Івянец і Івянецкае графства

Серада, 17.01.2018, 21:07

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Архіў навін
Францысканскі знак на фасадзе базілікі Санта-Кроче (Фларэнцыя). Фота з сайта http://ru.wikipedia.org/wiki/Францысканцы Аб тым, што манахі-францысканцы былі ўладальнікамі вёскі Пакуці на працягу 128 гадоў (1704 – 1832), напісана вельмі мала. У гэтым артыкуле я паспрабую папоўніць гэты прабел.

Пачалося ўсё 27 студзеня 1702 года, калі па запрашэнні менскага стольніка Тэадора Ваньковіча гэты каталіцкі ордэн з'явіўся ў мястэчку Івянец (5 км ад Пакуцей). Тэадор ахвяраваў манахам надзел зямлі і буйную суму грошай, а таксама фальварак Пакуці.

Карыстацца фальваркам Пакуці манахі пачалі 19 лістапада 1704 года, калі ўступіў у сілу дакумент перадаўшы францысканцам права валодання фальваркам. Пры манахах-францысканцах у Пакуцкім фальварку займаліся ў асноўным сельскай гаспадаркай: выгадоўвалі лён і зерневыя культуры, разводзілі кароў, курэй, свінняў і авечак. Дзейнічала пякарня, карчма і дзве вадзяныя млыны. Для патрэб жыхароў на могілках была пабудаваная (не пазней 1830 ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 852 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 22.02.2014 | Комментарии (0)

Аўтар артыкула: Галіна Сабалеўская.

ІВЯНЕЦКІЯ МЕСТАЧКОЎЦЫ

У 2012 годзе аднаму з добраўпарадкаваных і прывабных для турыстычных вандровак мястэчак – Івянцу споўнілася 620 гадоў.

Пасля Другой сусветнай вайны многія івянчане выехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу. Там аказалася і сям’я Калікста Дамброўскага. Яго ўнукі, Моніка і Томаш Дамброўскія-Балеста, захоўваюць як рэліквію дакументы і фатаграфіі прадзеда Фабіяна Мартынавіча Лотыша і яго дзвюх дачок, дзеда Калікста Дамброўскага.

Фабіян Лотыш з сям’ёй пражываў у мястэчку Івянец па завулку Куйбышава. Меў сваю ганчарню. Да сённяшняга дня захаваўся яго дом з прыгожымі камінам і печкай. Камін выраблены з чорнай кафлі з раслінным арнаментам, печка – з узорчатай белай кафлі.

…Фабіян Мартынавіч, член Івянецкага хрысціянскага таварыства, вырашае расшырыць свае ўладанні і 26 снежня 1872 года атрымлівае дазвол ад таварыства на набыццё ў мяшчаніна Івана Крыштафа Мікуцкага новага драўлянага дома з прылягаючай да яго ... Чытаць далей »

Категория: Гісторыя | Просмотров: 711 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 21.02.2014 | Комментарии (0)

Аўтар артыкула: Алег Раманоўскі.

Генадзь Равінскі
Дзівоснай формы аблокі імкліва плылі па блакітнай прасторы нябёсаў. Гарэза-вятрыска надаваў непаўторныя абрысы, акія можна назіраць толькі ў адно-адзінае імгненне існавання сусвету. Гэтае суладдзе прыроды ў кантрасце з абпаленым вандаламі шматвяковым дубам, які я замалёўваў у альбом, наводзіла на разважамні. Чаму я апынуўся ў гэтых мясцінах? Чаму менавіта з гэтым чалавекам, які адпачываў на сакавітай прыдарожнай траве, мяне звёў лёс, і мы разам трымаем кірунак па былой дарозе Вінцука Дуніна-Марцінкевіча, па якой светач адраджэння бепарускай літаратуры ездзіў з Малой Люцінкі ў Івянец?

Я ўсё яшчэ знаходзіўся пад уражакнем ад наведвання рэшткаў сялібы і велічнай ліпы, пасаджанай пісьменнікам, якая заставалася адзінай рэліквіяй-напамінам аб ім. Раптоўны вокліч: "Гэта ж – трагедыя нашага адраджэння!" – перапыніў ход маіх думак. Гэтыя словы належалі майму спадарожніку і тычыліся маіх думак. Цяжка ўздыхнуўшы, ён прагцягваў: "Мабыць, знікне ўсё святое, створанае нашымі продкамі, як памірае, канаючы, гэты волат-дуб. Няўжо нашы нашчадкі стануць манкуртамі без роду і племя? Змоўкне назаўсёды родная мова. Вынішчацца цудоўныя архітэктурныя по ... Чытаць далей »

Категория: Асобы | Просмотров: 793 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 21.02.2014 | Комментарии (2)

Церковь Святого Николая Чудотворца в деревне Пральники. Фото с сайта http://by.holiday.by/Адрес: Минская обл., Воложинский район, деревня Пряльники  

GPS-координаты: 53.943866, 26.853567

 Церковь Святого Николая Чудотворца в деревне Пряльники построена в 1850 году как часовня-усыпальница рода Ратынских, обладателей местной усадьбы, поляков по происхождению. 

 Церковь Святого Николая Чудотворца в деревне Пряльники построена из кирпича и полевого камня. Изюминкой церкви является форма её конструкции: эта церковь имеет форму круглой башни. В подвале храма в стенах и центральном круге расположено по четыре ниши. Внутри стены – лестница наверх. Стоит отметить, что круглых храмов в Беларуси сохранилось всего несколько штук. 

 Церковь Святого Николая Чудотворца в деревне Пряльники постигла участь большинства храмов Беларуси: на протяжении долгого времени церковь переходила из одной конфессии в другую и обратно. Так, с 1866 года часо ... Чытаць далей »

Категория: Турызм | Просмотров: 1311 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 21.02.2014 | Комментарии (0)

Аграсядзіба Адрас: Менская вобласць, Валожынскі раён, Суднікі, 50 км. ад Менска

Ціхае месца з унікальным ландшафтам і маляўнічымі прыроднымі выглядамі размясцілася ў аграмястэчку Суднікі, які знаходзіцца ў Валожынскім раёне.

Усяго ў 50 кіламетрах ад Менска турыстаў чакае аграсядзіба «Бярозка – рэдкае спалучэнне ўтульнасці і камфорту, дзе можна не толькі правесці адпачынак на прыродзе, але і выпрабаваць усе вартасці такой забаўкі як сельскі турызм.

Аграсядзіба «Бярозка - утульны гасцінічны комплекс, дзе з камфортам можна арганізаваць адпачынак на выходныя дні. Дом абсталяваны трынаццаццю спальнымі месцамі, якія можна дапоўніць яшчэ чатырма пры неабходнасці. Госцяў размяшчаюць у 4 пакоях,на якія прыходзіцца тры санвузла з душавой і ваннай.

У хаце працуе ТБ і DVD, а аматары музыкі змогуць пацешыцца выкананнем песень у караоке.

Побач з “Бярозкай” турысты змогуць прагуляцца па лесе, таксама непадалёк маецца сажалка і некалькі азёр. У сажалцы водзіцца рыба, што дазволіць сумясціць адпачынак у возера з рыбалкай. Тут водзіцца, напрыклад, такая рыба як шчупак, як ... Чытаць далей »

Категория: Адпачынак | Просмотров: 718 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 21.02.2014 | Комментарии (0)

Акцыя “Падары дзіцяці падарунак” прайшла ў Доме польскім у Івянцы Валожынскага раёна 12 лютага. Фота прадстаўлена Станіславам Бурачеўскім12 лютага 30 навучэнцаў Івянецкай сярэдняй школы, якія факультатыўна вывучаюць польскую мову, разам з настаўніцай Ірынай Вараксай наведалі Дом польскі, дзе ім уручылі падарункі.

Аб гэтым паведаміў старшыня Івянецкага аддзела грамадскага аб'яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Станіслаў Бурачеўскі.

Па яго словах, школьнікі ўзрадаваліся падарункавым наборам, у якія ўвайшлі рознае канцылярскае прыладдзе, фламастэры.

На іх набыццё аддзел “Саюза палякаў на Беларусі” з уласных сродкаў вылучыў каля трох мільёнаў рублёў.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Грамадства | Просмотров: 577 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 19.02.2014 | Комментарии (0)

КАРПАНАЎ ВітальМузыкант, кіраўнік гурта «Дразды», тэлевядучы і шоўмэн.

Нарадзіўся 12 студзеня 1982 года ў вёсцы Сівіца. Да пятага класа вучыўся ў мясцовай школе, потым перавёўся ў Івянецкую СШ, якую закончыў у 1997 годзе. Музыкай захапіўся яшчэ за школьнай партай. Разам з сябрамі-аднадумцамі стварыў групу «ГБС»( героі будучых стагоддзяў). Пасля адзінаццатага класа паступіў у Маладзечанскае музвучылішча па класу балалайкі. Закончыў яго з Чырвоным дыпломам, вучобу прадоўжыў у Акадэміі музыкі ў Мінску.

Самы паспяховы праект Віталія на сённяшні дзень – гурт «Дразды», які арганізаваў у 2004 годзе. Ужо на наступны год хлопцы сталі пераможцамі фестывалю-конкурсу «Маладыя галасы», які праходзіць у Сочы. Узнагароду ўручала Прымадонна расійскай эстрады Ала Пугачова.

У 2012 годзе на гала-канцэрце «Песня года Беларусі» гурт «Дразды» стаў пераможцам у катэгорыі «Летні хіт».

Крыніца - http://belarus2.by/
Категория: Асобы | Просмотров: 683 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 19.02.2014 | Комментарии (0)

Свято-Евфросиньевская церковь в Ивенце. Фото с сайта http://by.holiday.by/Адрес: Минская обл., Воложинский район, Ивенец

GPS-координаты: 53.890175, 26.741477

Свято-Евфросиньевская церковь в Ивенце возведена в 1998 году в ретроспективно-русском стиле на месте разрушенной ранее церкви. Сегодня это единственный православный храм города. Церковь освящена в честь Святой Евфросинии Полоцкой.

Ещё в начале 20 века в Ивенце существовало два православных храма. Свято-Троицкая церковь и существовавший при нём женский монастырь подвергся разорению в конце 20-х годов 20 века. Свято-Евфросиньевская церковь была возведена в 1915 году. В 1950-е годы настоятель этой церкви был осуждён на 25 лет сталинских репрессий. Через год после этого (в 1952 году) атеисты за одну ночь разрушили церковь.

Только 23 июня 1997 года начались строительные работы по возведению на месте ранее существовавшего храма новой Свято ... Чытаць далей »

Категория: Турызм | Просмотров: 921 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 19.02.2014 | Комментарии (1)

Дейко Анна КонстантиновнаБиография

Дейко Анна Константиновна родилась в 1954 году в д.Шикути Воложинского района Минской области.

В 1983 году окончила Белорусскую сельскохозяйственную академию, в 1995 году - Академию управления при Кабинете Министров Республики Беларусь.

Занимала должности заместителя председателя Комитета государственного контроля, заместителя председателя Минского облисполкома, заместителя министра по налогам и сборам.

С 2004 года - министр по налогам и сборам Республики Беларусь. 4 декабря 2009 г. Указом Президента Республики Беларусь освобожден от должности министра по налогам и сборам (в связи с выходом в отставку).

Награждена медалью "За трудовые заслуги".

Источник - http://who.bdg.by/obj.php?kod=389.
Категория: Асобы | Просмотров: 1193 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 19.02.2014 | Комментарии (0)

Дом Дзяржынскіх у ІвянцыАўтар артыкула: Алег РАМАНОЎСКІ, краязнавец з Івянца.

Свінцова-чорная хмара згасіла месяц і зоркі. Цемра атуліла зямлю. Жахлівы пярун раскаціста пракаціўся над Івянцом. Асляпляльная бліскавіца на імгненне азарыла закратаванае акно. Абрынуўся шквальны лівень. Люцыя звыкла прытулілася да Казіміра, які спакойна стаяў і назіраў за разгулам стыхіі, напоўненай трывожнай небяспекай. Яны моўчкі асэнсоўвалі сітуацыю, у якой апынуліся.

Казімір быў годным сынам гэтага краю. Ён нарадзіўся ў 1875 годзе ў маёнтку Азямблова (зараз Дзяржынава) у сям’і апалячанай беларускай шляхты Дзяржынскіх герба Суліма. Бацька Эдмунд Іосіфавіч скончыў матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага універсітэта, маці Алена Ігнатаўна паходзіла з роду Янушэўскіх герба Дубрава з фальварка Іоды ля Вільні. Грымоты суцішыліся і толькі рэхам адгукаліся дзесьці над Налібоцкай пушчай. Дождж супакоіўся. Поўня зноў запоўніла нябёсы святлом, зазіхацелі зоркі. У памяці Казіміра ажылі шчаслівыя часы дзяцінства, вучоба ў Першай Віленскай гімназіі, студэнцкія гады ў Вышэйшым політэхнічным інстытуце ў горадзе Карлсруэ, што ў Аўстрыі. Тут ён сустрэўся з Люцыяй Сцыаці – аўстрыйскай немкай, ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 676 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 18.02.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 ... 55 56 57 58 59 60 »

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0