Івянец і Івянецкае графства

Серада, 28.06.2017, 01:37

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Люты » 15 » Каманда ветэранаў спорту перамагла ў адкрытым першынстве Івянца па футзале ў Валожынскім раёне
14:35
Каманда ветэранаў спорту перамагла ў адкрытым першынстве Івянца па футзале ў Валожынскім раёне
Малюнак скарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта intelcom.at.uaСпаборніцтвы прайшлі 9 лютага на базе мясцовай сярэдняй школы. Удзел у іх прынялі пяць каманд: па дзве – з Івянца і Валожына і каманда воінскай часткі Кіявец Валожынскага раёна.

Інструктар-метадыст Івянецкага філіяла ФАЦ ”Надзея” Дзмітрый Булакевіч распавёў, што спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме.

Так, першае месца заваявала каманда «Івянец-1», сфармаваная з ветэранаў спорту. У заліку ў пераможцаў тры выйграных з рахункам 7:1, 7:2 і 4:2 матчу і адзін пройгрыш. Як адзначыў суразмоўца, ветэраны ва ўпартай барацьбе прайгралі з рахункам 0:1 камандзе «Івянец-2», у склад якой увайшлі студэнты.

Далей Дзмітрый Булакевіч адзначыў, што дзве каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў – па сем. Гэта зборная воінскай часткі з Кіяўца і зборная Валожына. Паміж сабою яны згулялі ўнічыю – 2:2. Усё вырашыла розніца паміж забітымі і прапушчанымі мячамі. Лепшы вынік вывяў на другое месца каманду воінскай часткі з Кіяўца. На трэцім месцы – зборная Валожына.

Каманды былі ўзнагароджаныя граматамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама і грашовымі прызамі.

Крыніца - http://kraj.by/
Категория: Грамадства | Просмотров: 789 | Добавил: ivenec_eu | Теги: ФАЦ ”Надзея”, Дзмітрый Булакевіч, Спаборніцтвы па футзале, «Івянец-2» | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 9 (XII.2016)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 5 (XII.2014)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов