Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 20.11.2017, 16:34

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Асобы
Паплаўскі Канстанцін Іосіфавіч. Фота - www.be.wikipedia.orgКанстанцін Паплаўскі нарадзіўся 20 (7) чэрвеня 1912 года ў вёсцы Сівіца на Валожыншчыне ў сялянскай сям’і Язука і Міхаліны Паплаўскіх.

К. Паплаўскі – выдатны беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, нястомны збіральнік і добры знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень.

У 1952 годзе К. Паплаўскі разам з Генадзем Цітовічам стварае Беларускі дзяржаўны народны хор. Жыццё хору на працягу дваццаці трох гадоў было звязана з К. Паплаўскім, які быў спачатку яго галоўным хормайстрам, музычным, а пасля мастацкім кіраўніком.

У залаты фонд беларускага песеннага мастацтва ўвайшлі апрацоўкі Канстанціна Паплаўскага беларускіх народных песень “Закаці, закаці ты, яснае сонейка”, “Ой, павей, буйны вецярочак”, “Туман, туман пры даліне”, “Дзявочы карагод”, “Зорка Венера”, “Цераз сад-вінаград”, “Калыханка” і іншыя.

Асобае месца сярод твораў Канстанціна Паплаўскага займае яго балада на вершы А. Грачанікава “Міннае поле”.

Квартэт “Купалінка” – любіма ... Чытаць далей »
Категория: Асобы | Просмотров: 1489 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 14.02.2014 | Комментарии (1)

Налібацкі сацыяліст Фэлікс Галавач. Фота - www.nalibaki.org Фэлікс Галавач (1886, Забор’е - 1972, Уроцлав) - пасол у польскі Сейм, адзін са стваральнікаў Незалежнай сялянскай партыі.

Біяграфія

Будучы беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Забор’е каля Івянца. Палітычную кар’еру ён пачынаў у Польскай сялянскай партыі "Вызваленне”, быў звязаны з апазіцыяй левага накірунку Незалежнай сялянскай партыяй і ў кастрычніку 1923 года ўдзельнічаў у Маскве ва ўстаноўчай канферэнцыі Сялянскага Інтэрнацыяналу.

З 1922 па 1927 гг. Фэлікс Галавач быў дэпутатам польскага Сейма. У 1927 годзе быў арыштаваны ўладамі і перададзены суду "за ўдзел у змове супраць цэласнасці Рэчы Паспалітай”. З турмы яго вызвалілі без судовага прысуда.

Друкаваўся ў беларускай прэсе. У 1920-ых гадах быў супрацоўнікам рэдакцыі беларускамоўнай газеты "Вызваленьне народа". Дзяяч Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

Да пачатку ІІ сусветнай вайны Галавач быў войтам гміны Мір. У 1939 годзе яго арыштаваў НКВД і выслаў у Расею. Галавач працаваў ахоўнікам у Доме дзіцяці ў Джамбуле ў Казахстане, ад 1943 года быў чальцом Саюза поль ... Чытаць далей »
Категория: Асобы | Просмотров: 945 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 12.02.2014 | Комментарии (0)

Адам Пучкар-Хмялеўскі. Здымак з сайта www.iwieniec.euАдам Пучкар-Хмялеўскі (24 сьнежня 1891, Івянец — 1 верасьня 1938) — беларуска-польскі рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі й культурны дзеяч.

Нарадзіўся 24.12.1891 у мястэчку Івянец Стаўбцоўскага павета Менскай губ. Паходзіў з сям'і палякаў-католікаў. Бацькі: Іван Вікенцьевіч - адстаўны салдат, Юлія (з дому Пазнанскіх) Пучкар-Хмялеўскія. Са жніўня 1903 г. вучыўся ў Менскай рэальнай навучальні, якую скончыў 04.06.1911. У 1911-1916 гг. вучыўся ў Магілеўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Тады ж далучыўся да беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху. Пасвячоны ў святары ў 1916 г. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на пасадзе вікарыя ў Бабруйскім касцёле. Пазней служыў пры каталіцкай парафіі ў Іркуцку. У 1920 г. быў арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі. Знаходзіўся ў групе заложнікаў, якая па дамоўленасці паміж польскім і савецкім ўрадамі рыхтавалася да выезду ў Польшчу. З 1922 г. - у Менску. Выконваў святарскія абавязкі ў касцёле святых ... Чытаць далей »

Категория: Асобы | Просмотров: 1217 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 08.02.2014 | Комментарии (6)

Лявон Леанідавіч БільдзюкевічЛявон Леанідавіч Більдзюкевіч (18 студзеня 1895, Івянец, Менскі павет, Расейская імпэрыя — 18 жніўня 1942, ГУЛАГ, СССР) — беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў Менскую гімназію (1913), Кіеўскі ўнівэрсытэт (1917), пэдагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы Кіеўскага камэрцыйнага інстытута (1919). У 1914 друкаваўся ў газэце «Наша ніва» (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асьветны гурток «Зорка». 3 чэрвеня 1919 у Менску, загадчык Менскай школы сьляпых, дзе перавёў навучаньне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 сябра Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Меншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы.

3 кастрычніка 1919 выкладчык Менскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускае матэматычнае тэрміналёгіі. Пераклаў на беларускую мову ... Чытаць далей »
Категория: Асобы | Просмотров: 669 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 06.02.2014 | Комментарии (0)

Аўтар артыкула: Алег Раманоўскі.

Апалінар Фларыянавіч Пупко

Да 120-годдзя з дня нараджэння майстра Апалінара Фларыянавіча Пупко.

Прыемна ўспамінаць пра чалавека, які быў для цябе не толькі бясспрэчным аўтарытэтам у творчасці, але і блізкім па духу сябрам, хаця ўзроставая мяжа сягала каля шасцідзесяці сонцазваротаў.

У ягонай майстэрні, напоўненай цёплым водарам дрэва, мы маглі бясконца весці бяседу, атрымліваючы асалоду ад узаемаразумення ў пытаннях гісторыі, літаратуры, культуры. Нас яднала ідэя адраджэння Бацькаўшчыны. На даляглядзе – 70-я гады мінулага стагоддзя. Адбылася першая персанальная выстава Майстра  ў Мінску, якая прынесла заслужаную вядомасць аўтару на Радзіме.

Творчая спадчына Апалінара Фларыянавіча Пупко (12.ХI.1893 – 18.IV.1984) ужо належыць гісторыі і ўяўляе неацэнны пласт духоўнай і матэрыяльнай культуры нацыі. Івянецкая зямля дала Беларусі таленавітага творцу – носьбіта найкаштоўнейшых, глыбінных традыцый народнага разьбярства, самабытнага мастака-жывапісца, адмысловага графіка. Будучы прадстаўніком рэнесансу белар ... Чытаць далей »

Категория: Асобы | Просмотров: 647 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 28.01.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 3 4

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов