Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 18.08.2017, 02:28

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2017 » Красавік » 5 » Абвешчаны збор сродкаў на выданне кнігі Алеся Белага "Сакатала бочачка"
19:35
Абвешчаны збор сродкаў на выданне кнігі Алеся Белага "Сакатала бочачка"
Кніга Сакатала бочачка. Фота з сайта ulej.byСтартавала краўдфандынгавая кампанiя па зборы сродкаў на выданне кнігі "Сакатала бочачка", прысвечанай гiсторыi беларускіх напояў. Яе аўтарам з'яўляецца Алесь Белы - гаспадар аграсядзібы “Марцінова Гусь”, што ў вёсцы Люцынка Валожынскага раёна (15 км ад Івянца).

"Сакатала бочачка" - новая кніга Алеся Белага ("Кухмiстра Верашчакi"), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны, амаль цалкам забытым, пакінутым у мінулым. Кніга распавядае ў тым ліку пра напоі, якія пілі на тэрыторыі Івянецкага графства. Першыя радкі будучай кнігі, былі напісаныя 18 гадоў назад, у далёкім 1999 годзе. За гэты час дасціпныя і пазнавальныя “алкагольна-гістарычныя” нарысы Кухмiстра Верашчакi публікаваліся ў "Спадчыне", "Нашай Ніве", "Звяздзе", "Культуре питья", на сайце Budzma.by.

Што азначае назва "Сакатала бочачка"?

Даўней маладую дзяўчыну ў песнях і загадках жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўвалі з бочкай піва, якая нудзіцца ў піўніцы, прагнучы выліцца і наталіць смагу таго, каму прызначаная:

Сакатала бочачка,
У піўніцы стоячы:
— Калі мяне не вып'еце,
Я сама разліюся
Па дварэ расіцаю,
За варота крыніцаю.
Гаварыла дочачка
Сваёй роднай мамачцы:
— Калі мяне не аддасцё,
Я ад вас сама пайду
Па двары мяцёлкаю,
Да мілога пчолкаю,
Па дварэ расіцаю,
Да мілога сініцаю.

Вось і цяжар бацькі нявесты, змушанага несці шмат клопатаў і выдаткаў на арганізацыю вяселля, асабліва на пасаг, іранічна падсумоўвалі: Аддай дочку ды яшчэ піва бочку. А ці ведаеце такую загадку? Паненачка сік-сік, а панічык тык-тык? Правільна, гэта піўная бочка і шпунт-затычка. Так што лірычная аналогія дзяўчыны і бочачкі – досыць устойлівая і разгорнутая. А піва - самы галоўны і самы насычаны сімвалізмам з усіх традыцыйных напояў, не толькі алкагольных. І абсалютна неабходны напой на старажаўнім вяселлі, з якога пачыналася новая сям'я, без якой немагчымае існаванне і ўсяго грамадства. Таму цалкам лагічна, што менавіта гэты старадаўні сімвал - дзяўчына-бочка - зрабіўся цэнтральным вобразам новай кнігі.

Алесь Белы спадзяецца з вашай дапамогай вывучыць попыт і атрымаць дадатковае фінансаванне на гэты незвычайны кніжны праект. Гэта будзе каляровае выданне на мелаванай паперы, з больш чым 100 арыгінальнымі ілюстрацыямі. Ад колькасці сабранай сумы будзе залежыць аздабленне кнігі і яе наклад, а таксама магчымасці рэкламы і дыстрыбуцыі.

Па спасылцы ніжэй на краўдфандынгавай платформе Улей.бай любы жадаючы можна падрымаць выданне кнiгі "Сакатала бочачка":
http://ulej.by/project?id=120856
Категория: Грамадства | Просмотров: 223 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Сакатала бочачка, Алесь Белы | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов