Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 26.05.2017, 04:43

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2016 » Кастрычнік » 25 » У наступным годзе ў Івянец прыбудзе фігура Маці Божай Фацімскай
14:37
У наступным годзе ў Івянец прыбудзе фігура Маці Божай Фацімскай
Фігура Маці Божай Фацімскай прыбудзе ў ІвянецЗ 25 сакавіка 2017 года па Валожынскаму дэканату будзе адбывацца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Прыбудзе яна і ў Івянец.

4 кастрычніка 2016 года Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў Капліцы аб’яўленняў у партугальскім горадзе Фаціма ў інтэнцыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашай Айчыны. Падчас Імшы арцыпастыр благаславіў дзве фігуры Маці Божай Фацімскай — вялікую (16 кастрычніка распачалося яе вандраванне па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) і меншую (прызначаную для перэгрынацыі па сем’ях).

13 мая 1917 г. Маці Божая аб’явілася тром дзецям-пастушкам: Люцыі, Францішку і Жасінце — у Фаціме, невялікім мястэчку на ўскрайку Еўропы, у Партугаліі. Фацімскія аб’яўленні распачаліся 13 мая 1917 г. і працягваліся да 13 кастрычніка. Праз дзяцей Яна накіравала пасланне свету. Маці Божая заклікала да навяртання, пакаяння, малітвы (асабліва штодзённай малітвы на ружанцы), да прысвячэння кожнага з нас Яе Беззаганнаму Сэрцу. Прыняцце гэтых пажаданняў Маці Божай Папа Пій ХІІ назваў адзіным паратункам для свету.

Прапануем азнаёміцца з раскладам перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай:

25.03 - 22.04.2017 — Валожынскі дэканат (адказны — кс. Дзмітрый Барыла)
Багданава – св. Міхала Арханёла
Валожын – св. Юзафа
Вішнева – Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Забрэззе – Найсвяцейшай Тройцы
Івянец – св. Міхала Арханёла
Івянец – св. Аляксея
Камень – свв. Пятра і Паўла
Пяршаі – св. Юрыя
Ракаў – Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

Крыніца: catholic.by.
Категория: Грамадства | Просмотров: 433 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 4.8/4
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов