Івянец і Івянецкае графства

Пятніца, 18.08.2017, 02:27

Вітаю Вас Гость | RSS | Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход

Главная » 2014 » Сакавік » 16 » Капліца ў Падневічах
14:46
Капліца ў Падневічах
Капліца ў Падневічах. Фота: Міхаіл Суднік, www.globus.tut.byАдрас: в. Падневічы, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь

GPS-каардынаты: 53.973905, 26.856863

Капліца ў Падневічах - прыклад неагатычнай архітэктуры. Знаходзіцца на могілках Тупальшчына, на 9-м км аўтамабільнай дарогі Ракаў - Івянец. Пабудавана ў 1852 г. з бутавага каменю як фамільная пахавальня мясцовых памешчыкаў Жаброўскіх.

Кампактны прамавугольны ў плане адназальны будынак з яруснай чацверыковай шатровай званіцай на галоўным фасадзе. Двухсхільны дах з невялікімі вальмамі над алтарнай часткай завершаны чатырохслуповай вежачкай з увагнутым шатром. Алтарная сцяна вызначана невялікімі скосамі вуглоў будынка. Уваход размешчаны ў глыбокай нішы першага яруса званіцы і вырашаны, як і вокны капліцы, стральчатым праёмам. На паліхромнай бутавай муроўцы сцен вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: лапаткі, ліштвы аконных праёмаў, прафіляваны карніз з сухарыкамі.

Капліца ў Падневічах. ПланУнутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем з падпружнымі аркамі і люнетамі. Атынкаваныя сцены крапаваны пілястрамі, над якімі па перым5тры залы праходзіць прафіляваны карніз. Двух'ярусны алтар вырашаны лучковай нішай з бакавымі паўкалонамі і фігурным пастаментам. Над уваходам на 2 калонах драўляная галерэя хораў. У тоўшчы сцяны вітая лесвіца на званіцу. Падлога выкладзена васьміграннай керамічнай пліткай шэрага колеру.

Крыніца - А. М. Кулагін. Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кніга 1
Категория: Турызм | Просмотров: 708 | Добавил: ivenec_eu | Теги: Капліца ў Падневічах, прыклад неагатычнай архітэктуры, Тупальшчына | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Падзяліцца

Спадабаўся сайт? Распавядзіце сябрам!

Спампаваць

Часопіс "Dziedzictwo Kresowe" № 10 (VI.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Dziedzictwo Kresowe
Спампаваць у PDF фармаце


Часопіс “Спадчына Крэсаў” № 6 (VI.2015, рэд. VII.2017)

Спампаваць бясплатна часопіс Спадчына Крэсаў
Спампаваць у PDF фармаце

Падтрымка

Сайт ivenec.eu працуе пры падтрымцы

Герб Роду Плевакаў
Таварыства Роду Плевакаў

Пошук

Статыстыка

Статыстыка сайта ivenec.eu

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстачоў: 0


Рейтинг сайтов