Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 22.09.2017, 23:40

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Кастрычнік » 1 » Экзоты прыручыла клопатам
15:51
Экзоты прыручыла клопатам
Алена Арлоўская. Фота з сайта ivenec.euАўтар артыкула: Алена Пашкевіч.

Крыніца - газета "Працоўная слава" ад 26 верасня 2014 года.

Пра такіх заўзятых садаводаў-агароднікаў, як А. Ч. Арлоўская, звычайна кажуць: у яе не расце толькі тое, што не пасаджана.

Летась, напрыклад, купіўшы з цікаўнасць насенне гарбузоў-гігантаў, Алена Чаславаўна вырасціла з іх рэкордныя плады па 50 кілаграмаў. З агароднінай па парадзе дачкі рызыкнула паўдзельнічаць у конкурся "Мая любімая дача", арганізаваным Мінскхлебпрамам, і не прагадала - заняла першае месца.

Гарбузы-гіганты ў вёсцы Пакуці, 2013 год. Фота з сайта ivenec.eu


У вёсцы Пакуці Івянецкага сельсавета на прысядзібным участку ў 17 сотак працавітая гаспадыня вырошчавае не толькі перцы-памідоры-агуркі і ўвесь стандартны вітамінны набор агародніка. Разводзіць яна і лекавыя травы: мелісу, мяту, эхінацэю, шалфей, календулу і іншыя.

Клопату гаспадыні таксама патрабуюць шматлікія пладовыя дрэвы і кусты: грушы, сіні і зялёны вінаград, 4 гатункі парэчак, 5 гатункаў духмянай маліны. Пацешыў сваім шчодрым ураджаем і малады яблыневы сад.

Яблыневы сад сям'і Арлоўскіх. Фота з сайта ivenec.eu

Сіні вінаград. Фота з сайта ivenec.eu


Не забывае Алена Чаславаўна надаць эстэтычных нотак падворку: усё лета тут дружна красавалі 10 сартоў высакародных лілей.

Высакародныя ліліі сям'і Арлоўскіх. Фота з сайта ivenec.eu


Але, мабыць, галоўная "слабасць" Алены Чаславаўны - персікавае дрэва. Асабліва прыгожае яно ўвесну: яшчэ да распускання лісця "паўднёвы госць" густа апранаецца ў буйныя кветкі ружовага колеру.

Экзот з'явіўся на ўчастку Арлоўскіх 4 гады назад. Гаспадыня выгадавала яго з сажанца прыбалтыйскай селекцыі, зімаўстойлівага і засухаўстойлівага "ялгайскага" гатунку. Летась "персідская сліва" дала 36 сакавітых пладоў з кісла-салодкім смакам. Сярэдняя маса аднаго аксамітавага персіка - 35-50 грамаў. Ураджай елі ўсёй сям'ёй і нават суседзяў пачаставалі.

І сёлята за любоў да яго ўдзячнае дрэўца таксама адплаціла гаспадыні прыгажосцю і зеленавата-белымі пладамі з ружаватым "румянцам".

Персікавае дрэва ў вёсцы Пакуці. Фота з сайта ivenec.eu


Зараз галоўны клопат Алены Чаславаўны - падрыхтаваць дрэўца да зімоўкі: ахінуць яловыямі лапкамі і саломай, збудаваць з рубяройду хатку: галоўнае, каб персік-пястун не змерз, але і не сапрэў.

Любяць А. Ч. Арлоўскую не толькі расліны, але і жывёлы. Гаспадыня разводзіць коз: балуе дамашніх апетытнымі сырамі і тварагом з казінага малака. Гадуюцца ў гаспадарцы 50 курэй, а таксама трусы пароды "французскі баран" і "каліфарнійскія".

Трусы пароды каліфарнійскія ў вёсцы Пакуці. Фота з сайта ivenec.eu

Категория: Грамадства | Просмотров: 559 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 3.5/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов