Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 26.05.2017, 04:40

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » Грамадства
Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Аўтар фота невядомыУ гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна прайшоў адчынены турнір па валейболе, у якім прынялі ўдзел пяць каманд. Спаборніцтвы праходзілі 16 сакавіка ў спартовай зале мясцовай сярэдняй школы.

Дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Надзея» у Валожыне Ганна Хількевіч распавяла, што ў турніры прынялі ўдзел тры мужчынскія і дзве жаночыя валейбольныя каманды.

Так, першае месца сярод мужчын заняла зборная каманда Валожына (капітан Аляксей Міхнавец). Другое месца – у арганізатараў турніру ивенецкой каманды «СКІВ», на трэцім месцы – зборная вёскі Міхалова Ракаўскага сельсавета.

У дзяўчын выйграла спаборніцтвы каманда студэнтак з Івянца, якая апынулася мацней зборнай Івянецкай сярэдняй школы.

Суразмоўніца адзначыла, што каманды ўзнагароджаныя граматамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама і грашовымі прызамі.

Крыніца - http://kraj.by/ ... Чытаць далей »
Категория: Грамадства | Просмотров: 502 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 20.03.2014 | Комментарии (0)

Малюнак скарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта proza.ru

Род Жаброўскіх у 1852 годзе на могілках вёскі Падневічы, ва ўрочышчы Тупальшчына, што на Валожыншчыне, пабудаваў капліцу. У ёй быў усталяваны звон.

Краязнаўца Дзяніс Салаш. Фота прадастаўлена Дзянісам СалашамГэты тэкст прадаставіў мінскі даследчык архітэктуры Дзяніс Салаш. Дзяніс нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску, куды, як ён расказвае, бацькі пераехалі з паўночна-усходняй часткі даваеннай Рэчы Паспалітай. Скончыў будаўнічы факультэт Інстытута сучасных ведаў.  Яшчэ школьнікам у 1993 годзе захапіўся краязнаўствам і гісторыяй.

Апошнія 10 год вядзе працу над праектам "Фотаэнцыклапедыя "Нашы касцёлы", якую пачаў у 2002 годзе. Энцыклапедыя зараз утрымлівае інфармацыю пра 1 263 каталіцкія храмы Беларусі і 6 500 іх здымкаў, а таксама некалькі сотняў артыкулаў, ... Чытаць далей »

Категория: Грамадства | Просмотров: 734 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 04.03.2014 | Комментарии (0)

Акцыя “Падары дзіцяці падарунак” прайшла ў Доме польскім у Івянцы Валожынскага раёна 12 лютага. Фота прадстаўлена Станіславам Бурачеўскім12 лютага 30 навучэнцаў Івянецкай сярэдняй школы, якія факультатыўна вывучаюць польскую мову, разам з настаўніцай Ірынай Вараксай наведалі Дом польскі, дзе ім уручылі падарункі.

Аб гэтым паведаміў старшыня Івянецкага аддзела грамадскага аб'яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Станіслаў Бурачеўскі.

Па яго словах, школьнікі ўзрадаваліся падарункавым наборам, у якія ўвайшлі рознае канцылярскае прыладдзе, фламастэры.

На іх набыццё аддзел “Саюза палякаў на Беларусі” з уласных сродкаў вылучыў каля трох мільёнаў рублёў.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Грамадства | Просмотров: 478 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 19.02.2014 | Комментарии (0)

Малюнак скарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта intelcom.at.uaСпаборніцтвы прайшлі 9 лютага на базе мясцовай сярэдняй школы. Удзел у іх прынялі пяць каманд: па дзве – з Івянца і Валожына і каманда воінскай часткі Кіявец Валожынскага раёна.

Інструктар-метадыст Івянецкага філіяла ФАЦ ”Надзея” Дзмітрый Булакевіч распавёў, што спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме.

Так, першае месца заваявала каманда «Івянец-1», сфармаваная з ветэранаў спорту. У заліку ў пераможцаў тры выйграных з рахункам 7:1, 7:2 і 4:2 матчу і адзін пройгрыш. Як адзначыў суразмоўца, ветэраны ва ўпартай барацьбе прайгралі з рахункам 0:1 камандзе «Івянец-2», у склад якой увайшлі студэнты.

Далей Дзмітрый Булакевіч адзначыў, што дзве каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў – па сем. Гэта зборная воінскай часткі з Кіяўца і зборная Валожына. Паміж сабою яны згулялі ўнічыю – 2:2. Усё вырашыла розніца паміж забітымі і прапушчанымі мячамі. Лепшы вынік вывяў на другое месца каманду воінскай часткі з Кіяўца. На трэцім месцы – зборная Валожына.

Каманды былі ўзнагароджаныя граматамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвы ... Чытаць далей »
Категория: Грамадства | Просмотров: 761 | Добавил: ivenec_eu | Дата: 15.02.2014 | Комментарии (0)

« 1 2 ... 11 12 13

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов