Івянец і Івянецкае графства

Серада, 19.12.2018, 13:06

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Гісторыя
Фольварок Васишки. Советская карта 1920-1930-е гг.В этом рассказе речь пойдет о владельцах фольварка Васишки Петруцких. Они жили в Васишках до 1944 года, пока Вторая мировая война не вынудила их навсегда покинуть свои родные места.

В начале ХХ века в разные годы владельцами Васишек были Антон, Кароль и Адольф Петруцкие. Фольварок Васишки находился в 4 км от Ивенца, около деревни Замостяны (теперь земля, где находился фольварок, является частью деревни Замостяны, на ней расположены сельхоз объекты КУП «Сивица»). По статистике на 1921 год в Васишках было два дома, в которых проживало 24 человека (мужчин – 13, женщин – 11). Петруцкие были католиками и считали себя поляками. Кроме Васишек, им также принадлежала водяная мельница на реке Волма (около фольварка). По сравнению с крупными местными землевладельцами того времени, например, Плевако (владельцы имения Дьяковщина) или Войно (владельцы имения Петрово), у которых насчитывалось соответственно 275 и 303 гектаров земли, у Петруцких было всего 85 гектаров (данные на 1928 г.). В основном они занимались разведением скота.

... Чытаць далей »

Категория: Гісторыя | Просмотров: 1574 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 15.12.2014 | Комментарии (0)

Погорелка – рисунок Ксаверия СухоцкогоИсточник - Archiwum Kresowe.

Автор публикации: Станислав Карлик.

Семьи, проживающие в деревне Погорелка в 1920-1930 гг., имели следующие фамилии: Ахрем, Адамович: Казимеж Адамович с женой Франтишкой (в девичестве Орловская, родом из д.Покути). Дети: Бронислав "Бронись", Эмилия, Михал "Михась", Винцент "Виньтя", Мария "Мариля", Гелена "Гелька", Антоний, Анна "Ганька". Янковские, Кушель, Капуста, Шафаревич, Желток.

Деревня находилась на холме, вблизи реки Волма. Дома, как и во всей округе, были деревянной постройки. При дороге со стороны Ивенца стоял большой деревянный католический крест. Второй похожий, был в центре деревни, напротив дома, в котором жил богатый крестьянин. Жители Погорелки верили, что кресты защищают их от несчастий и трагедий. В деревне был колодец, из которого еще в 1988 году жители брали воду и на коромыслах разносили ее по своим домам. Недалеко от деревни стояли три больших камня, которые были поставлены в память об участниках январского восстания 1863 года. Старшие жители П ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 984 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 23.11.2014 | Комментарии (0)

Івянец з вышыні птушынага палёту. Фота з сайта esphoto.ruКрыніца - Была вайна... З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву. Менск, выдавецтва "Беларускі Рэзыстанс", 2003, 36 б.

Размова з Вярбіцкім Янам, жыхаром в. Камень Івянецкага п/с Валожынскага райну, 1927 г.н:

- Ці былі ў пасьляваенны час каля Івянца партызаны, якія дзейнічалі супраць савецкай улады?

- Былі браты Рэвуты, свае хлопцы. Іх мне шкада, я за іх маліўся... Забілі хлопцаў у кастрычніку, у 1950-я годы. Яны хаваліся. Анцік Рэвут быў добрым шаўцом, а Янэк Рэвут - краўцом. Зь якога году быў Анцік, ня ведаю, а Янэк - з 1920-га. Яшчэ адзін брат, Пётрык, быў з 1926-га году. Я зь імі ў школу разам хадзіў.

Анцік самагонку гнаў і яго злавілі міліцыянты. А нейкі яго далёкі сваяк служыў у міліцыі, і ён яго "ўпусьціў". Так Анцік пачаў хавацца. Тады міліцыя пачала чапляцца дв Янэка, каб здаў брата. Наш участковы Чарашко прыходзіў да іх маткі, як амністыя была абвешчана, і казаў: "Скажы Антону, хай ідзе дамоў, яму ўжо нічога ня будзе". Але ён усё роўна баяўся і не выходзіў з ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 816 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 30.09.2014 | Комментарии (0)

Збiральнiк скарбаў народных. Фота з сайта psl.by

З кнігі “Млын жыцця”, краязнаўца Генадзя РАВІНСКАГА (1933-1999)

Гэты даволі аб’ёмісты ў чорнай каленкоравай вокладцы сшытак знойдзены ў вёсцы Старынкі Зарачанскага сельсавета. У ім 165 аркушаў, і кожны спісаны прыгожым уборыстым почыркам. Сшытак захоўвае больш за сто беларускіх, рускіх і польскіх народных песень. Ёсць тут уласныя вершы чалавека, які крапатліва запоўніў гэты сшытак у 1913-1914 гадах. Чытаеш своеасаблівы паэтычны зборнік і з цяжкасцю верыш, што ён складзены 55 год назад. Тут шмат знаёмых песень, якія і цяпер спяваюцца ў народзе. Гэта “Варяг”, “Раскинулось море широко” і многія іншыя. Хто ж ён, гэты нястомны збіральнік фальклору і паэт?

Пра яго хочацца сказаць некалькі цёплых слоў, бо гэты чалавек, які ў час суцэльнай непісьменнасці вясковага насельніцтва так старанна і дбайна збіраў і запісваў народныя песні, варты добрага слова.

Звалі яго Антонам Антонавічам Лойкам. Нарадзіўся ў Старынках прыблізна ў 1890 годзе. Бацька Антона меў мала зямлі, але стараўся вучыць сына, як кажуць, з усіх сіл. Анто ... Чытаць далей »

Категория: Гісторыя | Просмотров: 805 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 24.09.2014 | Комментарии (0)

Пры Польшчы здольных рамеснiкаў у Івянцы было багатаКрыніца - газета "Працоўная слава".

Шмат гандлёвых лавак існавала ў мястэчку Івенец у канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Да пачатку Другой сусветнай вайны большасць іх размяшчалася ў цэнтры. Тут, каля сучаснага сквера, некалі знаходзіўся вялікі мураваны будынак з арачнымі праёмамі (у пасляваенныя гады ў ім размяшчаліся гандлёвыя базы).

У кнізе Браніслава Круля “Школа як выхаваўчая інстытуцыя ў маламестачковым асяродку” змешчаны падрабязны матэрыял аб прыватных, рамесных справах у 1928 годзе, якімі займаліся ў мястэчку.

У тыя часы продаж тканіны (у асноўным шаўковай) наладзілі М. Бернштэйн, Р. Берман, А. Цофін, Я. Гурэвіч, С. Кантаровіч, Р. Кавалеўскі, М. Рабіновіч, Г. Высоцкая і інш.

Мясцовыя жыхары мелі багаты выбар галантарэйных тавараў. Іх гандаль вялі Т. Кац, М. Бернштэйн і інш. Каб зрабіць абноўку з трыкатажу, варта было накіравацца ў краму да І. Віленскай, а гатовае адзенне на кожны дзень і на святочны выпадак прапаноўваў гандляр І. Шыф.

Спажывецкія тавары ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 970 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 01.09.2014 | Комментарии (0)

Івянец у верасні 1939 г.. Фота з сайта iwieniec.euАўтар артыкула: Солтан Ігар, бібліятэкар Івянецкай дзіцячай бібліятэкі.

Сёлета спаўняецца 75 год адной з галоўных падзей у гісторыі Беларусі - аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі ў адзінай дзяржаве. На жаль гэтаму ненадаецца належнай увагі.

Беларускі народ быў на працягу амаль 20 гадоў, згодна з Рыжскай мірнай дамовай паміж Польшчай і Расіяй, падзелены на дзве часткі. Адна частка заставалася пад Савецкай Расіяй, другая пад Польшчай.

Амаль адразу ж пачаліся адрозненні як у сацыяльным, так і эканамічным і палітычным жыцці беларусаў, якія праявіліся і ў Івянцы. Калі ў Савецкай Беларусі пачалося нацыянальнае Адраджэнне, то ў Польшчы, калі спачатку і адкрываліся беларускія газеты, школы, друкаваліся кнігі, то паступова ўсё гэта звялося да канца. Польскія улады напрамую заяўлялі беларусам – каталікам: "Раз вы католікі, значыць вы палякі". Многія беларусы ў гэта верылі.

Навучанне ў школе вялося толькі на польскай мове, нават паміж сабой размаўляць дазвалялася толькі па польску.

Пагэтаму свядомая частка беларускага насельніцтва вельмі цікавілася жыццём беларусаў за ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 1421 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 27.08.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта fresher.ru

З кнігі “Млын жыцця”, краязнаўца Генадзя РАВІНСКАГА (1933-1999)

Як пачало цямнець, на нас натрапілі малады польскі партызан з вёскі Замасцяны Пятруцкі і дзяўчына гадоў пятнаццаці – Геня Плявака з Мішан. Яна цудам вырвалася з лап карнікаў і была вельмі змучаная. Пераначаваўшы, Пятруцкі выйшаў далей, а дзяўчына засталася з намі. У гэтым балоце хаваліся сівічане і некалькі чалавек з іншых блізкіх вёсак. Нас было чалавек пад дваццаць, у тым ліку і ляснічы з Сівіцы Мірон з жонкай, а ў іх маленькі хлопчык да года. Каля балота цягнулася града, і мы ўглыбіліся ў гэтую балоцістую мясцовасць на якога паўкіламетра ад упамянутай грады.

На ўсё жыццё ўрэзаўся мне ў памяць адзін ліпеньскі сонечны ранак у гэтым гіблым балоце. Маці так аслабела, што не магла хадзіць. Пройдзе крыху, сядзе, адпачне, устане і ледзьве перастаўляе ногі. Цяжарнасць, стомленасць, недаяданне, моцнае напружанне нерваў надламала яе сілы. Калі паднялося сонца, пацяплела пасля халаднаватай ночы, я, хістаючыся, пайшоў шукаць маліны. Прайшоў некалікі метраў па куп ... Чытаць далей »

Категория: Гісторыя | Просмотров: 742 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 05.07.2014 | Комментарии (0)

Аперацыя Герман, Аўтар малюнка: Паўлюк ПакуцкіАперацыя "Герман” пачалася ў ліпені 1943 года ў адказ на праведзеную партызанамі “Арміі Краёвай” аперацыю “Перазвон”. Сутнасць гэтай аперацыі заключалася ў тым, што быў разгромлены івянецкі гарнізон.

Раскватараваныя ў пушчы і паступова павялічваючыя сваю колькасць як савецкія партызаны так і партызаны “Арміі Краёвай”, якая стварылася пры дапамозе савецкага камандавання. Паступова нарастаючыя баявыя дзеянні партызан прыносілі вялікую шкоду немцам. Што і паслужыла да правядзення імі аперацыі па знішчэнню партызан у Налібоцкай пушчы. Не малой прычынай з’явілася таксама тое што тэрыторыя Налібоцкай пушчы была, па плану нямецкага камандавання, прадназначана пад тэрыторыю нямецкіх франтавых адводаў. Першая спроба ліквідацыі налібоцкіх партызан была праведзена ў ліпені – верасні 1942 года з выкарыстаннем паліцэйскіх сіл, састаячых з частак літоўскіх і украінскіх калабарантаў. У выніку гэтых дзеянняў немцы спалілі паселішчы, які я знаходзіліся выключна ў глыбіні пушчы і якія з’яўляліся апорай для партызанскіх атрадаў. Але партызанскі рух на той час быў настолкі слабым, што неадчуў вялікіх страт і як ужо казалася вышэй паступова п ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 1321 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 30.06.2014 | Комментарии (4)

Невядовы салдат. Малюнак з сайта psl.by З кнігі “Млын жыцця”, краязнаўца Генадзя РАВІНСКАГА (1933-1999)

…Бяда не прымусіла сябе доўга чакаць. Прайшло мо з пару тыдняў трывожнага жыцця, як папаўзлі страшныя чуткі – немцы пачалі паліць вёскі разам з людзьмі. Неба з поўначы ружовілася водбліскамі начных пажараў, а днём засцілалася хмарамі дыму. Жыхары ў роспачы разважалі, што рабіць: ці заставацца дома, ці ўцякаць у пушчу. І ніхто ім не гаварыў, што рабіць. Партызаны паказваліся ў вёсцы ўсё радзей і радзей. Вяскоўцы не спалі начамі, усялякая работа валілася з рук. І пажары ўсё бліжэй і бліжэй. Над вёсачкай павісла гнятучая трывога. Людзі не знаходзілі сабе месца ні днём ні ноччу. Аднойчы вечарам мы не вытрымалі невыноснага чакання бяды і схаваліся ў хвойніку каля вёсачкі Петрусоўшчына, што бліжэй за два кіламетры ад нашай. Маўчалі, думалі, трывожыліся. І раптам вячэрнюю цішыню ліпеньскага вечара разарвалі пяць гарматных стрэлаў. Зусім блізка.

Раніцай мы вярнуліся дамоў. Паснедалі на хаду (бабуня была дома). Я выйшаў на двор і ўбачыў клубы сіняга дыму над Петрусоўшчынай. Узнеслася ў неба полымя. Бацькі знямелі ад страху, але апомніліся і рашылі ўцякаць у лес. Збіра ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 692 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 24.06.2014 | Комментарии (0)

Баравікоўшчына З кнігі “Млын жыцця”, краязнаўца Генадзя РАВІНСКАГА (1933-1999)

А сонца ў прамым сэнсе сапраўды заходзіць за лясную сіняву Налібоцкай пушчы. І я, напружваючы сілу волі, нарэшце пачынаю пісаць свае горкія ўспаміны пра апаленае вайной дзяцінства майго пакалення, пра тое сібернае лета, якое наступіла ў 1943, якраз пасля нараджэння Хрыстова, і прынесла людзям майго краю пакуты, у нечым напамінаючыя мукі Збаўцы на Галгофе.

Падыходзіў да канца дзясяты год майго існавання на роднай шматпакутнай зямлі. Мы жылі тады воддаль вёсачкі з мілагучнай назвай Баравікоўшчына, што ўтульна месцілася на правым беразе хуткаплыннай крынічнай Іслачы. Нас было чацвёра ў сям'і: бацька, маці, бабуля, бацькава маці і я. Ішоў чацвёрты год, як выбраліся з вёскі на хутар, зрабілі да часу маленькую хатку, а старую хату яшчэ не перавезлі. Менавіта тут, на хутары, застала нас Другая сусветная вайна. Падзеі разгортваліся так імкліва, што было не да будаўніцтва свайго маленькага кутка на новым месцы. Памятаю: быў майскі дзень 1942 года, ярка свяціла сонейка. І раптам я ўбачыў, што з-пад вёсачкі Петрусоўшчына рухаецца ў наш бок некалькі дзясяткаў людзей у зялёнай вайсковай форме. Прайшлі ка ... Чытаць далей »
Категория: Гісторыя | Просмотров: 807 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 19.06.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 3 4 5 »

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстачоў: 0