Івянец і Івянецкае графства

Субота, 07.12.2019, 20:50

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Сакавік » 20 » Адчынены турнір па валейболе прайшоў у Івянцы
15:26
Адчынены турнір па валейболе прайшоў у Івянцы
Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Аўтар фота невядомыУ гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна прайшоў адчынены турнір па валейболе, у якім прынялі ўдзел пяць каманд. Спаборніцтвы праходзілі 16 сакавіка ў спартовай зале мясцовай сярэдняй школы.

Дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Надзея» у Валожыне Ганна Хількевіч распавяла, што ў турніры прынялі ўдзел тры мужчынскія і дзве жаночыя валейбольныя каманды.

Так, першае месца сярод мужчын заняла зборная каманда Валожына (капітан Аляксей Міхнавец). Другое месца – у арганізатараў турніру ивенецкой каманды «СКІВ», на трэцім месцы – зборная вёскі Міхалова Ракаўскага сельсавета.

У дзяўчын выйграла спаборніцтвы каманда студэнтак з Івянца, якая апынулася мацней зборнай Івянецкай сярэдняй школы.

Суразмоўніца адзначыла, што каманды ўзнагароджаныя граматамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама і грашовымі прызамі.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Грамадства | Просмотров: 828 | Добавил: ivenec_eu | Теги: у Івянцы, Адчынены турнір па валейболе | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 11 (VI.2019)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0