Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 11.12.2017, 10:47

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 12 » Фэлікс Галавач з вёскі Забор’е
14:40
Фэлікс Галавач з вёскі Забор’е
Налібацкі сацыяліст Фэлікс Галавач. Фота - www.nalibaki.org Фэлікс Галавач (1886, Забор’е - 1972, Уроцлав) - пасол у польскі Сейм, адзін са стваральнікаў Незалежнай сялянскай партыі.

Біяграфія

Будучы беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Забор’е каля Івянца. Палітычную кар’еру ён пачынаў у Польскай сялянскай партыі "Вызваленне”, быў звязаны з апазіцыяй левага накірунку Незалежнай сялянскай партыяй і ў кастрычніку 1923 года ўдзельнічаў у Маскве ва ўстаноўчай канферэнцыі Сялянскага Інтэрнацыяналу.

З 1922 па 1927 гг. Фэлікс Галавач быў дэпутатам польскага Сейма. У 1927 годзе быў арыштаваны ўладамі і перададзены суду "за ўдзел у змове супраць цэласнасці Рэчы Паспалітай”. З турмы яго вызвалілі без судовага прысуда.

Друкаваўся ў беларускай прэсе. У 1920-ых гадах быў супрацоўнікам рэдакцыі беларускамоўнай газеты "Вызваленьне народа". Дзяяч Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

Да пачатку ІІ сусветнай вайны Галавач быў войтам гміны Мір. У 1939 годзе яго арыштаваў НКВД і выслаў у Расею. Галавач працаваў ахоўнікам у Доме дзіцяці ў Джамбуле ў Казахстане, ад 1943 года быў чальцом Саюза польскіх патрыётаў.

У 1946 годзе пераехаў у Польшчу. Усё жыццё вёў уласную фермерскую гаспадаку, быў войтам мясцовасці Акмяны. Памёр ва Ўроцлаве ў 1972 годзе.

Крыніца - www.nalibaki.org
Категория: Асобы | Просмотров: 958 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Фэлікс Галавач, пасол у польскі Сейм, Забор'е, адзін са стваральнікаў Незалежнай с | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0