Івянец і Івянецкае графства

Чацвер, 27.07.2017, 17:51

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2016 » Красавік » 29 » Івянецкія скаўткі здзейснілі падарожжа па Гарадзенскай вобласці
14:10
Івянецкія скаўткі здзейснілі падарожжа па Гарадзенскай вобласці
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах. Фота з сайта vk.com/fse.iwianiec23 красавіка 2016 года, у суботу, івянецкія скаўткі здзейснілі цудоўнае падарожжа па Гарадзенскай вобласці. Аб гэтым інфармуе інтэрнэт-суполка "FSE ў Івянцы".

Удзельнікі падарожжа наведалі касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1854—1875) у вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна, а таксама каталіцкі храм Маці Божай Ружанцовай (1926—1934) у вёсцы Солы, што ў Смаргонскім раёне.

Але галоўнай мэтай вандравання скаўткаў былі Гервяты. У гэтай невялічкай вёсцы Астравецкага раёна знаходзіцца касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1903; помнік архітэктуры неаготыкі, 61 м вышынёй) — самы высокі і самы прыгожы касцёл ў Беларусі. Яго часта называюць "Маленькай Швейцарыяй" і "беларускім Нотр-Дамам".


Івянецкія скаўткі. Фота з сайта vk.com/fse.iwianiec

Нагадаем нашым чытачам, што ў мінулым годзе ў Івянцы пры касцёле Св. Міхала Арханёла пачаў дзейнічаць скаўцкі цэнтр - на сённяшні дзень адзіны ў Беларусі. 26 красавіка 2015 г. Івянец з нагоды асвячэння гэтага цэнтра наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Категория: Грамадства | Просмотров: 437 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов