Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 26.05.2017, 04:40

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Грамадства
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта admin.bryansk.ru1 чэрвеня ў Ивенецком дзіцячым доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця сустракалі прадстаўнікоў дабрачыннай арганізацыі "Ротары клуб" з Францыі.

Яны даставілі спецыяльны мікрааўтобус з пад'ёмнікам для перавозкі дзяцей на інвалідных калясках.

Дырэктар дзіцячага дома-інтэрната Алена Петрашкевіч распавяла перадгісторыю з'яўлення ва ўстанове гэтак неабходнага спецаўтатранспарту:

– Даўняя сяброўка дзіцячага дома-інтэрната беларуская фотамадэль Крысціна Кучынская часта бывала тут, унікала ва ўсе нашыя праблемы. І калі гутарка зайшла аб тым, што неабходны спецыяльны транспарт, таму што шматлікіх дзяцей прыходзіцца пераносіць на руках, а некаторыя наогул не маюць магчымасці выехаць за тэрыторыю ўстановы, Крысціна паабяцала што-небудзь прыдумаць і пасадзейнічаць у рашэнні праблемы. Праз некаторы час яна паведаміла, што ў яе ў Францыі ёсць сяброўка, чалец "Ротары клуба", якая адгукнулася на просьбу аб дапамозе і падлучыла да гэтага сваіх аднаклубнікаў.

Алена Петрашкевіч дадала, што каля года чальцы клуба збіралі сродкі, каб наб ... Чытаць далей »
Категория: Грамадства | Просмотров: 455 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 09.06.2014 | Комментарии (0)

Дом-музей Пупко. Фота Настассі РОЎДЫ, www.rh.by.

Крыніца - http://www.rh.by/

Aўтар: Настасся РОЎДА, Наталля ТУР.

Пад’язджаем да дома і бачым, што цяпер тут ідзе рамонт. У правай частцы ўжо стаяць шклопакеты. На дварэ – будаўнічыя матэрыялы і хлопец у рабочай форме.

Дзверы ў дом адчыненыя, клічам гаспадароў і праз колькі хвілін з’яўляецца Соф’я Апалінараўна.

Аляксандр Манцэвіч, рэдактар нашага выдання, ужо быў у гэтым доме. Праўда, яшчэ недзе ў 1978 годзе. Тады яго сустракаў бацька спадарыні Соф’і, Апалінар Фларыянавіч. Балваны – яго рук справа. Як і распісаныя сцены ў доме, карціны, самыя розныя драўляныя вырабы.

Тады спадар Аляксандр спытаўся ў творцы, адкуль жа ў яго прозвішча такое.

– Пуп зямлі тут! Вось і я Пупко, – сказаў Апалінар Фларыянавіч.

– Бацька быў жартаўнік, ён і сапраўды мог так сказаць, – ківае гаспадыня і праводзіць нас у пакой, сцены якога яшчэ ў юнацтве распісаў яе бацька.

Ад таго часу ніколі рамонту ў ... Чытаць далей »

Категория: Грамадства | Просмотров: 517 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 30.05.2014 | Комментарии (0)

Алег Раманоўскі. Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА, www.rh.by.

Крыніца - http://www.rh.by/

Aўтар: Настасся РОЎДА, Наталля ТУР.

Знаёмства з Алегам Раманоўскім, з Івянецкі краязнаўцам і былым дырэктарам музея, і Валянцінай Адамовіч, цяперашняй дырэктаркай музея, канчаткова пераканалі нас у тым, што Івянец – вельмі загадкавае месца.

− Самая распаўсюджаная, але малаверагодная версія, што назва мястэчка паходзіць ад слова іва, як і Іўе. Але існуе версія, што ў паганскія часы тут была гара, на якой пакланяліся багіні Жыве. І на балтыйскіх мовах назва мястэчка гучала як Жывéнец, − кожную гісторыю, якую расказваў Алег Раманоўскі, ён расказваў так, быццам сам прысутнічаў пры ўсіх гістарычных падзеях. І пра пасяленні Вітаўта, і пра званы, якія адносна нядаўна вярнулі ў касцёл, і пра жыццё і маладосць Дзяржынскага, які таксама нарадзіўся ў гэтых месцах. Але была адна гісторыя, дзе без Алега Раманоўскага не абышлося.


 

Категория: Грамадства | Просмотров: 516 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 30.05.2014 | Комментарии (0)

Мястэчка, дзе жывуць ганчары. Фота Настассі РОЎДЫ, www.rh.by.

Крыніца - http://www.rh.by/

Aўтар: Настасся РОЎДА, Наталля ТУР

У мястэчку Івянец працуе завод мастацкай керамікі. І традыцыі ганчарства тут жывуць ад 17 стагоддзя.

Вядома, што не наведаць гэта месца мы не маглі. І з мінулага панядзелка пачалі тэлефанаваць на завод, каб дамовіцца з яго кіраўніком аб сустрэчы. Але ў панядзелак нам адказалі, што дырэктар у Мінску, у аўторак, што ён паехаў у раён на пася­­джэн­не, у сераду сказалі, што ён недзе на заводзе, але не ў кабінеце. У чацвер трубку ўвогуле ніхто не зняў.

На сваю рызыку мы вырашылі заспець кіраўніка на месцы, але ў кабінеце была толькі сакратарка. Яна выйшла з кабінета, каб пашукаць дырэктара, але вярнулася адна і сказала, што ён зноў некуды ад’ехаў.

Мясцовыя жыхары нам расказалі, што былой славы керамічнага завода ўжо няма, дырэктар прыязджае на працу са сталіцы, а здольныя ганчары і керамісты сышлі і працуюць самастойна. Некаторыя ўжо і вучняў сваіх маюць.

У Івянцы сёння працуе сем пр ... Чытаць далей »

Категория: Грамадства | Просмотров: 590 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 28.05.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта news.rambler.ruЗ 15 мая бягучага года дырэктарам КУП "Сівіца" зацверджаны Вадзім Пятровіч Сніцерэнка.

Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-масавай працы Валожынскага райвыканкама, новы кіраўнік сельгаспрадпрыемства нарадзіўся ў 1989 году ў вёсцы Чэмерысы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

Вадзім Сніцерэнка скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці заатэхнія.

У Валожынскі раён пераехаў з Рагачова, дзе працаваў намеснікам начальніка кіравання сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Рагачоўскага райвыканкама.

З студзеня 2014 года выконваў абавязкі дырэктара КУП "Сівіца".

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Грамадства | Просмотров: 443 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 27.05.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.kasheli.ruЯны ўсталёўваюць альтанкі, высаджваюць дрэвы, абсталёўваюць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі.

Аб гэтым распавяла старшыня пасялковага Савета дэпутатаў Тэрэса Ліпніцкая.

"Яшчэ ў красавіку жыхары вуліцы Партызанскай усталявалі і пафарбавалі альтанку ў ракі Волма, якая прылягае да іх мікрараёну, пасеялі газонную траву. Ініцыятыву дэпутата Анатоля Рамана і жыхара аднаго з дамоў Анатоля Вараксы падтрымалі іншыя івянчане і дружна выходзілі на суботнікі па добраўпарадкаванні тэрыторыі", – адзначыла яна.

У планах на будучыню, па словах суразмоўніцы, усталёўка ўслонаў для адпачынку: "Разлічваем, што імі забяспечыць жылкамунгас». Яшчэ жыхары жадаюць уладкаваць спартовыя пляцоўкі, каб можна было з дзецьмі пайграць у баскетбол, валейбол.

Шмат за красавік-май паспелі зрабіць у сваім мікрараёне жыхары вуліцы Маладзёжнай. Гэта раён індывідуальнай забудовы. Ініцыятыва зыходзіла ад Наталлі Калевіч, педагога па адукацыі, у сям'і якой двое дзяцей. "Жыхары высадзілі дрэвы, абсталявалі дзіцячую гульнявую пляцоўку, якую перавезлі з Сівіцкай базавай школы. Таксама даста ... Чытаць далей »
Категория: Грамадства | Просмотров: 662 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 23.05.2014 | Комментарии (0)

Источник - газета "Беларусь Сегодня" от 22 сентября 2012 года.

То, что изначально было заложено в нас природой и генетикой, все равно когда–нибудь себя проявит. И каким бы делом мы ни занимались, жизненные тропки все равно выведут на предназначенную судьбой стезю. Виктор Ашуркевич и Бронислав Адамович дружили еще с детства. Жили по соседству, вместе учились в десятилетке. Но, окончив школу, каждый выбрал свою дорогу.

Виктор Антонович окончил технологический институт, работал начальником участка в ДРСУ. Бронислав Эдуардович, отслужив в армии, пошел в МЧС. Каждый искал свое место в жизни. Встречались, постоянно перезванивались. Почти одновременно у каждого из них появилось одно и то же хобби, одна и та же страсть — садоводство. Крестьянские дети, они сызмальства были приучены к любому труду. Поэтому посадить дерево или привить его для них труда не составляло. Это горожане азы постигают в институтах. А для друзей школой садоводства была сама жизнь, родительский опыт.

Категория: Грамадства | Просмотров: 1128 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 19.05.2014 | Комментарии (0)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта football.byСпаборніцтвы прайшлі 1 мая.

Аб гэтым распавяла дырэктар Валожынскага ФАЦ «Надзея» Ганна Хількевіч.

Па яе словах, першае месца занялі ветэраны Івянца, другое – моладзевая каманда пасёлка. Госці турніру – каманда пасёлка Дзераўное Стаўбцоўскага раёна – сталі трэцімі.

Суразмоўніца адзначыла, што каманды былі ўзнагароджаныя граматамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама і грашовымі прызамі.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Грамадства | Просмотров: 419 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 05.05.2014 | Комментарии (0)

Зофья ЛипкинаИсточник - http://www.gazetapetersburska.org/

Я родилась 25 декабря 1932 года в приграничном городке Ивенец в Польше. Звали меня тогда Зося, фамилия – Точко. Этот городок находился рядом с границей с «Советами», как тогда называли СССР. Мой папа Владислав Точко родился в Ивенце в 1892 году. По профессии он был строителем-каменщиком, печником. Моя мама Ядвига Голяк родилась в 1910 году в Нью-Йорке. Ее родители тогда были на заработках в Америке. Перед началом Первой мировой войны они приехали в город Ивье (он находился недалеко от Ивенца), чтобы продать свое хозяйство и вернуться в Америку. Но началась война, и они не попали на корабль, чтобы вернуться в США. Так семья мамы осталась жить в Ивье, Польше. Они были поляками и жили на польской территории. Когда в Ивье от пожара сгорела улица, папа туда поехал работать: отстраивать кирпичные дома. Там они познакомились с мамой, а потом и поженились.

Я помню многое из событий довоенной жизни. В Ивенце стояло Войско Польское. Они проводили разные учения. Конница участвовала на праздничных мероприятиях. Помню захоронени ... Чытаць далей »

Категория: Грамадства | Просмотров: 630 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 25.04.2014 | Комментарии (0)

Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Аўтар фота невядомыСписок выбранных депутатов

Судниковский избирательный округ №23: Протас Дмитрий Марьянович, 15 января 1974 года рождения, начальник землеустроительной службы Воложинского районного исполнительного комитета, проживает в городе Воложине, беспартийный.

Сивицкий избирательный округ №24: Янович Инна Романовна, 14 февраля 1972 года рождения, исполняющая обязанности председателя Ивенецкого сельского исполнительного комитета, проживает в деревне Родники Ивенецкого сельсовета, беспартийная.

Родниковский избирательный округ №25: Мехов Николай Петрович, 20 июня 1960 года рождения, заведующий Ивенецкой горпоселковой больницы, проживает в городском поселке Ивенец, беспартийный.

Пушкинский избирательный округ №26: Петрашкевич Елена Сигизмундовна, 2 апреля 1962 года рождения, директор государственного учреждения «Ивенецкий дом-интернат для детей-инвалидов с особенностями физического развития», проживает в городском поселке Ивенец, беспартийная.

Дзержинский избирательный округ №27: Бурачевский Станислав Иванович, 3 мая 1963 года рождения, директор Ивенец ... Чытаць далей »
Категория: Грамадства | Просмотров: 581 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 29.03.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 ... 10 11 12 13 »

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов