Івянец і Івянецкае графства

Субота, 18.11.2017, 22:37

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 8 » Адам Пучкар-Хмялеўскі
14:26
Адам Пучкар-Хмялеўскі

Адам Пучкар-Хмялеўскі. Здымак з сайта www.iwieniec.euАдам Пучкар-Хмялеўскі (24 сьнежня 1891, Івянец — 1 верасьня 1938) — беларуска-польскі рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі й культурны дзеяч.

Нарадзіўся 24.12.1891 у мястэчку Івянец Стаўбцоўскага павета Менскай губ. Паходзіў з сям'і палякаў-католікаў. Бацькі: Іван Вікенцьевіч - адстаўны салдат, Юлія (з дому Пазнанскіх) Пучкар-Хмялеўскія. Са жніўня 1903 г. вучыўся ў Менскай рэальнай навучальні, якую скончыў 04.06.1911. У 1911-1916 гг. вучыўся ў Магілеўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Тады ж далучыўся да беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху. Пасвячоны ў святары ў 1916 г. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на пасадзе вікарыя ў Бабруйскім касцёле. Пазней служыў пры каталіцкай парафіі ў Іркуцку. У 1920 г. быў арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі. Знаходзіўся ў групе заложнікаў, якая па дамоўленасці паміж польскім і савецкім ўрадамі рыхтавалася да выезду ў Польшчу. З 1922 г. - у Менску. Выконваў святарскія абавязкі ў касцёле святых Сымона і Алены. Працаваў у парафіях Койданава, Заслаўе, Воўчкавічы. Выступаў за шырокую беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця беларусаў-католікаў. У 1926 г. на з'ездзе каталіцкіх святароў былой Менскай губ. выступіў з прапановай утварэння незалежнай рымска-каталіцкай дыяцэзіі на чале з беларускім біскупам. Сутнасць яго прапановы заключалася ў тым, каб каталіцкая царква ў Беларусі выйшла з-пад улады польскіх біскупаў і падпарадкоўвалася непасрэдна Ватыкану. З 1929 г. - пробашч Менскага кафедральнага касцёла. Беспадстаўна абвінавачаны ўладамі ў «антысавецкай дзейнасці» і прыналежнасці да польскай вайсковай арганізацыі. 26.06.1933 (паводле іншых крыніц - 03.08.1933) арыштаваны органамі бяспекі. Прыгавораны да 10 гадоў лагераў. З верасня 1934 г. знаходзіўся на Салаўках. Пасля пяці гадоў зняволення калегіяй АДПУ прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. 01.09.1938 расстраляны.

Крыніца - http://slounik.org/146896.html

Карэктыроўка: Павел Арлоўскі.

Категория: Асобы | Просмотров: 1217 | Добавил: ivenec_eu | Теги: беларускі рыма-каталіцкі сьвятар, нарадзіўся ў Івянцы, Адам Пучкар-Хмялеўскі, грамадзкі й культурны дзеяч. | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 6
6  
W dniu 9 października 2009 r., p. Helena Mińko zd. Chmielewska mówiła, że ojciec księdza Adama, Jan Puczkar Chmielewski służył w wojsku carskim 24 lata, i pełnił funkcję prowiantowego (intendenta). O zesłaniu na Sołówki rodzina dowiedziała się od siostry PCK, która przyjechała do Iwieńca. Proszono biskupa Diecezji Pińskiej Kazimierza Bukrabę o pomoc w sprawie zwolnienia z zesłania księdza Adama Puczkar
Chmielewskiego.

Pozdrawiam serdecznie, Stanisław Karlik

5  
Panie Pawle, Bardzo dobrze Pan to zrobił, tylko że po tej korekcie nie będzie już można z czystym sumieniem napisać na końcu artykułu że jest on wzięty z: Крыніца - http://slounik.org/146896.html bo to już nie jest dosłownie to co tam napisano.
Dlatego można by dla przykładu tę korektę uwypuklić i oznaczyć jako "przypisek redakcji witryny" z paroma słowami wyjaśnień.
Serdecznie Pozdrawiam
Bronek Mińko

4  
Napzykład moje nazwisko Orłowski, ale po-białoruski będzie Arlouski. Pozdrawiam: Paweł Orłowski.

3  
Panie Julianie, po-polski nazwisko będzie Chmielewski, ale w języku białoruskim to Chmialeuski. Ze wzgłędu na to, że ta witryna jest białorusko-języczna napisano Chmialeuski.

2  
Panie Bronisławie, trochę zmieniłem tekst. Teraz będzie tak: "беларуска-польскі рыма-каталіцкі сьвятар, Паходзіў з сям'і палякаў-католікаў".

1  
Oczywiście że brat mojego dziadka był Polakiem, co najlepiej przedstawiła moja śp. mama Helena Mińko z domu Chmielewska w swoich wspomnieniach przedstawionych w: http://www.youtube.com/watch?v=3rv6L5NppC8, dlatego Szanowny Pan Paweł Orłowski jako "redaktor naczelny i odpowiedzialny" tej witryny nie powinien dopuszczać do dalszgo rozpowszechniania zafałszowanej w http://slounik.org/146896.html informacji o rzekomo białoruskim pochodzeniu mojej rodziny. Dysponuję też zdjęciem grobu mojego pradziadka a ojca kś. Adama Puczkar-Chmielewskiego z napisami po polsku a nie białorusku jako dodatkowy dowód polskości, niestety nie dają się te zdjęcia wkleić do tego komentarza.

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов