Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 27.07.2017, 23:50

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Чэрвень » 30 » Аперацыя "Герман”
14:55
Аперацыя "Герман”
Аперацыя Герман, Аўтар малюнка: Паўлюк ПакуцкіАперацыя "Герман” пачалася ў ліпені 1943 года ў адказ на праведзеную партызанамі “Арміі Краёвай” аперацыю “Перазвон”. Сутнасць гэтай аперацыі заключалася ў тым, што быў разгромлены івянецкі гарнізон.

Раскватараваныя ў пушчы і паступова павялічваючыя сваю колькасць як савецкія партызаны так і партызаны “Арміі Краёвай”, якая стварылася пры дапамозе савецкага камандавання. Паступова нарастаючыя баявыя дзеянні партызан прыносілі вялікую шкоду немцам. Што і паслужыла да правядзення імі аперацыі па знішчэнню партызан у Налібоцкай пушчы. Не малой прычынай з’явілася таксама тое што тэрыторыя Налібоцкай пушчы была, па плану нямецкага камандавання, прадназначана пад тэрыторыю нямецкіх франтавых адводаў. Першая спроба ліквідацыі налібоцкіх партызан была праведзена ў ліпені – верасні 1942 года з выкарыстаннем паліцэйскіх сіл, састаячых з частак літоўскіх і украінскіх калабарантаў. У выніку гэтых дзеянняў немцы спалілі паселішчы, які я знаходзіліся выключна ў глыбіні пушчы і якія з’яўляліся апорай для партызанскіх атрадаў. Але партызанскі рух на той час быў настолкі слабым, што неадчуў вялікіх страт і як ужо казалася вышэй паступова працягваў набіраць моц. У чым яму немала дапамагала нямецкая палітыка “выпаленай зямлі”. Партызаны раз за разам усё мацней і мацней шкодзілі немцам, што і вымусіла іх пачаць другую блакаду Налібоцкай пушчы так званую аперацыю “Герман”. Неабходна зазначыць, што ў агульным накірунку рэалізацыі наступу Германіі на тэрыторыю Беларусі ў асяродку акупацыйных уладаў вялі барацьбу два асобных метада, накіраваных на дасягненне агульнай мэты. Прадстаўнікамі першага накірунку былі нямецкія адміністрацыйныя улады, акупіруючыя захопленую тэрыторыю, базіруючыеся на палітычных рашэннях і прыцягненні на свій бок жыхароў акупаваных земляў. Другі накірунак прадстаўлялі служба бяспекі (СД), СС, паліцыі. Гэты накірунак дапускаў сілавыя дзеянні, а мэту меркавалася дасягнуць шляхам буйных “прыміраючых“ дзеяннях, састаячых у комплексных, скаардынаваных аперацыях на вызначанай вялікай тэрыторыі. Іх мэтай перш за ўсё было знішчэнне партызан і, акрамя таго, рэквізіцыя дамашняй скаціны, іншых прадуктаў харчавання, а таксама прымусовая дэпартацыя людзей на работы ў Германіі альбо ў канцэнтрацыйныя лагеры.

Пазіцыя СС і паліцыі ў адносінах да грамадзянскай адміністрацыі была значна узмоцнена жнівеньскай, 1942, дырэктывай Гітлера, у якой барацьба з партызанамі лічылася пытаннем Вярхоўнага камандавання, сканцэнтраванай у руках Гімлера, і з мэтай знішчэння партызан прадстаўляла ў яго распараджэнне усе рэзэрвы вермахта, СС і паліцыі.

Распачалася аперацыя 14 ліпеня 1943 года. План гэтай аперацыі прадугледжваў ачыстку лясоў ад чыгуначнай лініі Баранавічы – Маладзечна, Маладзечна – Ліда і Ліда – Баранавічы. Спачатку планавалася спіхнуць партызан у Івянецка - Налібоцкую пушчу, потым разбіць іх на часткі, а потым сістэматычна іх ліквідоўваць. Падрыхтоўку да гэтых дзеянняў немцы пачалі ў канцы чэрвеня 1943 года, групіруючы ў ваколіцах Ліды, Стоубцаў, Навагрудка, Маладзечна рэгулярныя воінскія часткі, у тым ліку танкі і авіацыю, атрады жандармерыі і атрады калабарцыяністаў, а таксама спецыяльныя часткі, сярод якіх аказаліся 1-я брыгада СС і асобны батальён СС пад камандаваннем А. Дзірлівангера, якія былі укамплектаваныя ў сваёй большай частцы крымінальнымі злачынцамі, дабравольна перайшоўшымі на службу да немцаў, а таксама з франтавых часцей, згрупаваных на аэрадроме пад Баранавічамі. Усяго немцы сабралі каля 60 тысяч чалавек.

Як ужо называлася вышэй аперацыя распачалася 14 ліпеня 1943года. Камандаваў ёй брыгадэнфюрэр СС і генерал маёр паліцыі Курт фон Готтберг, які пад парадкоўваўся упаўнаважанаму Гімлера па пытанням барацьбы з партызанамі, генералу СС і паліцыі Эрыху фон дем Бах- Залеўскаму. Гэта была адна з найбунейшых аперацый, праведзеных немцамі супраць партызан. Не гледзячы на маштаб гэтай аперацыі і выкарыстаныя ў ёй велізарныя сілы і сродкі, немцы на кожным кроку пры ўваходжанні ў пушчу, сустракаліся з арганізованным супраціўленнем савецкіх і польскіх партызан, якія дзейнічалі у той перыяд як саюзнікі. Па плану, які быў распрацаваны польскімиі і савецкімі партызанамі, палякі павінны былі перакрыць шлях немцам з Мінска на Навагрудак. Савецкія партызаны павінны былі бараніць Пушчу з поўдня і паўночы. У першых жа баях партызаны разграмілі варожую аўтакалону, захапілі штабную карту і план аперацыі, што дазволіла партызанам прыняць правільнае рашэнне, перагрупіравацца і вывесці свае галоўныя сілы з пад удару.

Адзін удар немцы нанеслі з усходу, у накірунку Мінск –Койданаў – Стоўбцы. Другі удар немцы нанеслі з паўдня у накірунку Навагрудка, дзе і размяшчаўся штаб аперацыі.

Польскія партызаны знішчылі два масты. Адзін праз рэчку Шура у в. Дзераўная. Другі ў в. Старое ( цяпер гэта Стаўбцоўскі раён). Палякі занялі абарону па рацэ Шура. 20 ліпеня яны пачалі бой з немцамі. Першая спроба немцаў прарваць абарону партызан не атрымалася. Тады немцы выкарысталі артылерыю. Партызаны вымушаны былі адыйсці ў глыбіню пушчы, у балоты. Пасля таго як яны выйшлі на сухое месца, яны падлічылі свае страты. З 600 чалавек засталося 250. Астатнія загінулі ў баі альбо патанулі ў балоце. На зыходзе дня немцы занялі пазіцыі па лініі Зуберава – Супросна – Брынічава – Дзераўное – Скродчына – Несцеровічы – Налібакі. Таксама асадзілі участак Пушчы займаемы савецкімі пратызанамі. Пушча аказалася падзеленай на дзве часткі. Рэшта польскіх партызан сабралася каля вёскі Козлікі. Тут яны падзяліліся на некалькі груп па 20-25 чалавек. Кожная з іх самастойна прарывалася з блакады. Многія партызаны ў адзіночку прарываліся з пушчы ў свае дамы, дзе і загінулі разам са сваімі сем’ямі альбо былі вывезены разам з насельніцтвам на прымусовыя работы. Савецкія партызаны таксама не спалі што называецца у шапку.

Вось што дакладвалі камандзір партызанскай брыгады імя В. Чкалава Грыбанаў, камісар Казак і начальнік асобага адзела гэтай жа брыгады Зухба прадстаўніку Масквы - генералу Васілю Чарнышову, псеўданім “Платон” 20 ліпеня 1943 года: "Товарищу Платону и Донскому.

Из Минска началось усиленное продвижение немецких войск по направлению ст. Молодечно и м. Ивенец. Количество неизвестно. На 20 июля заняты деревни невдалеке от пущи: Падневичи, Кисели, Киевец, Крапивники. Подходят к д. Гудам и к д. Корзуны. В Полочанах, по сведениям нашей разведки, от 2000 до 3000 немецких войск. Цель высадки неизвестна, но предполагается блокада пущи.

На 18 июля в Молодечно и в м. Красном гарнизоны без изменений, При продвижении немцы забирают всех трудоспособных жителей, скот и прочее. Разведка продолжается. Ком. Бригады Грибанов. Комиссар Казак. Начальник особого отдела Зухба. 20 июля 1943 года.

Добавлю, что по данным агентурной разведки продвигается в глубь пущи около дивизии. Состав войск: немцы, украинцы, литовцы, латыши и всякая другая сволочь.

Зухба." Пасля цяжкіх баёў з немцамі савецкія партызаны вырваліся з Налібоцкай пушчы ў бок Мінска. Такім чынам асноўная мэта немцаў - поўнае знішчэнне партызан у Налібоцкай пушчы не была дасягнута. Пад час гэтай аперацыі загінула 4280 чалавек, дэпартавана 20944 чалавека. Вывезена 21059 галоў дамашняй скаціны .

Паколькі мэтай аперацыі была не толькі знішчэнне партызан, але і “прымірэнне” мясцовага насельніцтва ў асобных мясцовасцях, вёсках, паселішчах, фальварках. “Прымірэнне “ ахоплівала Дзераўнянскі, Налібоцкі, Рубяжэвіцкі сельсаветы Івянецкага раёна (цяпер Стаўбцоўскі раён), Івянецкі сельсавет Івянецкага раёна (цяпер Валожынскі раён), Пяршайскі сельсавет Валожынскага раёна, а таксама Іўеўскі, Навагрудскі, Юрайцішкаўскі раёны. Усяго было знішчана: Юрацішкаускі раён – 7 вёсак, Валожынскі раён – 26 вёсак (гэта Кадыркі, Цаюны, Рум, Мазурка, Пытань, Пералясанка, Нелюбы, Белакорац, Боркі, Прыборнае, Яцкава-Пяскі, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэззе, Яцкава-Карчэмныя, Яцкава-Канчаны, Яцкава-Замосце, Яцкава-Нізавыя, Боркі, Пруднікі, Доры, Скрундзеўшчына, Сярэдняе Сяло, Янушкавічы, Слабада, Мішаны), Івянецкі раён - 39 вёсак (гэта Боркі, Іслачоўка, Рудня, Сівіца, Баравікоўшчына, Петрусоўшчына, Мешкуці(маёнтак), Серкулі, Скіпароўцы, Адамкі, Вуглы, Млынкі, Дубкі, Забор’е, Дайнава, Пятрылавічы, Рудня Налібоцкая, Рудня Пільнянская, Пруды, Лежанец, Лінокі, Янкавічы, Налібакі, Терабейнае, Навасёлкі, Несцяровічы, Беліца, Брынічава, Агароднікі, Ніўнае, Судзевічы, Кляцішча, Дудка, Мейшты, Чышэвічы, Вірлавічы, Ойцінава, Замінка, Пагарэлка). Некаторыя вёскі цяпер знаходзяцца ў Стаўбцоўскім раёне.

Па дадзеным партызан пад час правядзення аперацыі немцы зверскі знішчылі на тэрыторыі Валожынскага і Івянецкага раёнаў 462 чалавекі. Найбольшая колькасць была знішчана ў в. Доры, дзе людзей загналі ў царкву і спалілі жыўцом. Гэта трагедыя была настолькі жудаснай, што не вытрывалі нават такія калабаранты і здраднікі як Францішак Кушаль (Францішак Кушаль восенню 1941 прызначаны начальнікам паліцыі , у 1944 уваходзіў у склад так званай “Беларускай цэнтральнай рады”, у якасці яе члена быў начальнікам “ўзброеных сіл Беларусі”) і так званы Камітэт Даверу, які на сваёй сумеснай сессіі разам нямецкімі цывільнымі і вайсковымі уладамі 23.08.1943 года вынеслі свой пратэст супраць рэпрэсій у Пяршайскай воласці і канкрэтна ў Дорах. Трэба дадаць, што ў Дорах загінулі два брата Кушаля. Дарэчы Кушаль сам родам з Пяршаяў. Вось што ён дакладваў старшыні “Рады Даверу”: гор. Мінск, 6 жніўня 1943.

Паведамляю , што 5 жніўня 1943 г. да мяне з’явіліся грамадзянкі – жыхаркі вёскі Пяршай – Чараповіч, Скрундзь. Адамовіч, Бадак і Марцінкевіч і далажылі пра наступнае: У другой палове ліпеня месяца г.г. нямецкія атрады СС праводзілі ачыстку ад партызан Валожынскага раёна. Прыгэтым атрадамі былі спалены жыўцом разам з пабудовамі жыхары вёсак Пяршайскай воласці: Доры, Дубоўцы, Мішаны, Даўгалёўшчына, Лапінцы, Сярэдняе Сяло, Раманаўшчына, Нелюбы, Палубоўцы, Макрычаўшчына.

Атрады СС ніякага следства не чынілі, а толькі зганялі людзей, найбольш старых, жанчын і дзяцей, у асобныя будынкі, які потым падпальваліся.

У Дорах жыхары былі сагнаныя ў царкву і разам з царквою спалены.”

Немцы былі ашаломлены і абураны гэтым пратэстам. Кушаль і Камітэт Даверу запатрабавалі супыніць рэпрэссіі супраць мірнага насельніцтва. Але немцы гэты пратэст і патрабаванні пазаставілі па-за увагай, што яшчэ раз паказала “хто ў хаце гаспадар” і дзе іх сапраўднае месца.

У большасці ліквідуемых вёсак жыхары на працягу трохі больш за 10 хвілін павінны былі пакінуць свае дамы. Выселеных групавалі у адным месцы, дзе фармаваліся пешаходныя альбо састаячыя з вазоў калонны, якія пад аховай вяліся да бліжэйшай чыгуначнай станцыі. Адтуль людзей вывозілі ў канцэнтрацыйныя лагеры, альбо ў Германію. Пабудовы спальваліся, пасевы на палях таксама, жывёла збіралася на спецыяльных пунктах і забіралася немцамі.

Ва многіх выпадках гэтыя дзеянні суправаджаліся расстрэламі жыхароў знішчаемых вёсак, падазраваемых у сувязі з партызанамі. Расстрэльвалі не толькі члены партызанскіх сем’яў, але і мірнае насельніцтва пражываючае на дадзенай тэрыторыі.

У в. Вуглы немцы застрэлілі не меньш 42 чалавек. У в. Мішаны людзей сагналі ў школу і спалілі жыўцом. Адбывалася гэта прыкладна так: салдаты і паліцаі пад’язджалі пад кожны дом, загадвалі яго жыхарам збірацца і давалі ім на гэта поўгадзіны. Па заканчэнні гэтага тэрміну хаты і гаспадарчыя пабудовы падпальваліся. Скаціна забіралася .

У фальварак Лапінцы немцы наляцелі прыкладна 20-22 ліпеня 1943 . Туды яны сагналі жыхароў бліжэйшых вёсак: Бадаўцоў, Задарожжа, Шараёў. Маладых і здаровых пакінулі на дарозе, адкуль іх і вывезлі на работу ў Германію. Астатніх, у колькасці 115 чалавек, сярод якіх былі старыя, жанчыны і дзеці, завялі у драўляны, крыты саломай сарай, які належаў сям'і Цымерманаў. Немцы падперлі дзверы сарая возам з рашоткай, а потым, выкарыстоўваючы агнямёты і гранаты падпалілі сарай. Членам сям’і немцы загадалі зайсці у будынкі фальварка, пасля чаго сталі страляць запапальваючымі кулямі. З палаючага будынку удалося уцячы толькі дваім дзецям – Яўгеніі і Яну Цымерманам.

Масавае забойства адбылося таксама ў в. Янушкавічы Івянецкага раёна (цяпер Валожынскі р-н., гэта па дарозе з Люцынкі ў Першаі) дзе немцы спалілі неўстаноўленую колькасць людзей.

Пад час здзяйснення аперацыі “Герман” немцы забівалі ксяндзоў, кіруючых мясцовымі парафіямі і маючых асобы аўтарытэт сярод мясцовага насельніцтва, вядомых тым што супрацоўнічалі, альбо, як мінімум падтрымлівалі дзейнасць польскіх партызан. Так 10 жніўня немцы вывезлі на машыне з в. Дзераўное ў лес, ксяндза Паўла Доўжыка і там расстралялі. Мясцовыя жыхары потым перавезлі яго у В. Дзераўное і пахавалі каля касцёла.

У в. Камень 24 ліпеня 1943 немцы ў плябаніі мясцовага касцёла знайшлі герб Польшчы, польскія сцягі, партрэты Пілсудскага, Рыдза – Сміглага (маршала Польшчы) і Масціцкага (Прэзыдэнта Польшчы). Знойдзеныя рэчы былі спалены перад касцёлам. Дваіх ксяндзоў – прабошча Леапольда Аўліха і вікарыя Казіміра Рыбалтоўскага немцы звялалі калючым дротам і выведзены за край вёскі дзе і растралялі. Целы ўкінулі ў ямы для захоўвання бульбы. Пасля мясцовыя жыхары перазахавалі іх каля касцёла у Камені. Па словах сведкаў гэта зрабілі салдаты СС.

На некалькі дзён раней 19 ліпеня ў в. Баравікоўшчына былі растраляны ксяндзы з в. Пяршаі Гэрман Стэнпень і Ахіллес Пухала.

У жніўні 1943 года былі забіты ксяндзы з Налібак (Стаўбцоўскі раён) Юзаф Бойка, Юзаф Борадын і ксёндз Жаўнерскі.

Пад час аперацыі “Герман” служачыя нямецкіх акупацыйных уладаў здзейснілі забойства ў Івянцы Казіміра і Люцыі Дзяржынскіх. Арыштаваны яны былі за членства ў івянецкім падполлі. Тым больш што Казімір Дзяржынскі быў афіцэрам Арміі Краёвай.

Арыштаваны яны былі ў канцы ліпеня 1943 года і пасаджаны у івянецкую турму. 24 ліпеня яны былі расстраляны разам з маці і дачкой мясцовага пана Пілярскага ў лесе, не падалёку ад каталіцкіх могілак. Мяркуецца што гэты растрэл здзейснілі начальнік івянецкага СД “Чэх” і паліцай Юзаф Паўхлеб. Таксама мяркуеца, што расстрэл Пілярскіх здзейснілі таксама яны, але трошкі раней.

Вышэй названы Юзаф Паухлеб выконваў карныя акцыі не толькі ў Івянцы, але і ў іншых вёсках Івянецкага і Валожынскага раёнаў. Яго абвінавачваюць у забойстве каля 70 чалавек. Пасля вайны ён знік. За здзейсненыя ім злачынствы ён да гэтага часу знаходзіцца у міжнародным вышуку. Таксама невядомы лёс і вышэйназванага “Чэха”, ката Івянца, які штодзённа забіваў івянецкіх людзей. А калі які-небудзь дзень абыходзіўся без забойства, то ў гэты дзень ён быў па яго словах хворы.

Так на прыклад дакладна устаноўлена, што ім было здзейснена пакаранне смерцю ў Івянцы, на рынку, 21 гадовай Станіславы Курчэўскай, партызанкі, удзельніцы івянецкага паўстання. Арышты і забойствы на гэтым не скончыліся. “Чэх” працягваў імі займацца да канца акупацыі.

Праз некаторы час, пасля заканчэння аперацыі “Герман”, людзі паступова пачалі вяртацца ў свае вёскі. Хтосьці яшчэ пад час акупацыі, як на прыклад жыхары в. Забор’е Івянецкага раёна, а хтосьці ужо пасля вайны. Але яшчэ і дагэтуль жыве людская памяць пра невыносныя пакуты, прынесеныя людзям немцамі і іх памагатымі. І трэба каб яна жыла заўсёды у памяці іх нашчадкаў.

Солтан Ігар Аляксандравіч,

Бібліятэкар Івянецкай дзіцячай бібліятэкі.
Категория: Гісторыя | Просмотров: 919 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Ігар Солтан, 1943 год, аперацыя “Герман”, Івянец, Армія Краёвая | Рейтинг: 5.0/5
Всего комментариев: 1
1  
Вялікі дзякуй пану Люцыяну за дапаўненні і папраўкі. Калі пан мае што яшчэ дабавіць то калі ласка

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов