Івянец і Івянецкае графства

Аўторак, 13.11.2018, 21:59

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Ліпень » 31 » Гартэнзiй райская прыгажосць…
14:24
Гартэнзiй райская прыгажосць…
Сядзіба Келераў у Сівіцы. Фота с сайта psl.byКрыніца - газета "Працоўная слава".

Адметнасцю Сівіцы з’яўляюцца дабротныя, дагледжаныя сядзібы і будынкі, якія ў летні сезон шчодра аздабляюц-ца пышнай зелянінай і яркімі кветкамі, надаючы прывабнасць і гармонію ўсёй вёсцы. Па ўсім відаць: жывуць тут працавітыя людзі, самавітыя гаспадары…

Ідучы па галоўнай вуліцы, міжволі запыняеш позірк на высокім, блакітным, з белымі налічнікамі доме. Акаймляюць яго разлапістыя кустарнікі з вялікімі шапкамі кветак белай гартэнзіі, заварожваючы сваёй нябеснай пекнатой і велічнай прыгажосцю. Налюбаваўшыся гэтым дарам прыроды, скіроўваю ў хату, каб сустрэцца з тымі, хто стварае гэту прыгажосць.

Ветліва сустрэў мяне гаспадар дома Віктар Міхайлавіч Келер, пенсіянер, у мінулым калгасны ветэрынар. Пражылі яны з жонкай Тэрэсай Мар’янаўнай больш за 40 гадоў актыўнага, багатага на розныя падзеі жыцця.

Як і ў кожнай сям’і, было ўсё – радасці і поспехі, праблемы і перажыванні, але заўсёды трымаліся разам, падтрымліваючы адзін аднаго.

…Тэрэсу Мар’янаўну пасля заканчэння Брэсцкага педінстытута лёс закінуў у Баранавіцкі раён, там выйшла замуж, а пасля нараджэння першынца маладая сям’я пераязджае ў Сівіцу да бацькоў. Тады якраз калгасу патрэбен быў ветурач, а мясцовай школе настаўнік-філолаг. Сёння Тэрэса Мар’янаўна са шчымлівым пачуццём успамінае, як нараджаліся, падрасталі дзеці, як будаваліся, а потым спраўлялі ўхошчыны ў новым, вялікім як звон доме. Успамінае яна і педагагічную, насычаную творчымі задумамі працу ў Сівіцкай васьмігодцы, дзе аддала 30 гадоў жыцця.

Будучы няўрымслівай, артыстычнай натурай, пасля выхаду на заслужаны адпачынак, яна не пакідае актыўнага грамадскага жыцця. Вядзе ў школе факультатыў польскай мовы, а потым арганізоўвае пры Польскім доме, што ў Івянцы, дзіцячы польскамоўны вакальны ансамбль «Польскі квяты», дзе навучала дзяўчатак вакалу і выразнаму чытанню. За 8 гадоў існавання «Польскі квяты» дасягнулі вялікіх поспехаў. Іх запрашалі на розныя мясцовыя, раённыя, абласныя святы, мерапрыемствы, конкурсы, на якіх заваёўвалі толькі прызавыя месцы, іх ведалі ў Польшчы. За ўсім гэтым стаіць карпатлівая праца і калектыву, і яго кіраўніка – асобы неардынарнай, улюбёнай у сваю справу. Як сама яна прызналася, галоўны сакрэт іх поспеху – рабіць усё шчыра, самааддана, дамагацца задуманага і працаваць толькі на станоўчы вынік, толькі на поспех. Шмат часу ішло на падрыхтоўку, на рэпетыцыі, а муж быў ва ўсім ёй дапамогай. І калі прыязна ставіўся да дзяцей-артыстаў, якія гадзінамі рыхтаваліся ў іх дома, і калі праводзіў на выступленні і сустракаў з конкурсаў, нават прыйшлося прымаць консула з Польшчы, і як браў у свае рукі догляд за рагуляй Пралескай, якой і сёння аддае шмат увагі і ласкі.

Тэрэса Мар’янаўна – чалавек вялікай сілы волі і моцная духам асоба. Апынуўшыся ў даволі не простай жыццёвай сітуацыі, яна цярпліва зносіць усе цяжкасці, прыгэтым ні слова наракання, ні скаргі. Больш таго, яна рада і маральна, і матэрыяльна дапамагчы пацярпелым (напрыклад, пагарэльцам) або падзяліцца з людзьмі малаком ці сырам. А сыры ў яе адметныя! Варыць іх навучыла «мамуся Анна»– хросная маці. Удасканаліўшы тэхналогію гатавання гэтай смачнай сялянскай стравы, Тэрэса Мар’янаўна сёння ўжо сама дзеліцца сакрэтамі кулінарнага майстэрства з дачкой Элай – галоўнай радасцю і ўцехай сям’і.

Маючы сталае жыхарства ў Мінску, Эла пры першай жа магчымасці, як тая птушка, ляціць-спяшаецца ў роднае, бацькоўскае гняздо, дзе падтрымлівае парадак усюды: у хаце, на двары, у гародчыку…

Дык вось чыім руплівым рукам абавязаны гэтыя райскай прыгажосці гартэнзіі – сімвалы адданасці, мужнасці, надзеі…
Категория: Грамадства | Просмотров: 676 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Аграгарадок Сівіцы, Сям'я Келер | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0