Івянец і Івянецкае графства

Нядзеля, 21.10.2018, 20:16

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Архіў навін

Аўтар артыкула: Алег Раманоўскі.

Апалінар Фларыянавіч Пупко

Да 120-годдзя з дня нараджэння майстра Апалінара Фларыянавіча Пупко.

Прыемна ўспамінаць пра чалавека, які быў для цябе не толькі бясспрэчным аўтарытэтам у творчасці, але і блізкім па духу сябрам, хаця ўзроставая мяжа сягала каля шасцідзесяці сонцазваротаў.

У ягонай майстэрні, напоўненай цёплым водарам дрэва, мы маглі бясконца весці бяседу, атрымліваючы асалоду ад узаемаразумення ў пытаннях гісторыі, літаратуры, культуры. Нас яднала ідэя адраджэння Бацькаўшчыны. На даляглядзе – 70-я гады мінулага стагоддзя. Адбылася першая персанальная выстава Майстра  ў Мінску, якая прынесла заслужаную вядомасць аўтару на Радзіме.

Творчая спадчына Апалінара Фларыянавіча Пупко (12.ХI.1893 – 18.IV.1984) ужо належыць гісторыі і ўяўляе неацэнны пласт духоўнай і матэрыяльнай культуры нацыі. Івянецкая зямля дала Беларусі таленавітага творцу – носьбіта найкаштоўнейшых, глыбінных традыцый народнага разьбярства, самабытнага мастака-жывапісца, адмысловага графіка. Будучы прадстаўніком рэнесансу белар ... Чытаць далей »

Категория: Асобы | Просмотров: 804 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 28.01.2014 | Комментарии (0)

На пажары ў Івянцы загінуў пенсіянер. Фота з сайта i-samara.ru22 студзеня ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна днём загарэўся жылы дом.

У 12.37 у цэнтр аператыўнага кіравання Валожынскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылой хаце ў пасёлку Івянец.

Як паведаміла інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду РАНС Алеся Радвіловіч, пажар адбыўся ў аднапавярховым жылым доме на дзве сям'і па вуліцы Савецкая, 3 у Івянцы. Калі падраздзяленні ратавальнікаў прыбытлі да месца выкліка, то ўсталявалі, што з-пад стрэхі ідзе дым. Назіралася моцнае задымленне.

Суразмоўніца дадала, што ў працэсе тушэння пажару было выяўлена цела гаспадара хаты 1954 года нараджэння, пенсіянера.

Па словах сваякоў загінулага, у хаце мужчына пражываў адзін. У яго было анказахворванне, нядаўна ён раскадаваўся і пачаў выпіваць.

Дом выгарэў знутры. Другая палова будынка і жыхары не пацярпелі.

Чыннік пажару ўсталёўваецца.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Здарэнні | Просмотров: 781 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 25.01.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.t-styl.infoФестываль прайшоў 6 студзеня ў Івянцы. У гарпасялковым Доме культуры сабраліся 12 творчых самадзейных калектываў.

Творчым натхніцелем і арганізатарам фестывалю стаў ксёндз Лех Баханэк з касцёла Святога Міхаіла Архангела ў Івянцы.

Дырэктар Івянецкага дома культуры Станіслаў Бурачэўскі расказаў, што папярэдні фестываль праходзіў у 2012 годзе.

Сёлета, як распавёў субяседнік, на сцэну выходзілі і дэманстравалі сваё майстэрства творчыя калектывы з Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, мясцовых сярэдняй школы і школы мастацтваў, вакальная група скаўтаў, польскі хор "Крэсавянка”, вакальная група навучэнцаў, якія факультатыўна вывучаюць польскую мову, а таксама хары парафіі касцёлаў Святога Аляксея і Святога Міхаіла Архангела.

У завяршэнне праграмы на сцэну выйшлі чатыры айцы-францысканцы. Іх вакальная група таксама выканала некалькі калядных песень.

На фестывалі выступілі і госці з пасёлка Свіслач Пухавіцкага раёна – хор міністрантаў і танцавальная група парафіі Святога Францішка.

Станіслаў Бурачэўскі дадаў, што ўсе ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі. У фае Дома культуры для іх быў накрыты святочны стол.

Крыніца - ... Чытаць далей »
Категория: Культура | Просмотров: 859 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 22.01.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 ... 61 62 63

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0