Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 22.09.2017, 23:45

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2015 » Люты » 19 » Каб вечна жылi ў памяцi пакаленняў
14:05
Каб вечна жылi ў памяцi пакаленняў
Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта www.psl.byКрыніца - газета "Працоўная слава".

Аўтар артыкула: Аляксандр Капуста.

Калі выйшла ў свет кніга “Памяць”, прысвечаная гісторыі Валожынскага раёна, я быў вучнем 8 класа. Памятаю той дзень, калі наша сям’я купіла гэту кнігу.

Гартаючы старонкі раздзела, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне, я з заміраннем сэрца чытаў спісы воінаў і партызан, якія загінулі ці прапалі без вестак у гады вайны, у надзеі знайсці прозвішча свайго дзядулі Браніслава Антонавіча Капусты і яго роднага брата Уладзіслава Антонавіча. Але намаганні былі марнымі: маіх родных у спісах не значылася. З таго часу прайшло шмат гадоў, а жаданне, якое запала ў сэрца ў юнацтве, даведацца пра лёс сваіх родных мацнела з кожным днём.

Мой дзядуля, Браніслаў Антонавіч Капуста, 1914 года нараджэння, ураджэнец вёскі Шэлеўшчына, пайшоў у армію восенню 1944 года. На той час у яго сям’і было чацвёра дзяцей. Мой дзядуля Браніслаў і яго малодшы брат Уладзіслаў былі прызваны Івянецкім РВК у Чырвоную Армію. Яны трапілі ў Польшчу ў 239-ы гвардзейскі чырванасцяжны Гданьскі стралковы полк у складзе 76-ай гвардзейскай стралковай дывізіі.

З канца кастрычніка 1944 года да 14 студзеня 1945 года часці дывізіі займаліся баявой падрыхтоўкай, каб “абстраляць” маладых салдат. Асаблівы ўпор рабілі на правядзенне тактычных вучэнняў з баявой стральбой. На гэтых вучэннях галоўная ўвага надавалася адпрацоўцы руху пяхоты за агнявым валам і вядзенню агню са стралковай зброі на хаду. З 17 студзеня 1945 года дывізія была ўведзена ў бой для прарыву другой паласы абароны праціўніка, якая праходзіла па рацэ Вкра, што ў Польшчы. Перад палком была пастаўлена задача прарваць абарону фашыстаў на ўчастку Тамашова, Вісенкі і, пераадолеўшы раку, наступаць у напрамку Новасюлкі, Осек, Броды. Пасля цяжкіх баёў абарона праціўніка была прарвана, у выніку чаго полк фарсіраваў раку Вкра. У наступныя дні часткі дывізіі праследавалі праціўніка, пераадольваючы па 30-40 кіламетраў у суткі. Авалодалі гарадамі Плоньск, Серпц, Рыпін. За 10 дзён гвардзейцы прайшлі больш за 250 кіламетраў! 25 студзеня ў другой палове дня полк з боем падышоў да горада Брызен (Вомбжезьно). Менавіта ў баях за гэты горад аддалі жыццё два браты: Браніслаў і Уладзіслаў. Калі мой дзядуля Браніслаў адыходзіў на вайну, бабуля Марыя была цяжарная пятым дзіцем. 17 студзеня 1945 года яна нарадзіла хлопчыка – майго тату, якога назвалі Казімірам. На жаль, дзядуля так і не даведаўся пра гэта. Праз восем дзён пасля нараджэння сына яго забілі.

Дзядуля Браніслаў і яго брат Уладзіслаў былі пахаваны каля вёскі Хомер (Хамер), якая знаходзілася ў раёне горада Рыпін Вроцлаўскага ваяводства. У пасляваенны час прах салдат, у тым ліку маіх родных, быў перазахаваны ў брацкую магілу, якая знаходзіцца ў горадзе Піш (Польшча).

Споўнілася 70 гадоў з таго дня, як загінулі дзядуля Браніслаў і яго брат Уладзіслаў. На вялікі жаль, 10 гадоў таму не стала і майго таты. У гэты юбілейны год, у год 70-годдзя Вялікай Перамогі, хочацца, каб іх імёны занялі пачэснае месца на старонках нашай гісторыі.

Паважаныя нашчадкі, давайце прыкладзём усе намаганні для таго, каб усе загінуўшыя за наша жыццё і свабоду вечна жылі ў памяці пакаленняў. Вялікую дапамогу ў пошуках інфармацыі пра лёс родных мне аказаў Інтэрнэт. Перш за ўсё гэта абагульнены камп’ютарны банк даных, які ўтрымлівае інфармацыю пра абаронцаў Айчыны, што загінулі і прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў пасляваенны перыяд (адрас сайта – http://www.obd-memorial.ru/).
Категория: Грамадства | Просмотров: 625 | Добавил: ivenec_eu | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов