Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 23.10.2017, 21:43

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Лістапад » 9 » Дзедаў паркан
13:50
Дзедаў паркан
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.parkan.netАўтар артыкула: Алена Збірэнка.

Крыніца - газета "Працоўная слава" за 8 лістапада 2014 года.

Вяскоўцы так захапіліся рознакаляровымі ўпрыгажэннямі, што мы пачалі забывацца пра сціплую прыгажосць даўнейшага дэкору.

Невялічкі паркан з дубцоў арэшніку ў двары Аляксея Казіміравіча Трацэўскага з вёскі Пакуці Івянецкага сельсавета прымусіў запыніцца. Гаспадар здзівіўся нашай увазе да зусім не кідкага тварэння яго рук, запрасіў пасядзець на лаўцы ў цяньку яблыні. Завязалася гутарка...

Кажуць, што ў гэту мясцовасць, лясістую, глухую, калісьці адпраўлялі служыць "на пакуту" ксяндзоў. Адсюль і пайшла назва вёскі. Рэшткі каталіцкай каплічкі і цяпер яшчэ засталіся на могілках.

А свецкія людзі жылі ў Пакуцях і гаротнікамі сябе не адчувалі, хоць цяжкай працы і не цураліся. Акрамя традыцыйных земляробчых клопатаў, тут займаліся рознымі рамёствамі: кавальствам, ткацтвам. Яшчэ сёння ўспамінаюць часам цётку Эвеліну, якая ткала найпрыгажэйшыя на ўсё наваколле посцілкі-перабіранкі.

Аляксею Казіміравічу і самому ў дзяцінстве даводзілася сядзець за кроснамі - дапамагаць маці. На забавы раней нават малым часу адводзілася няшмат. Зусім не тое, што зараз.

Летам двор Трацэўскіх становіцца месцам дзіцячага "паломніцтва": і свае ўнукі, і суседская малеча пагуляць любяць. Пясочніца, цацкі, гушкалкі і каталкі - чаго толькі няма перад тым арэхавым парканчыкам!

Ды і як пеставаць малых не будзеш, калі прыязджаюць яны з далёкай Канады толькі раз у год? Дачка і зяць Аляксея Казіміравіча працуюць там урачамі-хірургамі, маюць высокі статус, дастатак. Але ўсё роўна трое іх малых дзяцей лічаць, што найлепшае месца на свеце - Пакуці. І плачуць, калі надыходзіць час ад'язджаць за акіян.
Категория: Грамадства | Просмотров: 552 | Добавил: ivenec_eu | Теги: вёска Пакуці, Аляксей Трацэўскі | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов