Івянец і Івянецкае графства

Нядзеля, 23.07.2017, 23:45

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Красавік » 14 » Агітацыйна-харэаграфічны ансамбль “Журавінка” з Івянца пацвердзіў званне “народны”
14:01
Агітацыйна-харэаграфічны ансамбль “Журавінка” з Івянца пацвердзіў званне “народны”
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта ocnt.iatp.byПацвярджэнне звання прайшло 10 красавіка ў Івянецкім гарпасялковым доме культуры. На суд спецыяльнай камісіі вынеслі тэатралізаванае прадстаўленне “Старасвецкі Івянец”.

Агітацыйна-харэаграфічны ансамбль “Журавінка” створаны ў Івянецкім доме культуры ў 1961 годзе. У 1972 годзе калектыў заваяваў дыплом I ступені і залаты медаль Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці. У 1975 годзе яму было прысвоена званне “народны”. Стваральнікам і мастацкім кіраўніком калектыву доўгі час з’яўляўся заслужаны дзеяч культуры БССР Іосіф Ляшчынскі.

І сёння ніводнае раённае свята не абходзіцца без выступлення танцораў з Івянца. У дні жніва яны выступаюць у полі, на зернетаках.

Кіраўнік калектыву Валерый Мазура расказаў, што на суд спецыяльнай камісіі 10 красавіка вынеслі тэатралізаванае прадстаўленне “Старасвецкі Івянец”. Праз танцы, песні, вершы пастараліся прадставіць гісторыю пасёлка ад ХVIII стагоддзя да нашых дзён. На сцэне былі ўвасоблены вобразы фундатара Івянца графа Салагуба, пісьменніка Ядвігіна Ш., чые “Лісты з дарогі” выкарыстоўваліся ў прадстаўленні. Выконваліся беларускія, польскія, яўрэйскія танцы, бо культура гэтых народаў цесна пераплялася ў векавой гісторыі пасёлка.

Валерый Мазура адзначыў, што шмат над прадстаўленнем папрацавала цяперашні харэограф-балетмайстар калектыву Ала Аносава. Касцяк танцавальнага калектыву складаюць старшакласнікі Івянецкай сярэдняй школы. Дарэчы, задзейнічаны ў танцах восем юнакоў, што нячаста ўбачыш на аматарскай сцэне.

Камісію ўзначальвала галоўны рэжысёр абласнога навукова-метадычнага цэнтра Ала Ганецкая. У склад уваходзілі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Адамовіч, дырэктар раённага цэнтра культуры Алена Конаўка.

У зале прысутнічалі жыхары пасёлка, прадстаўнікі некаторых працоўных калектываў.

“Новай праграме была дадзена станоўчая адзнака. Выказваліся і некаторыя заўвагі. Гэта павінна даць новы штуршок у творчасці, каб адшліфаваць і ўдасканаліць праграму, якая надоўга стане візітоўкай старажытнага пасёлка”, – зазначыў Валерый Мазура.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Культура | Просмотров: 603 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Івянец, Агітацыйна-харэаграфічны ансамбль “, Валерый Мазура | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов