Івянец і Івянецкае графства

Серада, 17.01.2018, 21:06

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Архіў навін
Малюнак скарыстана ў якасці ілюстрацыіВацлаў Пупка (1879, Івянец — пасьля 1925) — беларускі дзяяч.

У 1913—1914 служыў у менскім акруговым судзе. У 1914—1920 працаваў старэйшым рэфэрэнтам у Менскім магістраце. У 1920 — ліквідатарам ва Ўправе па справах ліквідаціі былых зямельных банкаў у Менскай акрузе.

У 1919—1920 быў сябрам Часовага беларускага нацыянальнаяга камітэту ў Менску.

У другой палове 1920-га служыў у польскім войску як добраахвотнік. У 1921 годзе працаваў у Дэпартаменце аправізацыі Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы, загадваў складам. Удзельнічаў у працы беларускіх палянафільскіх арганізацыях, быў афіцыйным старшынём «Краёвай сувязі».

Крыніца - http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вацлаў_Пупка
Категория: Асобы | Просмотров: 575 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 17.02.2014 | Комментарии (0)

Малюнак скарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта intelcom.at.uaСпаборніцтвы прайшлі 9 лютага на базе мясцовай сярэдняй школы. Удзел у іх прынялі пяць каманд: па дзве – з Івянца і Валожына і каманда воінскай часткі Кіявец Валожынскага раёна.

Інструктар-метадыст Івянецкага філіяла ФАЦ ”Надзея” Дзмітрый Булакевіч распавёў, што спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме.

Так, першае месца заваявала каманда «Івянец-1», сфармаваная з ветэранаў спорту. У заліку ў пераможцаў тры выйграных з рахункам 7:1, 7:2 і 4:2 матчу і адзін пройгрыш. Як адзначыў суразмоўца, ветэраны ва ўпартай барацьбе прайгралі з рахункам 0:1 камандзе «Івянец-2», у склад якой увайшлі студэнты.

Далей Дзмітрый Булакевіч адзначыў, што дзве каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў – па сем. Гэта зборная воінскай часткі з Кіяўца і зборная Валожына. Паміж сабою яны згулялі ўнічыю – 2:2. Усё вырашыла розніца паміж забітымі і прапушчанымі мячамі. Лепшы вынік вывяў на другое месца каманду воінскай часткі з Кіяўца. На трэцім месцы – зборная Валожына.

Каманды былі ўзнагароджаныя граматамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвы ... Чытаць далей »
Категория: Грамадства | Просмотров: 869 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 15.02.2014 | Комментарии (0)

Смолокурня в Троках http://by.holiday.by/Адрес: Минская обл., Воложинский район, хутор Троки

Координаты GPS: 53.9317, 26.6974

Смолокурня в Троках является памятником промышленности. Случайный турист, выбрав отдых в Налибокской пуще и найдя это место буквально посередине леса, вряд ли поймёт, что это такое. Кажется, что это место только неделю назад покинули люди. Причём уходили они в большой спешке, оставив большинство вещей и всю мебель. А огромные котлы многих приведут ещё в большее недоумение. И только некоторые знающие люди поймут, что нежданно-негаданно в Налибокской глуши они наткнулись на уникальный объект, настоящий памятник истории промышленности.

Смолокурня в Троках насчитывает не одно столетие. Во времена Советского союза она принадлежала местному лесхимхозу, поэтому и называли в народе это производство «Химдым». Эти индустриально-советские смолокурни включили в себя традиционный, частный, через столетия прошедший пущанский промысел. Раньше Налибокская пуща славилась своей смолой, скипидаром, дёгтем. И будами. Буда &ndas ... Чытаць далей »

Категория: Турызм | Просмотров: 1064 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 15.02.2014 | Комментарии (0)

Лапо Пётр Міхайлавіч. Фота - http://libcat.bas-net.by/Дацэнт кафедры верагоднасці і матэматычнай статыстыкі ФПМІ, кандыдат фізіка-матэматычных навук.

Нарадзіўся 16 ліпеня 1957 года ў вёсцы Гілікі. Скончыў з залатым медалём Івянецкую СШ у 1974 годзе. Паступіў на механіка-матэматычны факультэт БДУ, які закончыў з дыпломам з адзнакай.

З 1980 года П. М. Лапо займаецца навукай, абараняе кандыдацкую дысертацыю. У 1996 годзе стажыраваўся ў галіне актуарных навук у дзяржаўным універсітэце штата Джорджыя (ЗША). З 2002 года з’яўляецца прадстаўніком інстытута Актуарыяў Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Пастаянны ўдзельнік буйнейшых міжнародных навуковых канферэнцый і кангрэсаў.

Крыніца - http://libcat.bas-net.by/.
Категория: Асобы | Просмотров: 1065 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 15.02.2014 | Комментарии (0)

Аўтар артыкула: Алег Раманоўскі.

Кальвінскі збор у Івянцы

Міналі дні, гады, стагоддзі. На адвечным небасхіле, на якім то ўзыходзіла яркае сонейка, то зіхацелі таямнічым святлом зыркі месяц і юрлівыя зоркі, то бушавалі страшэнныя навальніцы з чорна-свінцовымі хмарамі, перуновымі раскатамі і асляпляльнымі бліскавіцамі, то плылі ласкавыя аблокі, купаючыся ў шматколерных адценнях хараства. 

Спрадвеку сваёй чысцюткай прахалодай дыхала рэліктавая пушча, а шматлікія крыніцы і рэкі крыштальнай вадзіцай спаталялі смагу насельнікаў гэтых абшараў. Пад гэтымі нябёсамі багіні Жывы нараджаліся і сыходзілі ў нябыт людзі, жыццё хуткаплынна цякло па аб’ектыўных законах прыроды, даючы надзею на вечны працяг у нашчадках.

Гістарычнае мінулае Івянца нельга разглядаць абасоблена, а толькі ў кантэксце агульных тэндэнцый развіцця грамадства на Беларусі і абавязкова неад’емна з Івянецкім рэгіёнам, які фарміраваўся стагоддзямі і з’яўляецца арганічнай часткай.

Сярэднявечча. Татальнае засілле хрысціянскай ідэалогіі і над свядомасцю язычнікаў, якія адчайна баранілі свае вераванні, але з дапамогай жорсткіх інквізітарскіх метадаў праз ачыш ... Чытаць далей »

Категория: Гісторыя | Просмотров: 1032 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 14.02.2014 | Комментарии (0)

Паплаўскі Канстанцін Іосіфавіч. Фота - www.be.wikipedia.orgКанстанцін Паплаўскі нарадзіўся 20 (7) чэрвеня 1912 года ў вёсцы Сівіца на Валожыншчыне ў сялянскай сям’і Язука і Міхаліны Паплаўскіх.

К. Паплаўскі – выдатны беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, нястомны збіральнік і добры знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень.

У 1952 годзе К. Паплаўскі разам з Генадзем Цітовічам стварае Беларускі дзяржаўны народны хор. Жыццё хору на працягу дваццаці трох гадоў было звязана з К. Паплаўскім, які быў спачатку яго галоўным хормайстрам, музычным, а пасля мастацкім кіраўніком.

У залаты фонд беларускага песеннага мастацтва ўвайшлі апрацоўкі Канстанціна Паплаўскага беларускіх народных песень “Закаці, закаці ты, яснае сонейка”, “Ой, павей, буйны вецярочак”, “Туман, туман пры даліне”, “Дзявочы карагод”, “Зорка Венера”, “Цераз сад-вінаград”, “Калыханка” і іншыя.

Асобае месца сярод твораў Канстанціна Паплаўскага займае яго балада на вершы А. Грачанікава “Міннае поле”.

Квартэт “Купалінка” – любіма ... Чытаць далей »
Категория: Асобы | Просмотров: 1553 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 14.02.2014 | Комментарии (1)

Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта abonent.proШТО: Дзіцячая забаўляльная праграма "Дзень святога Валянціна".

ДЗЕ: Гарадскі пасёлак Івянец. Івянецкі дом культуры.

КАЛІ: 14 лютага 2014 года. 18.00
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 683 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 12.02.2014 | Комментарии (0)

Налібацкі сацыяліст Фэлікс Галавач. Фота - www.nalibaki.org Фэлікс Галавач (1886, Забор’е - 1972, Уроцлав) - пасол у польскі Сейм, адзін са стваральнікаў Незалежнай сялянскай партыі.

Біяграфія

Будучы беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Забор’е каля Івянца. Палітычную кар’еру ён пачынаў у Польскай сялянскай партыі "Вызваленне”, быў звязаны з апазіцыяй левага накірунку Незалежнай сялянскай партыяй і ў кастрычніку 1923 года ўдзельнічаў у Маскве ва ўстаноўчай канферэнцыі Сялянскага Інтэрнацыяналу.

З 1922 па 1927 гг. Фэлікс Галавач быў дэпутатам польскага Сейма. У 1927 годзе быў арыштаваны ўладамі і перададзены суду "за ўдзел у змове супраць цэласнасці Рэчы Паспалітай”. З турмы яго вызвалілі без судовага прысуда.

Друкаваўся ў беларускай прэсе. У 1920-ых гадах быў супрацоўнікам рэдакцыі беларускамоўнай газеты "Вызваленьне народа". Дзяяч Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

Да пачатку ІІ сусветнай вайны Галавач быў войтам гміны Мір. У 1939 годзе яго арыштаваў НКВД і выслаў у Расею. Галавач працаваў ахоўнікам у Доме дзіцяці ў Джамбуле ў Казахстане, ад 1943 года быў чальцом Саюза поль ... Чытаць далей »
Категория: Асобы | Просмотров: 981 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 12.02.2014 | Комментарии (0)

Масленiца ў аграсядзібе Адрас: Менская вобл., Валожынскі раён, вёска Малая Люцінка.

Сёлета Масленічны тыдзень выпадае на 24 лютага - 2 сакавіка 2014 года, але магчымы прыём і ў іншыя дні.

Масленiца – старадаўняе свята праводзiнаў зiмы, наблiжэння вясны i забеспячэння дабрабыту ў гаспадарцы, пачатак Вялікага посту. Тлустыя духмяныя блiны, яешня, спечаная на вогнiшчы, лазня, катанне з горкі, вясёлыя масленiчныя карагоды, аўтэнтычныя беларускія песні, абрад спалваньня пудзiла Масьленкi, дужаннi i гульнi на паветры, чароўныя гукі старадаўніх народных інструментаў і танцавальная праграма пад жывую музыку. Сядзіба "Марцінова Гусь" - крыніца векавых традыцый, выдатнае месца для адзначэння святаў народнага і хрысціянскага календароў. Запрашаем у "Марцінову Гусь"!

Сядзіба "Марцінова Гусь" запрашае адсвяткаваць Масленіцу, сталыя і дзіцячыя групы ад 20 да 40 чалавек. Разнастайныя жартаўлівыя конкурсы, з глыбокімі каранямі, традыцыйныя танцы і гульні, якім можна навучыцца за 2 хвіліны. ("Млын", каб малоць муку на бліны, выбар Масленіцы з ліку хлопцаў, з намазанымі бураком шчокамі, надзяванне "калодак" нежанатым хлопцам, баі падушкамі на лавах, "Гарачая патэл ... Чытаць далей »
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 752 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 10.02.2014 | Комментарии (0)

Касцёл Святога Аляксея ў ІвянцыКасцёл Святога Аляксея — рымска-каталіцкая царква ў горадзе Івянец (Валожынскі раён, Мінская вобласць), помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

GPS-каардынаты: 53.895602, 26.743189

Гісторыя

Пасля Паўстання Каліноўскага ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіці касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Св. Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзмлася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.

Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі ... Чытаць далей »

Категория: Турызм | Просмотров: 1375 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 08.02.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 ... 56 57 58 59 60 »

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстачоў: 0