5 августа 2014 года в городе Кошалин (Польша) состоялась деловая встреча потомков владельцев Ивенецких земель. В ней приняли участие Станислав Плевако, потомок владельцев имения Дьяковщина, Анджей Жебровский, потомок владельцев имения Тупальщина, Адам Конаржевский, потомок владельцев имения Москалевщина.
На встрече обсуждались возможности расширения знания об Ивенецком крае в Польше и Европе, развития туристического бренда «Ивенецкое графство» и т.д.
На фото (слева направо) - Станислав Плевако, Анджей Жебровский, Адам Конаржевский.
Адметнасцю Сівіцы з’яўляюцца дабротныя, дагледжаныя сядзібы і будынкі, якія ў летні сезон шчодра аздабляюц-ца пышнай зелянінай і яркімі кветкамі, надаючы прывабнасць і гармонію ўсёй вёсцы. Па ўсім відаць: жывуць тут працавітыя людзі, самавітыя гаспадары…
Ідучы па галоўнай вуліцы, міжволі запыняеш позірк на высокім, блакітным, з белымі налічнікамі доме. Акаймляюць яго разлапістыя кустарнікі з вялікімі шапкамі кветак белай гартэнзіі, заварожваючы сваёй нябеснай пекнатой і велічнай прыгажосцю. Налюбаваўшыся гэтым дарам прыроды, скіроўваю ў хату, каб сустрэцца з тымі, хто стварае гэту прыгажосць.
Ветліва сустрэў мяне гаспадар дома Віктар Міхайлавіч Келер, пенсіянер, у мінулым калгасны ветэрынар. Пражылі яны з жонкай Тэрэсай Мар’янаўнай больш за 40 гадоў актыўнага, багатага на розныя падзеі жыцця.
Як і ў кожнай сям’і, было ўсё – радасці і поспехі, праблемы і перажыванні, але заўсёды трымаліся разам, падтрымліваючы адзін аднаго.
Новый веломаршрут под названием «Маскалеўская вандроўка» (Москалевское путешествие) создается в окрестностях деревни Покути (в 5 км от городского поселка Ивенец). Протяженность маршрута составит около 10 километров. Он будет проходить по живописным местам, когда-то входившим в состав Ивенецкого графства. В будущем часть маршрута будет включена в ответвление веломаршрута по «Воложинским гостинцам».
Данные о создаваемом маршруте: начинается и заканчивается в д. Покути, места посещений: д.Ткачи, д.Родники, «имение Москалевщина», д.Петрово, «застенок Мендаровщина», д.Покути (Перелесанка), речка Ивенчик.
На маршруте можно увидеть:
- могилы и памятник четверым братьям, погибшим во время Второй мировой войны;
- навесной пешеходный мостик через речку Ивенчик в д.Ткачи;
- водный источник (по-белорусски криница) около д.Ткачи;
- песчаный карьер;
- руины хозяйственных построек бывшего имения Москалевщина;
- памятник землякам в д.Родники;
- усадьба и хозяйственные постройки бывшего фольварка Петрово;
У вёсцы Сівіца адбылося асвячэнне паклоннага крыжа.
Яшчэ ў 2013 годзе з благаславення настаяцеля Свята-Еўфрасіннеўскай царквы айца Віктара было вызначана месца ўзвядзення крыжа на скрыжаванні вуліц Маладзёжнай і Палявой.
Калісьці на гэтым месцы была пустэча, якая пралягала да дома Карпанавых. Па ініцыятыве і непасрэдным удзеле бацькоў і Віталія Карпанава, тэлевядучага, саліста групы «Дразды», пачалося добраўпарадкаванне: пасаджаны дрэвы, засеяна трава…
Акрыляе і дае натхненне ўстанаўленне паклоннага крыжа, пры ўзвядзенні якога прысутнічаў ігумен Афксенцій – настаяцель Свята-Ражаство-Багародзічнага мужчынскага манастыра, наш зямляк, ураджэнец вёскі Трокі.
Працавалі на ўзвядзенні Крыжа не толькі праваслаўныя, але і католікі. Асаблівую ўдзячнасць выказваем Янушкевічу Дзмітрыю, Арцішэўскаму Генадзю, Калачыку Леаніду.
Трохметровы дубовы крыж выраблены Дзмітрыем, народным умельцам прыхода Святой Жываначальнай Тройцы горада Мядзеля.
1 чэрвеня ў Ивенецком дзіцячым доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця сустракалі прадстаўнікоў дабрачыннай арганізацыі "Ротары клуб" з Францыі.
Яны даставілі спецыяльны мікрааўтобус з пад'ёмнікам для перавозкі дзяцей на інвалідных калясках.
Дырэктар дзіцячага дома-інтэрната Алена Петрашкевіч распавяла перадгісторыю з'яўлення ва ўстанове гэтак неабходнага спецаўтатранспарту:
– Даўняя сяброўка дзіцячага дома-інтэрната беларуская фотамадэль Крысціна Кучынская часта бывала тут, унікала ва ўсе нашыя праблемы. І калі гутарка зайшла аб тым, што неабходны спецыяльны транспарт, таму што шматлікіх дзяцей прыходзіцца пераносіць на руках, а некаторыя наогул не маюць магчымасці выехаць за тэрыторыю ўстановы, Крысціна паабяцала што-небудзь прыдумаць і пасадзейнічаць у рашэнні праблемы. Праз некаторы час яна паведаміла, што ў яе ў Францыі ёсць сяброўка, чалец "Ротары клуба", якая адгукнулася на просьбу аб дапамозе і падлучыла да гэтага сваіх аднаклубнікаў.
Алена Петрашкевіч дадала, што каля года чальцы клуба збіралі сродкі, каб наб
... Чытаць далей »
Пад’язджаем да дома і бачым, што цяпер тут ідзе рамонт. У правай частцы ўжо стаяць шклопакеты. На дварэ – будаўнічыя матэрыялы і хлопец у рабочай форме.
Дзверы ў дом адчыненыя, клічам гаспадароў і праз колькі хвілін з’яўляецца Соф’я Апалінараўна.
Аляксандр Манцэвіч, рэдактар нашага выдання, ужо быў у гэтым доме. Праўда, яшчэ недзе ў 1978 годзе. Тады яго сустракаў бацька спадарыні Соф’і, Апалінар Фларыянавіч. Балваны – яго рук справа. Як і распісаныя сцены ў доме, карціны, самыя розныя драўляныя вырабы.
Тады спадар Аляксандр спытаўся ў творцы, адкуль жа ў яго прозвішча такое.
– Пуп зямлі тут! Вось і я Пупко, – сказаў Апалінар Фларыянавіч.
– Бацька быў жартаўнік, ён і сапраўды мог так сказаць, – ківае гаспадыня і праводзіць нас у пакой, сцены якога яшчэ ў юнацтве распісаў яе бацька.
Знаёмства з Алегам Раманоўскім, з Івянецкі краязнаўцам і былым дырэктарам музея, і Валянцінай Адамовіч, цяперашняй дырэктаркай музея, канчаткова пераканалі нас у тым, што Івянец – вельмі загадкавае месца.
− Самая распаўсюджаная, але малаверагодная версія, што назва мястэчка паходзіць ад слова іва, як і Іўе. Але існуе версія, што ў паганскія часы тут была гара, на якой пакланяліся багіні Жыве. І на балтыйскіх мовах назва мястэчка гучала як Жывéнец, − кожную гісторыю, якую расказваў Алег Раманоўскі, ён расказваў так, быццам сам прысутнічаў пры ўсіх гістарычных падзеях. І пра пасяленні Вітаўта, і пра званы, якія адносна нядаўна вярнулі ў касцёл, і пра жыццё і маладосць Дзяржынскага, які таксама нарадзіўся ў гэтых месцах. Але была адна гісторыя, дзе без Алега Раманоўскага не абышлося.
У мястэчку Івянец працуе завод мастацкай керамікі. І традыцыі ганчарства тут жывуць ад 17 стагоддзя.
Вядома, што не наведаць гэта месца мы не маглі. І з мінулага панядзелка пачалі тэлефанаваць на завод, каб дамовіцца з яго кіраўніком аб сустрэчы. Але ў панядзелак нам адказалі, што дырэктар у Мінску, у аўторак, што ён паехаў у раён на пасяджэнне, у сераду сказалі, што ён недзе на заводзе, але не ў кабінеце. У чацвер трубку ўвогуле ніхто не зняў.
На сваю рызыку мы вырашылі заспець кіраўніка на месцы, але ў кабінеце была толькі сакратарка. Яна выйшла з кабінета, каб пашукаць дырэктара, але вярнулася адна і сказала, што ён зноў некуды ад’ехаў.
Мясцовыя жыхары нам расказалі, што былой славы керамічнага завода ўжо няма, дырэктар прыязджае на працу са сталіцы, а здольныя ганчары і керамісты сышлі і працуюць самастойна. Некаторыя ўжо і вучняў сваіх маюць.
З 15 мая бягучага года дырэктарам КУП "Сівіца" зацверджаны Вадзім Пятровіч Сніцерэнка.
Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-масавай працы Валожынскага райвыканкама, новы кіраўнік сельгаспрадпрыемства нарадзіўся ў 1989 году ў вёсцы Чэмерысы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.
Вадзім Сніцерэнка скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці заатэхнія.
У Валожынскі раён пераехаў з Рагачова, дзе працаваў намеснікам начальніка кіравання сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Рагачоўскага райвыканкама.
З студзеня 2014 года выконваў абавязкі дырэктара КУП "Сівіца".
Яны ўсталёўваюць альтанкі, высаджваюць дрэвы, абсталёўваюць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі.
Аб гэтым распавяла старшыня пасялковага Савета дэпутатаў Тэрэса Ліпніцкая.
"Яшчэ ў красавіку жыхары вуліцы Партызанскай усталявалі і пафарбавалі альтанку ў ракі Волма, якая прылягае да іх мікрараёну, пасеялі газонную траву. Ініцыятыву дэпутата Анатоля Рамана і жыхара аднаго з дамоў Анатоля Вараксы падтрымалі іншыя івянчане і дружна выходзілі на суботнікі па добраўпарадкаванні тэрыторыі", – адзначыла яна.
У планах на будучыню, па словах суразмоўніцы, усталёўка ўслонаў для адпачынку: "Разлічваем, што імі забяспечыць жылкамунгас». Яшчэ жыхары жадаюць уладкаваць спартовыя пляцоўкі, каб можна было з дзецьмі пайграць у баскетбол, валейбол.
Шмат за красавік-май паспелі зрабіць у сваім мікрараёне жыхары вуліцы Маладзёжнай. Гэта раён індывідуальнай забудовы. Ініцыятыва зыходзіла ад Наталлі Калевіч, педагога па адукацыі, у сям'і якой двое дзяцей. "Жыхары высадзілі дрэвы, абсталявалі дзіцячую гульнявую пляцоўку, якую перавезлі з Сівіцкай базавай школы. Таксама даста
... Чытаць далей »