Івянец і Івянецкае графства

Нядзеля, 23.07.2017, 23:47

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Май » 28 » Ганчар – дырыжор, які кіруе глінай
14:41
Ганчар – дырыжор, які кіруе глінай
Мястэчка, дзе жывуць ганчары. Фота Настассі РОЎДЫ, www.rh.by.

Крыніца - http://www.rh.by/

Aўтар: Настасся РОЎДА, Наталля ТУР

У мястэчку Івянец працуе завод мастацкай керамікі. І традыцыі ганчарства тут жывуць ад 17 стагоддзя.

Вядома, што не наведаць гэта месца мы не маглі. І з мінулага панядзелка пачалі тэлефанаваць на завод, каб дамовіцца з яго кіраўніком аб сустрэчы. Але ў панядзелак нам адказалі, што дырэктар у Мінску, у аўторак, што ён паехаў у раён на пася­­джэн­не, у сераду сказалі, што ён недзе на заводзе, але не ў кабінеце. У чацвер трубку ўвогуле ніхто не зняў.

На сваю рызыку мы вырашылі заспець кіраўніка на месцы, але ў кабінеце была толькі сакратарка. Яна выйшла з кабінета, каб пашукаць дырэктара, але вярнулася адна і сказала, што ён зноў некуды ад’ехаў.

Мясцовыя жыхары нам расказалі, што былой славы керамічнага завода ўжо няма, дырэктар прыязджае на працу са сталіцы, а здольныя ганчары і керамісты сышлі і працуюць самастойна. Некаторыя ўжо і вучняў сваіх маюць.

У Івянцы сёння працуе сем прыватных майстэрняў, ганчарных і керамічных. Мы пагутарылі з ганчаром Алегам Капустам, які больш за 20 гадоў прысвяціў гэтай справе.

Калі майстар не ўмее прымацоўваць ручку,ён свае вырабы называе гладышамі. У ганчара Алега Капусты атрымоўваюцца выдатныя збаны з ручкамі. Фота Настассі РОЎДЫ.

Калі майстар не ўмее прымацоўваць ручку,ён свае вырабы называе гладышамі. У ганчара Алега Капусты атрымоўваюцца выдатныя збаны з ручкамі. Фота Настассі РОЎДЫ, www.rh.by.

– Ганчарства вельмі цікавае і даступнае. Па складанасці яго можна параўнаць з працай дырыжора. Калі я штосьці не так зраблю, выраб не атрымаецца. Справа мне падабаецца, у ёй няма  манатоннасці, шаблоннасці. Са звычайнага кавалка гліны можна зрабіць штосьці прыгожае. Галоўнае – мець вобразнае мысленне. Калі ты сапраўдны майстра – кожны выраб будзе асаблівы. Гліна прыцягвае; чым бы я ні займаўся, заўсёды да яе вяртаюся, – дзеліцца з намі івянецкі майстра.

Якасць свайго тавару спадар Алег гарантуе. Сам карыстаецца ім у сваёй гаспадарцы і ў любы час можа прадэманстраваць вырабы на справе.

Раней, каб навучыцца ганчарству, давалі паўгода. Сёння з дапамогай майстра можна навучыцца і за месяц. Але зрабіць штосьці атрымаецца і за дзень, вядома, калі ёсць каму назіраць за вашай працай.

Спадар Алег распавёў нам і пра няпросты шлях ператварэння гліны ў мастацкі выраб.

– Раней гліну бралі ў кар’еры. Прычым не зверху, а трэба было выкапаць яміну метры ў два глыбінёй і ўзяць адтуль. Потым яе прыносілі дамоў і разводзілі вадой да стану малака. Гліну абавязкова трэба было ачысціць ад каменьчыкаў і каранёў. Пасля яе вылівалі ў драўляныя калодкі, якія паглыналі лішкі вадкасці. За гэтым гліну валкавалі, гэта значыць, камячылі і рабілі клёцак, з якога можна было ляпіць выраб.

Сёння ўжо падрыхтаваную гліну можна проста набыць. Сам выраб лепіцца хутка. Нават вялікі збан можна зрабіць за 15-20 хвілін. Потым ідзе працэс сушкі, гадзіны дзве ці тры. Затым збан замываюць губкай і раўняюць дно.

Некалькі дзён трэба пачакаць, пакуль выраб цалкам высахне. Інакш ён проста лопне ў печы.

– Аднак  калі няма натхнення, то многа не наробіш, – адзначае Алег Капуста. – Я ж займаюся гэтым амаль штодзень, і кожны мой выраб знахо­дзіць свайго пакупніка.

У ганчарні. Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.

У ганчарні. Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА, www.rh.by.

Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.

Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА, www.rh.by.

Категория: Грамадства | Просмотров: 634 | Добавил: ivenec_eu | Теги: завод мастацкай керамікі, мястэчка Івянец, Алег Капуста | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов