Івянец і Івянецкае графства

Серада, 24.05.2017, 09:13

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Верасень » 30 » Iскры яго адмысловага таленту
14:31
Iскры яго адмысловага таленту
Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі. Фота з сайта psl.by

Аўтар артыкула: Алег РАМАНОЎСКІ.

Да 90-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Валяр’янавіча Ляшчынскага

У другой палове ХХ стагоддзя вакальна-харэаграфічны ансамбль “Журавінка” з Івянца набыў вялікую папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі былога Савецкага Саюза. У 1971 годзе калектыву было прысвоена званне “Народны”. Цяжка пералічыць узнагароды: сярэбраны медаль ВДНГ СССР, граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры рэспублікі і больш за сотню іншых прэстыжных прэмій і дыпломаў у скарбонцы калектыву.

У чым жа феномен такога поспеху і папулярнасці ансамбля? А ўсё ў адмысловым таленце яго арганізатара і нязменнага кіраўніка Ляшчынскага Іосіфа Валяр’янавіча.

…Іосіф нарадзіўся 29 верасня 1924 года. Яму пашчасціла быць вучнем былога саліста Варшаўскага тэатра оперы і балета Уладзіслава Аскеркі, які быў настаўнікам Івянецкай школы за польскім часам.

Ад свайго куміра Іосіф Валяр’янавіч пераняў любоў да народных традыцый танцавальнага мастацтва і заўсёды выкарыстоўваў у сваіх харэаграфічных кампазіцыях.

У 1967 годзе Іосіфу Валяр’янавічу Ляшчынскаму было прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры БССР.

За сваё доўгае і плённае творчае жыццё Іосіф Валяр’янавіч набыў вялікі аўтарытэт сярод івянчан. Яго шматлікія вучні памятаюць і працягваюць запаветы свайго Настаўніка ў творчай дзейнасці на карысць Бацькаўшчыны.

Крыніца - http://psl.by/

Категория: Культура | Просмотров: 469 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Уладзіслаў Аскерка, Івянец, Алег Раманоўскі, Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов