Івянец і Івянецкае графства

Аўторак, 30.05.2017, 16:03

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2015 » Красавік » 8 » Гурт "Рарог" Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў стаў пераможцам конкурсу музычнага мастацтва Беларусі "Спадчына"
13:37
Гурт "Рарог" Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў стаў пераможцам конкурсу музычнага мастацтва Беларусі "Спадчына"
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта catholicnews.byПераможцам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу музычнага мастацтва Беларусі "Спадчына" ў сярэдняй групе стаў гурт старадаўняй музыкі "Рарог" Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Стваральніца і нязменны кіраўнік гурта выкладчыца па класе флейты Кацярына Радзівілава расказала, што на конкурсе гурт выконваў 2 беларускія народныя мелодыі. У яго саставе выступалі пяцікласнік Павел Лявінскі (дуда), пяцікласніца Аліна Мішугова (жалейка), трэцякласнік Павел Ройка (жалейка) і вучань другога класа Яўген Трубіш (барабан). Сама настаўніца іграла на дудзе, пры неабходнасці - на скрыпцы.

Існуе "Рарог" больш за дзесяць гадоў. Састаў яго некалькі разоў абнаўляўся. На змену выпускнікам школы прыходзяць новыя вучні. Ранейшае высокае дасягненне - другое месца на Міжнародным конкурсе "Звіняць цымбалы і гармонік", які ладзіўся ў Паставах.

Крыніца - газета "Працоўная слава" за 7 красавіка 2015 года.
Категория: Культура | Просмотров: 429 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Гурт Рарог, конкурс Спадчына, Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов