Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 23.10.2017, 21:37

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2016 » Чэрвень » 7 » Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў былому івянецкаму святару Веславу Глэмбоцкаму абраз Божай Маці
13:32
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў былому івянецкаму святару Веславу Глэмбоцкаму абраз Божай Маці
Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Веславу Глэмбоцкаму абраз Божай Маці. Фота з сайта catholic.by5 чэрвеня 2016 года ў парафіі Святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у Вялікай Дамброве каля Высокага Мазавецкага (Польшча) адбыліся ўрачыстасці з нагоды залатога юбілею святарства айца Веслава Глэмбоцкага OFM Conv (манах-францішканін), які паходзіць з гэтай жа парафіі.

У 1989-2013 гг. айцец Веслаў Глэмбоцкі працаваў святаром у Беларусі ў парафіях у Івянцы, Пяршаях, Камені, Цеснавой, а таксама выконваў функцыі суддзі касцёльнага трыбуналу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Акрамя юбіляра ў ёй прынялі ўдзел а. Юзаф Макарчык, а. Томаш Лях, які 15 гадоў працаваў у Валожыне, кс. прэл. Андрэй Стэцкевіч, а. Лех Баханэк з Івянца, марыёлаг і дагматык а. праф. Цэлестын Напюркоўскі з Непакалянава.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у гаміліі падзякаваў юбіляру за ахвярнае служэнне. Іерарх адзначыў, што ў цяжкія гады, калі не было святароў, а. Веслаў адзін з першых прыйшоў з дапамогай Касцёлу ў Беларусі.

Таксама, спасылаючыся на вучэнне св. Яна Паўла II, Мітрапаліт падкрэсліў, што пакліканне з’яўляецца Божай таямніцай і дарам пакліканаму і народу, да якога ён пасланы. Арцыпастыр дадаў, што такім дарам беларускім вернікам быў айцец Веслаў.

Напрыканцы Імшы вернікі цёпла павіншавалі юбіляра, свайго земляка. Ад імя беларускіх католікаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў яму абраз Божай Маці.

Фотарэпартаж

Крыніца: catholic.by.
Категория: Грамадства | Просмотров: 463 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Веслав Глэмбоцкі, Лех Баханэк, Тадэвуш Кандрусевіч | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов