
Адрас: Менская вобл., Валожынскі раён, вёска Малая Люцінка.
Сёлета Масленічны тыдзень выпадае на 24 лютага - 2 сакавіка 2014 года, але магчымы прыём і ў іншыя дні.
Масленiца – старадаўняе свята праводзiнаў зiмы, наблiжэння вясны i забеспячэння дабрабыту ў гаспадарцы, пачатак Вялікага посту. Тлустыя духмяныя блiны, яешня, спечаная на вогнiшчы, лазня, катанне з горкі, вясёлыя масленiчныя карагоды, аўтэнтычныя беларускія песні, абрад спалваньня пудзiла Масьленкi, дужаннi i гульнi на паветры, чароўныя гукі старадаўніх народных інструментаў і танцавальная праграма пад жывую музыку. Сядзіба "Марцінова Гусь" - крыніца векавых традыцый, выдатнае месца для адзначэння святаў народнага і хрысціянскага календароў. Запрашаем у "Марцінову Гусь"!
Сядзіба "Марцінова Гусь" запрашае адсвяткаваць Масленіцу, сталыя і дзіцячыя групы ад 20 да 40 чалавек. Разнастайныя жартаўлівыя конкурсы, з глыбокімі каранямі, традыцыйныя танцы і гульні, якім можна навучыцца за 2 хвіліны. ("Млын", каб малоць муку на бліны, выбар Масленіцы з ліку хлопцаў, з намазанымі бураком шчокамі, надзяванне "калодак" нежанатым хлопцам, баі падушкамі на лавах, "Гарачая патэл
...
Чытаць далей »