Івянец і Івянецкае графства

Серада, 27.09.2017, 00:52

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Жнівень » 25 » Браніслаў Уладзіслаў Круль
15:08
Браніслаў Уладзіслаў Круль
Б.Круль у мундзіры падхаружага. 1928 г.Браніслаў Уладзіслаў Круль (Bronisław Władysław Król, 1905-1940), даваенны дырэктар івянецкай школы.

Браніслаў Уладзіслаў Круль нарадзіўся 2 верасня 1905 г. у Львове (тады Аўстра-Венгрыя). Бацька, Аляксандр Круль, быў рэзчыкам па камені, многія помнікі ягонай працы можна да сёння ўбачыць на Лычакоўскіх могілках у Львове. У 1918 г., 13-гадовым хлопцам Б.У Круль удзельнічаў у абароне Львова ад украінскага войска і быў залічаны да “Львоўскіх Арлянятаў”. У 1920-1926 – студэнт Дзяржаўнай Настаўніцкай семінарыі ў Львове. Па сканчэнні працаваў настаўнікам пачатковых класаў у розных школах Стаўпецкага павета Навагрудскага ваяводства (1926-1934). У 1927-1928 г. вучыўся ў Школе Падхарунжых Рэзерву Пехоты ў Залешчыках, у 1932 г. атрымаў званне падпаручыка. У 1932-33 гг. скончыў Вышэйшыя Настаўніцкія Курсы ў Познані. У 1929 г. ажаніўся з настаўніцай Стэфаніяй Альшаніцкай, ад гэтага шлюбу нарадзілася дзеці Івона Марыя і Браніслаў Шчэнсны. Ў жніўні 1934 г. прызначаны дырэктарам 7-класнай школы ў Івенцы.

У 1936 г. накіраваны на вучобу ў Дзяржаўны Настаўніцкі Інстытут у Варшаве. У 1938 паспяхова абараніў дыплом на тэму “Школа як выхаваўчая інстытуцыя ў маламестачковым асяродку” на прыкладзе Івенца. Выдадзеная ў 2001 г. у Беластоку як кніга, гэтая праца паказвае даволі высокі ўзровень сацыялагічнага даследавання і служыць каштоўнай крыніцай ведаў па гісторыі міжваеннага Івенца. Пад кіраўніцтам Б.У. Круля ў Івенцы быў пабудаваны першы капітальны будынак школы, які захаваўся і да нашых дзён. Ў красавіку 1939 г. Б.У. Круль прызначаны намеснікам павятовага школьнага інспектара ў Стоўбцах, на якой пасадзе і сустрэў вайну. Як афіцэр рэзерва мабілізаваны ў войска, накіраваны ў 77-мы пяхотны полк, які месціўся ў Івенцы. Трапіў у савецкі палон пад Лідай. Накіраваны ў лагер ваеннапалонных пад Казельскам, адтуль да сям’і трапіла 2 ягоныя лісты. Ў адным з іх ён пісаў: “Вярнуся абавязкова, бо патрэбны вам і Польшчы”. Забіты НКУС у красавіку 1940 г. у Катыні. Пасмяротна ўзнагароджаны Крыжом Вераснёвай Кампаніі 1939 г. Высокі ўзровень патрыятычнага выхавання ў школах, у якіх выкладаў або інспектаваў Браніслаў Уладзіслаў Круль, пацверджаны ахвярным змаганнем сотняў іх вучняў за Радзіму ў шэрагах Стаўпецка-Налібоцкага згрупавання АК.

Крыніца - Król B.W. Szkoła jako instytucja wychowawcza w środowisku małomiasteczkowym. (Na tle konkretnego środowiska małomiasteczkowego – Iwieniec
Категория: Асобы | Просмотров: 746 | Добавил: ivenec_eu | Теги: дырэктар івянецкай школы, Браніслаў Уладзіслаў Круль | Рейтинг: 4.9/7
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов