Івянец і Івянецкае графства

Серада, 28.06.2017, 01:35

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 24 » Аграсядзіба "Марцiнова Гусь" у вёсцы Малая Люцінка
14:14
Аграсядзіба "Марцiнова Гусь" у вёсцы Малая Люцінка

Аграсядзіба Адрас: Мінская вобласць, Валожынскі раён, Малая Люцінка

Каардынаты GPS: 54° 0'48.75"N, 26°46'2.46"E

Сядзіба "Марцiнова Гусь" размешчаная ў 50 метрах ад берагу Люцінскага вадасховішчы. Вельмі маляўнічая мясцовасць – тут гняздуюцца чаплі, лебедзі, буслы і мноства іншых дробных птушак; працуюць бабры, да іх «хатачак» 100-150 м; часта можна ўбачыць, як марудліва важдаюцца са снастямі рыбакі.

Да вашых паслуг для адпачынку ў сельскай сядзібе:

5 камфартабельных пакояў (2 з асобнымі санвузламі);

прасторная зала на 40 чалавек;

лазня.

Аграсядзіба "Марцiнова Гусь" – гэта таксама і сімвалічныя «вароты» у Налібоцкую пушчу, якая бачная з вокнаў сядзібы. Унікальны ў культурным і гістарычным дачыненні рэгіён Беларусі. Тут пераплятаюцца балцкія, славянскія і габрэйскія традыцыі, якія стала вывучаюцца гаспадарамі сядзібы і аб якіх займальна распавядаюць усім гасцям хаты.

Амаль да сярэдзіны ХIХ стагоддзя тут быў прамысловы і рамесніцкі край, дзе ўжо ў XVIII стагоддзі з'явілася першая ў Беларусі даменная печ, дзе ўпершыню ў краіне пачалі выпускаць парцалян, дзе сцякольны завод («Налібоцкая гута») выпускаў знакамітае па ўсёй Рэчы паспалітай мастацкае шкло.

Асабліва цікавая, аднак і трагічная гісторыя Налібоцкай зямлі ў перыяд Другой сусветнай вайны, калі тут супернічалі нямецкія акупацыйныя ўлады і партызаны трох розных арыентацый. Аб гэтым распавядаецца ў расійскім бэстсэлеры Людмілы Уліцкай «Даніэль Штайн, перакладнік», у рамане Ўладзіміра Багамолава «У жніўні 44-го» і ў іншых вядомых фільмах і кнігах.

Вакол сядзібы "Марцiнова Гусь" пракладзены веласіпедны маршрут па значым славутасцям Валожынскага раёна.

Сядзіба "Марцiнова Гусь" – гэта своеасаблівая творчая лабараторыя, дзе гаспадары вяртаюць да жыцця гастранамічныя традыцыі ВКЛ, якія згубленыя ў сучаснай Беларусі. Уладальнік сельскай сядзібы – доктар Алесь Белы, вядомы гісторык матэрыяльнай культуры, рэдактар шматлікіх публікацый і артыкулаў, якія прысвечаныя гісторыі беларускіх прадуктаў і блюд (да прыкладу, кнігі Belarusian Cookbook, «Наша Страва», Энцыклапедыя беларускай кулінарыі).

Мы ўпэўненыя, час, які вы правядзеце ў нас у сядзібе, дапаможа пазнаць і пакахаць Пушчу. Мы з радасцю станем вашымі правадырамі ў гэты яшчэ недаацэнены па годнасці край.

Бранюйце па тэлефонах: +375 (29) 613-70-85, +375 (33) 377-70-85 .

Кошт за суткі: 18 $ на чалавека.

Категория: Адпачынак | Просмотров: 1001 | Добавил: ivenec_eu | Теги: у вёсцы Малая Люцінка, Аграсядзіба Марцiнова Гусь | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов