Івянец і Івянецкае графства

Серада, 16.08.2017, 20:27

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2015 » Лістапад » 21 » Анонс падзей. У Івянцы пройдзе канцэрт да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага
13:54
Анонс падзей. У Івянцы пройдзе канцэрт да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.shliah.by 29 лістапада 2015 года ў гарадскім пасёлку Івянец пройдзе літаратурна-музычны канцэрт, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага - кампазытара, дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, аўтара знакамітага паланэза "Развітанне з Радзімай".

На вечары прагучаць творы Агінскага, напісаныя ў эпоху музычнага рамантызму.

Дарэчы, Міхал Клеафас Агінскі прыязджаў у Івянец у 1794 годзе, калі удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Падчас паўстання Агінскі быў шэфам егерскага корпуса і камандуючым вальнымі войскамі.

Канцэрт адбудзецца ў Доме Польскім і пачнецца ў 13.00.

Юбілей Агінскага рашэннем Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА ў 2015 годзе.

Браніслаў Шыманскі
Категория: Анонс падзей | Просмотров: 422 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Браніслаў Шыманскі, Агінскі, літаратурна-музычны канцэрт, Дом польскі, Гарадскі пасёлак Івянец | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов