны і жаданне наведаць яго яшчэ раз.

Кантактныя тэлефоны: 8-01772-49-1-16, МТС 8-029 230-17-49, 8-029-230-00-96.

Наведванне платнае.

У аплату ўваходзіць правядзенне экскурсіі, агляд дома ... Чытаць далей »

Категория: Турызм | Просмотров: 913 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 12.03.2014 | Комментарии (0)

Карта реки Ивенчик. 1987.В Воложинском районе среди сосновых лесов, разнообразных трав и растений находится небольшая (длина 7 километров) река Ивенчик. Она зачаровывает своей красотой и чистотой, имеет богатую и интересную историю. Около реки уютно себя ощущают косули и зайцы, бобры и белки, временами заливной луг у реки наведывают дикие кабаны. О некоторых фактах об Ивенчике стоит рассказать подробнее.

Приток Ислочи

Река Ивенчик является левым притоком реки Ислочь (бассейн Немана). Берет свое начало на север от деревни Родники, течет в границах Минской возвышенности, впадает в Ислочь за 500 метров на юго-запад от деревни Боровиковщина.

Водяные мельницы

Руины водяной мельницы в деревне ПерелесанкаО водяных мельницах на Ивенчике известно с начала XVIII века. Мельницы применялись для помола и просеивания зерна, в сукновальном деле, а также для резки брёвен и дубления кожи. В 1784 году две мельницы действовали в деревне Покути. Каменная ме ... Чытаць далей »
Категория: Турызм | Просмотров: 866 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 11.03.2014 | Комментарии (0)

Тэрраскі, загарадны клуб у вёсцы ПетрусоўшчынаАдрас: в. Петрусоўшчына, 1а, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь

На тэрыторыі сядзібы размешчаныя две гасцевыя хаты: бярвеністая хата, дзе могуць размяшчацца госці, і хата ў выглядзе эзатэрычнай піраміды, дзе знаходзіцца прасторны канферэнцзал для семінараў і дзелавых сустрэч. У цёплы час года зручна праводзіць мерапрыемствы на вялікай тэрасе з крытай альтанкай пад ценем велічнага дуба і выглядам на сажалку. Тутака ж размешчаная печ-барбекю. Да паслуг гасцей – хатняя кухня з паўсядзённым і святочным меню, прафесійнае суправаджэнне святаў – музычная апаратура, дзі-джэй, вядучы і інш. Турыстам прапаноўваецца наведванне краязнаўчага музея ў Івянцы, родавага маёнтка Фелікса Дзяржынскага (Дзяржынова), прыватнага музея вядомага беларускага мастака Ф. Янушкевіча ў Ракаве.

Тэлефон: 8-029-1575701, 8-029-1575763.
Категория: Адпачынак | Просмотров: 853 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 11.03.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 ... 52 53 54 55 56 ... 59 60 »

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0