Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 22.09.2017, 23:44

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 22 » Францысканцы ў Пакуцях
14:40
Францысканцы ў Пакуцях
Францысканскі знак на фасадзе базілікі Санта-Кроче (Фларэнцыя). Фота з сайта http://ru.wikipedia.org/wiki/Францысканцы Аб тым, што манахі-францысканцы былі ўладальнікамі вёскі Пакуці на працягу 128 гадоў (1704 – 1832), напісана вельмі мала. У гэтым артыкуле я паспрабую папоўніць гэты прабел.

Пачалося ўсё 27 студзеня 1702 года, калі па запрашэнні менскага стольніка Тэадора Ваньковіча гэты каталіцкі ордэн з'явіўся ў мястэчку Івянец (5 км ад Пакуцей). Тэадор ахвяраваў манахам надзел зямлі і буйную суму грошай, а таксама фальварак Пакуці.

Карыстацца фальваркам Пакуці манахі пачалі 19 лістапада 1704 года, калі ўступіў у сілу дакумент перадаўшы францысканцам права валодання фальваркам. Пры манахах-францысканцах у Пакуцкім фальварку займаліся ў асноўным сельскай гаспадаркай: выгадоўвалі лён і зерневыя культуры, разводзілі кароў, курэй, свінняў і авечак. Дзейнічала пякарня, карчма і дзве вадзяныя млыны. Для патрэб жыхароў на могілках была пабудаваная (не пазней 1830 года) драўляная капліца, якая праіснавала да 50-х гадоў ХХ стагоддзія. Даходы ад фальварка ішлі на падтрымку францысканскага кляштара ў Івянцы. Таму цяперашняя прыгажосць кляштара - гэта заслуга і жыхароў Пакуцей якія жылі ў то час.

Кляштар францысканцаў у Івянцы. Фота з сайта globus.tut.by


У лістападзе 1830 года на тэрыторыі цяперашняй Польшчы і Беларусі ўспыхнула паўстанне супраць улад Расійскай Імперыі, якое падтрымала каталіцкая царква. Пасля прыгнечання паўстаннія Расійскія ўлады 18 жніўня 1832 года канфіскавалі ў францысканцаў кляштар у Івянцы, а разам з ім і фальварак Пакуці. У канцы 1832 года царскі ўрад прадаў фольварок разам з 89-ю яго жыхарамі на аўкцыёне новаму ўладальніку.

Такім чынам, завяршыўся 128 летні перыяд знаходжанне манахаў у Пакуцях. Цяпер у вёсцы Пакуці аб манахах-францысканцах нагадвае хіба што легенда (якая можа апынуцца праўдай), што на могілках ў Пакуцях пахавана каля 11 ксяндзоў (манахаў?).

Павел Арлоўскі

В статье использована литература:

- o. Jerzy Leoncjusz Sima. pt. "300 lat Franciszkanie w Iwieńcu 1702 -2002". –, dz. cyt. s. 29.

- «Opisy parafii diecezji wilenskiej z 1784 roku» T. 2. Dekanat Minsk. Opracowali Jozef i Maria Maroszek. 2009. str. 45.

- Fragment opracowania o. Józefa Makarczyka pt." OO. Franciszkanie w Iwieńcu " opublikowane w czasopiśmie "Saeculum Christianum" 14 (2007) nr 2.
Категория: Гісторыя | Просмотров: 773 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Францысканцы ў Пакуцях, манахі-францысканцы, Кляштар францысканцаў у Івянцы | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов