Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 24.11.2017, 06:52

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Май » 18 » Акцыя "Ноч у музеі" прайшла ў Івянцы
14:18
Акцыя "Ноч у музеі" прайшла ў Івянцы
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыіАкцыя прайшла ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры 17 мая з 17.00 да 23.00.

Дырэктар музея Валянціна Адамовіч расказала, што пачалася “Ноч у музеі” выступленнем гурта старажытнай музыкі “Рарог” Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Кацярыны Радзівілавай.

Пасля Кася Радзівілава і гурт “Рарог” запрасілі прысутных на гульнёва-забаўляльную праграму.

Госці свята змаглі пабываць на майстар-класах па вырабу лялькі-марцінічкі (правяла супрацоўніца музея Таццяна Задрэйка) і пляценню з саломкі (выкладчыца школы мастацтваў Леанарда Капуста).

Валянціна Адамовіч дадала, што 17 мая ў вечар адбылося адкрыццё выставы мастачкі Вольгі Ярэські, якая жыве ў пасёлку Першамайскі непадалёк ад Івянца. Мастачка працуе ў стылі інсітнае мастацтва.

Таксама ўдзельнікі акцыі “Ноч у музеі” змаглі бясплатна наведаць экспазіцыі музея, майстэрні “Ткацтва” і “Ганчарня”, паласавацца пончыкамі з гарбатай.
Категория: Культура | Просмотров: 649 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Акцыя Ноч у музеі, прайшла ў Івянцы | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов