Івянец і Івянецкае графства

Субота, 18.11.2017, 13:14

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Жнівень » 27 » Івянец у верасні 1939 г.
21:10
Івянец у верасні 1939 г.
Івянец у верасні 1939 г.. Фота з сайта iwieniec.euАўтар артыкула: Солтан Ігар, бібліятэкар Івянецкай дзіцячай бібліятэкі.

Сёлета спаўняецца 75 год адной з галоўных падзей у гісторыі Беларусі - аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі ў адзінай дзяржаве. На жаль гэтаму ненадаецца належнай увагі.

Беларускі народ быў на працягу амаль 20 гадоў, згодна з Рыжскай мірнай дамовай паміж Польшчай і Расіяй, падзелены на дзве часткі. Адна частка заставалася пад Савецкай Расіяй, другая пад Польшчай.

Амаль адразу ж пачаліся адрозненні як у сацыяльным, так і эканамічным і палітычным жыцці беларусаў, якія праявіліся і ў Івянцы. Калі ў Савецкай Беларусі пачалося нацыянальнае Адраджэнне, то ў Польшчы, калі спачатку і адкрываліся беларускія газеты, школы, друкаваліся кнігі, то паступова ўсё гэта звялося да канца. Польскія улады напрамую заяўлялі беларусам – каталікам: "Раз вы католікі, значыць вы палякі". Многія беларусы ў гэта верылі.

Навучанне ў школе вялося толькі на польскай мове, нават паміж сабой размаўляць дазвалялася толькі па польску.

Пагэтаму свядомая частка беларускага насельніцтва вельмі цікавілася жыццём беларусаў за мяжой, у Савецкай Беларусі. Крыніцай інфармацыі служыла радыё, для больш заможных грамадзян і падпольныя газеты і лістоўкі, якія распаўсюджвалі патрыятычна настроеныя людзі. У першую чаргу гэта былі члены КПЗБ і камсамолу Заходняй Беларусі. а таксама члены Беларускай работніча – сялянскай грамады, гурткі якой дзейнічалі і на івянецкай зямлі, у прыватнасці ў вёсцы Суднікі.

У гэтых сродках масавай інфармацыі жыццё беларусаў падавалася вельмі добрым і шчаслівым. Там небыло ані слова пра тое, што, напрыклад, у выніку гвалтоўнай калектывізацыі і амаль поўнай канфіскацыі збожжа амаль паўсюдна ў СССР пракаціўся голад, ахвярамі якога сталі мільёны чалавек. Там небыло ні слова, што пасля калектывізацыі была уведзена картачная сітэма на прадукты харчавання. Людзі думалі што жыццё ў Савецкай Беларусі шчаслівае. Пагэтаму тысячы і тысячы людзей, асабліва маладых, ішлі і ішлі праз мяжу ў Савецкі Саюз, дзе адразу ж іх арыштоўвалі і адпраўлялі у лагеры, альбо наогул растрэльвалі.

Жыхары прыгранічных мясцін сёе-тое бачылі са "шчаслівага жыцця" сваіх усходніх братоў насавае вочы. Калі хтосці з польскай тэрыторыі і мог потайкі перакінуцца словам праз мяжу са сваімі роднымі, то "усходнікі" нават гэтага зрабіць не маглі з-за боязі арышту.

Хто – ніхто займаўся кантрабандай і таксама мог расказаць мясцовым жыхарам пра "шчаслівае" жыццё ў Савецкай Беларусі.

23 жніўня паміж Германіяй і СССР было заключана пагадненне аб не нападзе. Разам з тым было падпісана пагадненне аб падзеле сфер уплыву.

Пасля гэтага польскім уладам стала ясна, што новая вайна немінучая і новага падзелу Польшчы не пазбегнуць.

1-га верасня 1939 года Германія напала на Польшчу і гэтым пачала Другую Сусветную вайну. Польская армія змагалася гераічна. Таксама выдатна праявіў сябе пагранічны батальён "Івенец", які гераічна змагаўся пад Львовам. Але немцы былі мацнейшыя, і пагэтаму амаль усе наяўныя вайсковыя сілы былі сабраныя на Заходнім фронце, не гледзячы на тое што камандаванне польскай арміі ведала, што не ў забаве на тэрыторыю Польшча увойдуць савецкія войскі. Яно не ведала толькі дакладную дату. Пра гэта сведчыць наступны факт: у майго дзеда, Сугака Адама, жыхара вёскі Падсады, была ва ўласнасці зямля каля вёскі Волма, амаль каля самай граніцы. Ранкам, амаль што ноччу, ён паехаў туды араць зямлю пад жыта. Пры уездзе ў пагранічную зону польскі пагранічнік, як звычайна, праверыў дакументы і не прапусціў, як заўсёды, а загадаў вяртацца назад. Маўляу: "Нех пан едзе дадому і кілька дзён не прыезджа, бо не вем цо бэндзе на далей". І сапраўды праз дзень ці два ён пачуў такую навіну: "З Волмы, праз вёску Проўжалы ў напрамку Івянца ідзе чырвонае войска".

Перад гэтым у Беларускай ваеннай акрузе была праведзена частковая мабілізацыя. Органамі НКУС было паведамлена усім падпольным партыйным арганізацыям аб маючым адбыцца уваходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. І загадана рыхтавацца да устанаўлення Савецкай улады, а таксама прывесці узброеныя атрады да поўная баявой гатоўнасці. Пра гэта сведчыць наступны выпадак: - У першых чыслах верасня адна сям’я, якая жыла каля вёскі Кульшычы праводзіла сына на вайну, На гэтыя праводзіны завітаў адзін з падпольшчыкаў і прапанаваў схаваць сына і гэтым зберагчы яго, маўляў, 17 верасня улада зменіцца абавязкова.

Але гаспадары яго не паслухалі. На жаль мне неўдалося устанавіць дзеючых асоб гэтага эпізоду.

16 верасня Чырвоная Армія выйшла на зыходныя пазіцыі. Ноччу з 16 на 17 верасня польскаму паслу ў Маскве была уручана нота Савецкага урада аб тым што Чырвоная Армія уваходзіць на тэрыторыю Польшчы з мэтай абароны мясцовага насельніцтва. Перад гэтым камандаванне правяло вайсковую разведку.

І вось 17 верасня, у 4.00 па маскоўскім часе, Чырвоная Армія перайшла савецка – польскую мяжу. Па ахоўваемаму Івянецкім батальёна КОП участку мяжы ударыла савецкая Дзяржынская конна-механізаваная група пад камандаваннем І.В.Болдзіна, а з яе складу – 6-ы кавалерыйскі корпус пад камандаваннем А.Е. Яроменкі і 15-я і 16-я брыгады пагранічных войск.

Першымі да польскіх заставаў падкраліся савецкія пагранічнікі. Яны павінны былі ліквідаваць каманды заставаў, з зрабіць магчымым хуткае заняцце месцаў дыслакацыі КОП. Ва многіх выпадках гэта ў іх атрымалася, акрамя застаў "Волма" і "Ракаў", якія аказалі мужнае супраціўленне савецкім войскам і адышлі ў Налібоцкую пушчу толькі пасля таго, як у іх скончыліся боепрыпасы. Застава "Загайна" змагалася больш за гадзіну. Пад час бою за яе за гінула двое польскіх пагранічнікаў, восем здаліся ў палон. Найдаўжэй за ўсіх змагалася застава "Яхімава" - чатыры з паловай гадзіны. На жаль падрабязнасц абароны невядомы. Вартавыя заставы "Барздзі" былі папросту выразаны. Папярэдзілі пагранічнікаў службовыя сабакі. Асабісты склад заставы аказаў адчайнае супраціўленне. Савецкія салдаты былі вымушаны падпаліць драўляны будынак, каб спыніць супраціўленне. Пра лёс астатніх заставаў, нажаль, нічога невядома. Савецкія войс кі пайшлі на Івянец

Служба ў асноўным распалажэнні батальёна ў апошнія дні была арганізавана вельмі дрэнным чынам. Капітан Ноўрат уноч з 16–га на 17–е арганізаваў чарговую папойку у штабе. У выніку чаго ваеннаслужачыя настолькі забыліся пра службу, што падпольшчыкі здолелі сарваць здаху штабнога будынка тэлефонныя правады. Па гэтаму камандаванне батальёна даведалася пра напад савецкіх войскаў ад грамадзянскай адміністрацыі. Але было ужо позна і яно не здолела дапамагчы сваім гінучым заставам.

Капітан Ноўрат, замест таго, каб заняцца першачарговымі справамі у батальёне, вывез у бяспечнае месца сваю каханку. Афіцэры гарнізона самастойна прынялі рашэнне адступіць з Івянца праз Налібоцкую пушчу у бок Вільні. Адбылося гэта каля 12.00. Капітан Ноўрат, вярнуўшыся застаў толькі пустыя казармы.

Батальёну удалося адысці толькі да Ліды, дзе ён і здаўся у палон 18 ці 19 верасня. Кавалерыйскі эскадрон у гэтыж самы дзень перасёк дзяржаўную мяжу Літвы, дзеі быў інтэрніраваны.

Чырвоная Армія увайшла ў Івянец каля 14.00. Вось як гэта апісвае ў сваёй кнізе “300 год францішкане у Івянцы” а. Ежы Сіма: “Пахмурным нядзельным ранкам прыйшла навіна, што бальшавікі перайшлі савецка-польскую мяжу. Каля 8.00 (6.00 па маскоўскім часе) праляцела на Івянцом шэсць двухматорных бамбардзіроўшчыкаў з зоркамі на крылах. Ляцелі на захад. Так успамінае доктар Кузьмінскі. - “Па дарозе да бальніцы сустрэў каманду разведчыкаў, Пазнаў сярод іх, салдат, сына уладальніка цагельні. У 11.00 (9.00 па маскоўскім часе) у бальніцу прывезлі параненага у грудную клетку капрала Корпусу аховы пагранічча з Волмы. (Польская застава “Волма” гераічна змагалася з Чырвонай Арміяй з ранку да 7.00. Суседзі таго палка, што браў Волму, ужо былі ў Івянцы, а Волма яшчэ змагалася).

Чырвоная кавалерыя ў будзёнаўках акружыла царкву. Разам з ёй у мястэчка заехалі тры танкі, адзін з іх згубіў гусеніцу і быў вымушаны з’ехаць з дарогі. Усё мясцовае насельніцтва выйшла на плошчу. У вогуле мясцовыя жыхарысу стрэлаі іх насцярожана. Але як сваіх. Немцаў пасля так несустракалі. А заможныя гаспадары і выхадцы з цэнтральных і заходніх раёнаў Польшчы сустрэлі іх увогуле варожа.

Мясцовыя падпольшчыкі арганізавалі органы мясцовага самаіравання, узялі пад ахову банк, пошту, вайсковыя казармы. Але пакуль яны гэта зрабілі мясцовыя людзі паспелі казармы разрабаваць. Медыкаменты і абсталяванне вайсковага шпіталю забраў медперсанал Івянецкай эпідэмічнай бальніцы.

Мясцовае насельніцтва было вельмі здзіўлена неахайным выглядам чырвонаармейцаў, вінтоўкамі на шнурах, а не на рамянях і вельмі худымі коньмі. Людзі шкадавалі салдат і частавалі хто чым мог, але салдаты вельмі не ахвотна бралі ежу, мабыць быў строгі загад на конт гэтага, але збягаліся з усіх бакоў, каб паглядзець скаціну, калі хто небудзь з гаспадароў выганяў яе на двор каб пакарміць.

Панскія маёнткі былі канфіскаваныя Чырвонай Арміяй, потым іх разрабавалі мясцовыя сяляне, а што засталося было узята пад ахову, потым дзе-нідзе на іх базе былі створаныя саўгасы. Маёмасць польскай арміі была узята у якасці трафея.

18 верасня ў Івянец прыбылі прадстаўнікі савецкіх органаў з Усходу і узялі уладу у свае рукі. У гэты ж дзень сіламі НКУС быў праведзены вобыск у бальніцы. Шукалі параненых польскіх афіцэраў.

Паколькі прамысловасць Заходняй Беларусі пад час ваеных дзеянняў стаяла, то амаль адразу ж спынілася нармальнае забеспя чэнне насельніцтва таварамі першай неабходнасці. Прадуктамі харчавання, адзежай, мылам. У свабодным продажы быў толькі хлеб і чай з сушаных яблык. У магазінах адразу ж узніклі чэргі, да гэтуль ня бачаная тут з’ява, з усімі негатыўнымі праявамі: скандаламі, бойкамі і г.д.

Гандаль у той час быў прыватны. Займаліся ім у асноўным яўрэі. Бачачы праблемы з забеспячэннем. Усе яны спачатку пазачынялі свае крамы, каб захаваць тавары у большай частцы для асабістага выкарыстання. Але улады прымусілі іх зноў адчыніцца і гандляваць спачатку за польскія злотыя, потым на аблігацыі, якія выдавалі мясцовыя улады, з абяцаннем абмяняць іх пазней на сапраўдныя грошы. Што аднак зроблена не было. Не абмянялі ні польскія злотыя, ні аблігацыі. Больш таго, некаторыя кіраўнікі набралі тавараў на буйныя сумы і не разлічыліся.

Трэба дадаць што польскія злотыя яшчэ трохі хадзілі і таму, што усе невялікія банкаўскія уклады былі вернуты насельніцтву. А уклады паноў і буйных прадпрымальнікаў былі канфіскаваныя.

Івянецкія жыхары былі шакіраваны маштабнымі закупкамі жонак савецкіх прадстаўнікоў і жонак вайскоўцаў, якія прыехалі з Усходняй Беларусі, маўляў, няўжо гэта у Савецкім Саюзе нічога няма, што яны гэтак усё купляюць, а таксама ня веданнем элементарных рэчаў.

Неузабаве аднавіла сваю працу школа. Усе прадметы выкладаліся на беларускай мове, выкладанне вялі настаўнікі, якія прыехалі з Усходняй Беларусі. Але з пачаткам вучобы усіх вучняу перавялі на клас ніжэй за той, дзе яны вучыліся раней. Зроблена гэта было па дзвух прычынах: 1) з-за магчымай розніцы у праграмах; 2) з-за недаверу да польскай сісітэмы адукацыі. Але як сведчаць івянецкія жыхары, якія вучыліся у школе у той час, асаблівай розніцы не было.

29 кастрычніка адбыліся выбары у Народны Сход. Галасаванне праходзіла у аддзяленні міліцыі. Ход галасавання кантралявалі вайскоўцы. Двойчы на дзень прыходзілі кантраляваць ці прагаласавалі. Кандыдатуры вылучалі сялянскія камітэты, часовыя упраўленні. Вылучалі толькі членаў КПЗБ і бяднейшых сялян. У каго было больш за 6 гектараў зямлі, таго адхілялі, маўляў яго не ведае насельніцтва. Ад Івянеччыны былі абраны дэлегатамі: Южык Ю.І., Шыкуць А.В., Вакар М.В.

Народны Сход адбыўся 28 кастрычніка 1939 года, у Беластоку. На ім было прынята рашэнне прасіць Вярхоўныя Саветы БССР і СССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай ССР і Савецкага Саюза. Нечарговая, 5-я, сесія вярхоўнага савета СССР, якая праходзіла з 31-га кастрычніка па 2-га лістапада 1939г., заслухала заяву паўнамоцнай дэлегацыі народнага Сходу Заходняй Беларусі, з якой выступіў Сяргей Прытыцкі. Сессія прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі у склад СССР і аб ўз’яднанні яе з БССР.

12 лістапада нечарговая сессія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР, і уз’яднаць такім чынам беларускі народ у адной дзяржаве.

Хоць Заходняя і Усходнняя Беларусь і з’ядналіся у адзінай дзяржаве, але па ранейшаму іх дзяліла дзяржаўная мяжа, якую ахоўвалі гэтак жа пільна як і раней, перасякаць яе дазвалялася толькі па спецыяльных прапусках. Яны выдзяляліся толькі службовым асобам. Для наведвання родных такі пропускі выдаваліся вельмі рэдка.

Арганізоўваліся прафсаюзы, членамі якіх павінны былі быць усе.

У хуткім часе НКУС пачаў арышты людзей. Першым доктар Палонскі, дырэктар бальніцы. Гэта было ў кастрычніку 1939г.

У лютым 1940 арышты працягнуліся. Начамі арыштоуваліся сем’і польскіх вайскоўцаў, паліцэйскіх, чыноўнікаў, леснікоў. Быў арыштаваны стрыечны брат майго дзеда, які працаваў лесніком на хутары Звярынец, каля вёскі Забор’е (Івянецкі сельсавет) па абвінавачванню ва удзеле у падпольнай польскай ваеннай арганізацыі. Далейшы яго лёс невядомы. Магчыма ён быў растраляны ў Курапатах. Арыштаваных вывозілі ў невядомым кірунку. Многія з іх апынуліся на Калыме і ў Казахстане, як, напрыклад, сям’я доктара Падгорскага.

У студзені 1940 быў створаны Івянецкі раён. Тут былі створаны райкамы ВКП(б) і ЛКСМБ, райвыканкам, міліцыя, пошта, школа, вайсковы гарнізон.

Всь так і адбылося уз’яднанне беларускіх зямель.
Категория: Гісторыя | Просмотров: 1216 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Івянец у верасні 1939 г., Івянецкая дзіцячая бібліятэка, Солтан Ігар, бібліятэкар | Рейтинг: 4.3/6
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов