Івянец і Івянецкае графства

Панядзелак, 16.09.2019, 02:03

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2019 » Верасень » 1 » Ян Лялей - удзельнік абароны Вэстэрплятэ
14:08
Ян Лялей - удзельнік абароны Вэстэрплятэ

Ян Лелей - удзельнік абароны ВэстэрплятэЯн Лялей (1917, в. Вуглы, Валожынскі раён - 2011, Аструда, Польшча) - стралок, афіцэр Войска Польскага, удзельнік гераічнай абароны паўвострава Вэстэрплятэ.

Нарадзіўся 10 мая 1917 г. у Вуглах Валожынскага павета. Сын Казіміра і Генавефы. Выхоўваўся ў сялянскай сям'і. Скончыў агульнаадукацыйную школу і два гады слесарна-механічнай школы. Да прыходу ў армію ён дапамагаў бацькам у гаспадарцы.

У 1938-1939 гадах праходзіў абавязковую ваенную службу ў 86-м стралковым палку ў Маладзечне. Адкуль ён прыбыў на Вэстэрплятэ 13 жніўня 1939 г. Ён нёс начную варту з 31 жніўня на 1 верасня 1939 года. Падчас абароны ён змагаўся ў вартоўні № 5, а пасля, як яе разбамбілі, - у атрадзе "Чыгуначная каляіна". Падчас абароны ён атрымаў кантузію. Пасля капітуляцыі яго адвезлі ў шталаг I А. Там ён працаваў у полі, рамантаваў машыны, капаў траншэі і быў мулярам. У студзені 1945 г., калі фронт наблізіўся, пачалася эвакуацыя нямецкіх мірных жыхароў і ваеннапалонных. Яны адступалі праз зямлю Ольштын у напрамку Моранга да Вісленскага Заліву. У сярэдзіне лютага 1945 г., ён на ледзяной крызе перабраўся на другі бераг в Віслы, нягледзячы на бамбардзіроўкі, і 10 сакавіка дасягнуў Камяніцы Крулеўскай. Пасля ўваходу расіян ён пешшу дабраўся да Беластока. Але тут высветлілася, што, каб дабрацца у сваю вёску Вуглы, патрэбна віза, бо яна знаходзілася па другі бок мяжы польскай дзяржавы.

У Беластоку ён пазнаёміўся з Ядвігой, на 11 гадоў маладзейшай за сябе, з якой потым ажаніўся. Яны пасяліліся ў Аструдзе. У 1946-1954 гадах працаваў паўнамоцным распарадчыкам у Грамадзянскай міліцыі і Упраўленні грамадскай бяспекі ў Аструдзе. З 1955 года ён быў токарам на рамонтным заводзе рухомага складу, у якім займаў пасаду старшыні рабочай рады. Ён таксама быў гарадскім саветнікам і засядацелем у Судзе.

Выйшаў на пенсію ў 1977 г. Званне падпаручніка ў адстаўцы атрымаў у 1989 годзе, вайсковую пенсію па інваліднасці ў 1990 г. Ён быў членам Польскай рабочай партыі, а пасля аб'яднання саюза Польскай рабочай партыі з польскай сацыялістычнай партыяй - членам Аб'яднанай рабочай партыі Польшчы.

Ён памёр 13 кастрычніка 2011 года ў Альштыне. Пахаваны на могілках у Аструдзе.

Узнагароды: Медаль Перамогі і Волі 1945 (1945), Знак 1000-годдзя Польскай дзяржавы (1966), Заслужаны для Варміі і Мазураў (1968), Бронзавы крыж заслугі (1969), Рыцарскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы (1971), медаль "За ўдзел у абарончай вайне 1939 года" (1982), ганаровы знак "За заслугі перад горадам Гданьскам" (1984), срэбны крыж ордэна „Virtutti Militari”(1989), медаль 1000-годдзя горада Гданьск (1997), Ганаровы знак Асацыяцыі ветэранаў Рэспублікі Польшча (1997).

Крыніца: www.westerplatte.pl.

Над перакладам працаваў Солтан Ігар Аляксандравіч, бібліятэкар Івянецкай гарпасялковай бібліятэкі.

Категория: Асобы | Просмотров: 791 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0